21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Альтэрнатыўныя ад А да Я

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Альтэрнатыўныя ад А да Я

Прэм’ера рубрыкi

 

Карэспандэнт "Звязды" азнаёмiлася з нямецкiм вопытам у выкарыстаннi нетрадыцыйнай энергii — сонца, зямных недраў, бiямасы. На працягу амаль тыднёвай вандроўкi па Рурскай вобласцi (якую рускiя эмiгранты называюць "нямецкiм Уралам" — рэгiён зрабiў сабе iмя за кошт прыродных рэсурсаў; сталелiцейны i вуглездабыўны Рур — учарашнi, высокатэхналагiчны — сённяшнi) сабраны эксклюзiўны матэрыял. Нашымi суразмоўцамi былi палiтыкi, бiзнэсмены, эксперты i, вядома ж, карыстальнiкi альтэрнатыўнай энергii. І вы, шаноўныя чытачы, можаце пачуць iх меркаваннi з першых вуснаў. Мы пачынаем серыю iнтэрв’ю гутаркай з Данiэлай Шнекенбургер, старшынёй партыi "Саюз 90/Зялёныя" (злучэнне двух арганiзацый адбылося пасля аб’яднання ГДР — там быў утвораны "Саюз 90", — i ФРГ) федэральнай зямлi Паўночны Рэйн-Вестфалiя.

 

Энергiя палiтыкi

"Зроблена ў Германii": кожная трэцяя сонечная батарэя i амаль кожнае другое ветравое кола сёння ствараюцца менавiта там. Лiчбы ўнушальныя, i гэта далёка не ўсе сведчаннi паспяховасцi новай энергетыкi. У апошнiя гады яна "дала хлеб" 120 тысячам жыхароў краiны. Адно толькi прадпрыемства па вытворчасцi ветравых турбiнаў у зямлi Паўночны Рэйн-Вестфалiя забяспечыла работай пяць тысяч чалавек. З вытворчым аспектам усё зразумела, а як з палiтычным, грамадскiм? Паспрабуем высветлiць разам з партыйным лiдарам.

— Спадарыня Шнекенбургер, наколькi экалагiчна зацiкаўленыя жыхары Германii, цi шырока падтрымлiваюць яны "зялёны рух" i як успрымаюць "чыстую" энергiю?

— Падтрымку можна, напэўна, убачыць па вынiках выбараў. Дагэтуль яны ў нас у прынцыпе былi неблагiя: 8-12 працэнтаў галасоў мы атрымлiвалi (лiчбы розняцца ў той цi iншай федэральнай зямлi). З 1998 да 2005 года мы былi ў праўленнi (у каалiцыi з Сацыял-дэмакратычнай партыяй Германii; а цяпер у краiне правiць "вялiкая каалiцыя" — у складзе ХДС/ХСС i СДПГ. — Аўт.). Самым вялiкiм поспехам было тое, што наш прадстаўнiк быў мiнiстрам экалогii. У цэлым мы зрабiлi вялiкi ўклад у развiццё альтэрнатыўнай энергетыкi, аказалi iстотны ўплыў у тым, што датычыцца дыскусiй аб ёй. Калi праедзеце па краiне, вы зможаце пабачыць мноства сонечных установак на дамах, асаблiва ў Паўднёвай Германii. Шмат людзей выкарыстоўвае iх, бо яны ўсведамляюць праблемы з цэнамi на энергiю. Аднак я не ўпэўненая, што людзi разумеюць увесь патэнцыял узнаўляльных крынiц. Думаю, многiм яшчэ не хапае ведаў у гэтай сферы, хоць яны i карыстаюцца такiмi ўстаноўкамi. Яны зразумелi, што нешта для нас за гэтым стаiць, магчымая нейкая выгада i мы можам стаць незалежнымi ад iншых пастаўшчыкоў энергii. Увогуле ж аб тэхнiчных магчымасцях узнаўляльнай энергii наўрад цi людзi ведаюць так шмат. Геатэрмiя (энергiя зямлi. — Аўт.), скажам, яшчэ не так распаўсюджаная сярод насельнiцтва, як сонечная энергiя. Людзi ведаюць, што гэта дорага, i ў iх кароткае мысленне: калi нятанна, яны адразу адмаўляюцца ад такога.

— Як можна вырашаць гэту праблему — асветнiцкай работай, дзяржаўнай дапамогай?

