21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

КДК Беларусі выявiў парушэннi ва ўсiх 17 правераных рыэлтарскiх арганiзацыях

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

КДК Беларусі выявiў парушэннi ва ўсiх 17 правераных рыэлтарскiх арганiзацыях

Камiтэт дзяржаўнага кантролю Беларусi ў жнiўнi-лiстападзе гэтага года праверыў 17 рыэлтарскiх арганiзацый i практычна ва ўсiх выявiў парушэннi правiлаў ажыццяўлення рыэлтарскай дзейнасцi, зацверджаных указам № 15 ад 9 студзеня 2006 года. Аб гэтым паведамiлi ў прэс-службе КДК.

У некаторых арганiзацыях зафiксаваны факты несвоечасовай выплаты зарплаты. Пры гэтым у дзесяцi (58,8 працэнта) сярэднямесячная зарплата работнiкаў у 2008 годзе склала менш як Br390 тыс. У большасцi правераных суб’ектаў гаспадарання выяўлена значная колькасць скасаваных без аплаты дагавораў на аказанне рыэлтарскiх паслуг. Як адзначылi ў КДК, невысокi ўзровень аплаты працы работнiкаў арганiзацый i нездавальняючыя фiнансавыя вынiкi iх работы (у 2008 годзе амаль палавiна правераных суб’ектаў маюць страты) ставяць пад сумненне праўдзiвасць адлюстравання ва ўлiку фактычна аказваемых паслуг. Гэтыя факты таксама даюць падставы меркаваць, што асобныя фiрмы не звяртаюць увагi на новую сiстэму аплаты рыэлтарскiх паслуг i па-ранейшаму ўтойваюць выручку, якую атрымлiваюць. На думку прадстаўнiкоў Камiтэта дзяржкантролю, адным з фактараў, якi стрымлiвае рэальнае адлюстраванне выручкi, з’яўляецца адсутнасць заканадаўчай нормы, што дазваляе адносiць на затраты ўзнагароджаннi рыэлтарам i агентам па аперацыях з нерухомай маёмасцю, якiя выплачваюцца ў працэнтах ад паступiўшай выручкi за аказаныя паслугi.

За выяўленыя парушэннi суб’екты прадпрымальнiцкай дзейнасцi i вiнаватыя службовыя асобы прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай адказнасцi на агульную суму Br31,8 млн. Цяпер разглядаецца пытанне аб прыцягненнi да адмiнiстрацыйнай адказнасцi 6 рыэлтарскiх арганiзацый i iх службовых асобаў.

БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камiтэт дзяржаўнага кантролю Беларусi ў жнiўнi-лiстападзе гэтага года праверыў 17 рыэлтарскiх арганiзацый i практычна ва ўсiх выявiў парушэннi правiла
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика