Што ў вас добрага?
Што ў вас добрага?
"Жыццё на месцы не стаіць..."
Галiна ПРАСАЛОВІЧ, намеснiк галоўнага рэдактара часопiса "Веснiк адукацыi": — Мяне вельмi радуе мой статус бабулi. Я, мiж iншым, ужо тройчы бабуля, чым i ганаруся. Калi трымаю ў сваёй руцэ далоньку ўнукаў, мяне ахоплiвае такая пяшчота — нават цяжка перадаць усю гаму пачуццяў. Да таго ж мы з мужам вярнулiся нядаўна са Швецыi, дзе цяпер жыве са сваёй сям’ёй наш старэйшы сын. У паездкi былi дзве вельмi прыемныя нагоды. Па-першае, у маi гэтага года ў нас нарадзiлася ўнучачка. Сын — старэйшы з трох дзяцей, але яго дачушка — пакуль самая маленькая з нашых унукаў. I нам, як бацькам, вельмi прыемна было назiраць, як змянiлася са з’яўленнем дзiцяцi ў сына i нявесткi ўспрыняцце свету. Па-другое, у дзяцей з’явiлася свая кватэра, купленая няхай i ў крэдыт, але ж свая. У Швецыi ўсе лiтаральна "звяр’яцелi" на экалогii i здаровым харчаваннi. Але ж мае баршчы, запраўленыя салам, i дранiкi з мясам iшлi ў дзяцей на "ўра". Дробязь, але вельмi прыемна. З краiны, дзе ўсё прысвечана Чалавеку, з яе фантастычным камфортам, мы вярнулiся з пазiтыўным настроем, якi iмкнёмся захоўваць. Ды i ўвогуле я прызвычаiлася акцэнтаваць сваю ўвагу толькi на пазiтыўным. А ў жыццi шмат добрага, не варта далёка хадзiць. Я заўсёды з радасцю iду на работу, якая пастаянна дорыць мне сустрэчы з цiкавымi людзьмi. Работа — гэта новыя веды, новыя планы i перспектывы. Дачка неяк прапанавала мне пакiнуць работу, каб займацца ўнучкай, але я пакуль што да такiх кардынальных зменаў у сваiм жыццi не гатовая. Мне хочацца быць у калектыве, таму што стасункi, якiя мне дорыць работа, — вялiкая раскоша, без перабольшання. Антанiна ПАЛЯКОВА, кансультант упраўлення абароны правоў спажыўцоў i кантролю за рэкламай Мiнiстэрства гандлю: — У мяне ўвесь пазiтыў звязаны з сям’ёй, таму што з прычыны сваiх прафесiйных абавязкаў пастаянна даводзiцца працаваць са скаргамi спажыўцоў. Прыемна, калi людзi ўдзячныя за аказаную дапамогу, але, на жаль, ёсць i незадаволеныя. Затое мае дзецi мяне вельмi радуюць. Дачка вучыцца ў 9-м штрых класе па пераходнай праграме, i мы хвалявалiся, што нагрузка на яе сёлета iстотна ўзрасце. Але дзецi закончылi першую чвэрць з вельмi добрымi адзнакамi. Да таго ж старэйшая дачка займаецца бальнымi танцамi i вельмі паспяхова выступiла на конкурсе. Яна ўсё паспявае. Цудоўна... Вячаслаў ГРАНЬКОЎ, намеснiк старшынi Рэспублiканскага камiтэта Беларускага прафсаюза работнiкаў аховы здароўя: — За апошнi час у мяне з’явiлася новая работа, новыя знаёмствы, якiя адыгрываюць вялiкую ролю ў маiм жыццi. Я вельмi люблю вандраваць i аддаю перавагу еўрапейскiм краiнам. Iмкнуся кожны год адкрыць для сябе новую краiну. Гэтым летам я наведаў Эстонiю: быў у Тарту i Талiне. Стары Талiн пакiнуў незабыўнае ўражанне. У гiстарычным цэнтры мы знайшлi рэстаранчык эстонскай кухнi i заказалi некалькi страў. Гэта была такая смаката!!! Яшчэ я пачаў вывучаць англiйскую мову. Раней вывучаў толькi французскую, i даволi добра ёй валодаю, але англiйская мова адкрывае новыя перспектывы. Зусiм забыўся! (смяецца. — Н.Н.) Галоўная падзея — паступленне ў аспiрантуру Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi! Адным словам, жыццё на месцы не стаiць... Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Жыццё на месцы не стаіць..." Галiна ПРАСАЛОВІЧ, намеснiк галоўнага рэдактара часопiса "Веснiк адукацыi": — Мяне вельмi радуе мой |
|