— Усё разам. У прынцыпе ёсць цэнтр, дзе жыхары могуць атрымаць iнфармацыю, звязаную з законамi, магчымасцямi ў тым, што датычыцца жылля i ўстановак альтэрнатыўнай энергii. Ёсць малыя i вялiкiя прадпрыемствы, якiя прадастаўляюць шмат звестак. Вельмi важна, што патлумачыць усё могуць i камунальныя службы, бо яны незалежныя i ў людзей не складваецца ўражанне, што гэта нейкая ўстанова або прыватная асоба, якая хоча нешта iм прадаць. Натуральна, патрэбныя i законы.

Нямецкi закон аб узнаўляльных крынiцах энергii арыентаваны на тое, каб павялiчыць долю ўзнаўляльных крынiц у спажываннi энергii (з сённяшнiх 14 працэнтаў да 25-30 працэнтаў у 2020 годзе). Тым самым можна зменшыць залежнасць ад прыродных рэсурсаў, якiя не сёння-заўтра скончацца, i iмпарту. Вытворцам, напрыклад, закон гарантуе аплату па цвёрдых стаўках, што змяншае рызыкi бiзнэсменаў i дазваляе рэальна ацэньваць перспектывы. Мы папрасiлi палiтыка ацанiць найбольш слушныя моманты дакумента, якi ў асноўных рысах быў пераняты 47 краiнамi свету:

— Ёсць два моманты, аб якiх варта сказаць. Па-першае, гэта дзяржаўная падтрымка — субвенцыi ветравой энергетыцы. Гэта важна таму, што дзяржава бярэ першыя крокi на сябе, каб падтрымаць вось гэты рынак вытворчасцi ветравых турбiнаў. Пакуль яны каштуюць многа, паколькi iх ствараецца мала. Субвенцыi дазволяць павысiць iх колькасць, а цэны пры гэтым знiзяцца. Па-другое, выгада для канкрэтнага чалавека. Напрыклад, на даху яго дома ёсць фотагальванiчныя элементы. У нейкiя моманты яны ствараюць менш энергii, у iншыя — вельмi шмат: больш за тое, што патрэбна для спажывання. Нявыкарыстаная чалавекам энергiя паступае ў агульную сетку, пры гэтым кiлаваты, якiя ён аддае ў сетку, даражэйшыя за тыя, што атрымлiвае сам. Так атрымлiваецца прыбытак. Дзякуючы новаму закону аб узнаўляльных крынiцах энергii iнтарэс да iх узрос. Амаль ва ўсiх дамах, якiя будуюцца цяпер, ёсць той цi iншы вiд альтэрнатыўнай энергетыкi.

На даху ж дома, у якiм жыве сама лiдар партыi "Зялёных", сонечных калектараў няма: "Я жыву ў доме, якi быў пабудаваны ў 1929 годзе. Пасля праверкi даху высветлiлася, што ён занадта малы для таго, каб размясцiць там фотагальванiчныя прыстасаваннi (перапрацоўваюць сонечнае цяпло ў электраэнергiю, у адрозненне ад прылад сонечнай тэрмii, якiя награваюць ваду. — Аўт.) i павернуты не да поўдня.

Аднак як патлумачыла нам спадарыня Шнекенбургер, i ў такiх выпадках ёсць альтэрнатыва. Iснуюць так званыя грамадскiя сонечныя ўстаноўкi: скажам, на даху нейкага грамадскага будынка ўсталёўваюцца фотагальванiчныя элементы. Ахвотнiкi могуць набыць там сабе ўчастак (i большай плошчы, чым маглi б устанавiць на ўласным даху) i зрабiць свой унёсак у развiццё альтэрнатыўнай энергетыкi, а таксама атрымаць ад гэтага прыбытак.

— Якiмi вам уяўляюцца перспектывы нетрадыцыйнай энергетыкi, улiчваючы эканамiчныя цяжкасцi i экалагiчныя бонусы?

