Фотаслова...
Фотаслова...
Пакідае Пастыр сцены храма,
Крочыць за пахмурны небакрай — Ў тым Сусвеце, што завецца Рай, Для Яго разнасцежана брама. Ўсе Сусветы верай знiтаваны, Верай змацаваны нашы лёсы— Не iснуе храмаў без нябёсаў, Не iснуе Пастыра без храма. У малiтвах з намi Ён застаўся, У званах, у шэптах пакаяння... Не кажыце сёння расставанне, Проста, Ён блiжэй да высi ўзняўся. Цiхнуць кветкi у агульнай скрусе: — Хай бы Ён пабыў яшчэ хоць трошкi... Ў тым вянку блакiтныя валошкi —Краскi з-пад нябёсаў Беларусi. Яўген Пясецкі. (ад аўтара: гэты фотаздымак я зрабіў летам 1995 года, калi па заданнi "Звязды" мне пашчасцiла на працягу некалькiх дзён быць побач з Аляксiем ІI у час яго афiцыйнага вiзiту ў Беларусь).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
(ад аўтара: гэты фотаздымак я зрабiў летам 1995 года, калi па заданнi "Звязды" мне пашчасцiла на працягу некалькiх дзён быць побач з Аляксiе
|
|