— Карыстаючыся альтэрнатыўнай энергетыкай можна пазбегнуць клiматычнай катастрофы, стаць незалежнымi ад паставак, стварыць працоўныя месцы. Адмовiцца ад выкарыстання атамнай энергii поўнасцю — магчыма, неабходна, i гэта павiнна адбыцца як мага хутчэй. Чарнобыль паказаў, што можа здарыцца катастрофа, а колькасць АЭС у свеце iстотная, яны старэюць, i пагроза такой катастрофы павялiчваецца. Вялiкая колькасць падаткаў iдзе на атамную энергетыку — гэтыя грошы можна было б укласцi ў нейкiя iншыя сферы, у прыватнасцi, у альтэрнатыўную энергетыку. Сховiшча "атамнага смецця" — дагэтуль нявырашанае пытанне. Мы на 100 працэнтаў упэўненыя ў тым, што максiмальнае выкарыстанне нафты на планеце ўжо дасягнутае. Хоць цэны на энергетыку зараз крыху знiзiлiся, яны нiколi не прыйдуць да тых лiчбаў, якiя былi, скажам, у 1970-я гады. Наадварот, яны будуць узрастаць, бо па-першае, немагчыма здабываць столькi ж нафты, колькi раней, па-другое, з-за развiццёвых краiн у эканомiцы, iх спажывання. Таму гэта наш абавязак — зрабiць нейкi ўнёсак у заканадаўства, каб людзi карысталiся альтэрнатыўнай энергетыкай.

I карыстальнiкаў такiх становiцца ўсё больш: "Калi крыху праехаць у бок Заўэрланд (мясцовасць у Германii. — Аўт.), можна пабачыць, што ў гаспадарках многiх фермераў ёсць ветравыя турбiны. Гэта ўжо як канкурэнцыя для вялiкiх энергетычных кампанiй накшталт RWЕ, Е.ОN. У нас iснуюць манапалiсты, якія хочуць быць адзiнымi на рынку, i варта сачыць за тым, каб новыя вытворцы маглi выйсцi на рынак, каб iх не ўбралi. Гэта самая галоўная праблема на сёння. Такiя манапалiсты змагаюцца супраць альтэрнатыўнай энергетыкi. Гэтыя фiрмы кажуць, што атамная энергiя куды больш танная. Гэта i ёсць рознагалоссе, якое вядзецца памiж альтэрнатыўнай энергетыкай i фiрмамi, што ствараюць атамную энергетыку, — на палiтычным i эканамiчным узроўнi. Дарэчы, рэгiёны, дзе пераважаюць прыхiльнiкi ХДС, цяпер перастаюць супрацiўляцца ветранай энергетыцы.

— Як бачыце магчымасцi ўплыву на сiтуацыю з альтэрнатыўнымi крынiцамi?

— Як па ўсёй краiне, так i ў гэтай зямлi, мы, як апазiцыя, уплываем на меркаванне грамадзян. Аднак мы, вядома ж, хочам дайсцi i да ўрада. З дапамогай законаў i палiтычна слабых месцаў мы спадзяёмся, што гэта барацьба прывядзе да перамогi альтэрнатыўнай энергетыкi. Рознагалоссе, якое я згадвала раней, будзе тэмай на наступных выбарах. Iдзе барацьба памiж энергетычным велiканам супраць партыi i наадварот — партыi супраць энергетычнага велiкана. Мы ўсё ж такi ўпэўненыя, што перацягнем грамадзян на свой бок.

— Беларускi парламент налета будзе працаваць над праектам закона аб нетрадыцыйных узнаўляльных крынiцах энергii. Што можна параiць краiнам, якiя робяць толькi першыя крокi ў альтэрнатыўнай энергетыцы?

— Добрае пытанне. Наступнае пытанне! (Жартуе наконт каверзнага пытання суразмоўцы.) Па-першае трэба пераканаць людзей, што такая энергетыка мае будучыню, за кошт яе працоўныя месцы ствараюцца, а не лiквiдуюцца. Трэба даць магчымасць пачынаючым прадпрыемствам у гэтай сферы браць крэдыты пад малыя працэнты. Ствараць тэхналагiчныя паркi для малых прадпрыемстваў (своеасаблiвыя бiзнэс-iнкубатары, якiм прадастаўляюць памяшканнi, пэўныя льготы i магчымасцi кааперавацца ў сваёй сферы). Наш вопыт паказвае, што ў сферы альтэрнатыўнай энергетыкi працуюць у асноўным малыя прадпрыемствы. А ўвогуле, калi вы хочаце навучыць пачынаючыя прадпрыемствы альтэрнатыўнай энергетыцы — адпраўце iх у падарожжа па Германii.

Што ж, наша падарожжа пачынаецца. У адным з наступных нумароў мы раскажам вам аб усiх тонкасцях сонечнай энергii ў Германii.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карэспандэнт "Звязды" азнаёмiлася з нямецкiм вопытам у выкарыстаннi нетрадыцыйнай энергii — сонца, зямных недраў, бiямасы. На працягу амаль
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика