НЯДБАЙНАСЦЬ І ЯК З ЁЙ ЗМАГАЦЦА
НЯДБАЙНАСЦЬ І ЯК З ЁЙ ЗМАГАЦЦА
Нядбайныя бацькi кампенсуюць дзяржаве ўсяго трэць затрат
на ўтрыманне iх дзяцей
Аб тым, як складваецца сiтуацыя ў гэтай галiне, карэспандэнт БЕЛТА гутарыць з начальнiкам аддзела па справах няпоўнагадовых i моладзi Генпракуратуры Беларусi Валерыем Iвановым. — Можна гаварыць, што многiя статыстычныя паказчыкi па выкананнi патрабаванняў дэкрэта № 18 палепшаны, большая колькасць дзяцей, адабраных раней у бацькоў па рашэннi камiсiй па справах няпоўнагадовых, вернуты ў сем’i. За дзевяць месяцаў гэтага года такiх дзяцей вернута больш як 3,4 тыс. Акрамя таго, 660 дзяцей па рашэннi суда вернуты бацькам, раней пазбаўленых бацькоўскiх правоў. Я лiчу, што iснуючая статыстыка не зусiм правiльна адлюстроўвае стан спраў. Патрэбна адзiная дзяржаўная статыстыка. Глядзiце самi: па даных Мiнюста, на сёння на ўлiку крыху больш як 28 тыс. асобаў, абавязаных кампенсаваць расходы на ўтрыманне сваiх дзяцей, што знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi; паводле даных Мiнпрацы i сацабароны, больш як 14 тыс. гэтых асобаў працаўладкаваны; паводле даных МУС, каля 3 тыс. абавязаных асобаў знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волi i лячэбна-працоўных прафiлакторыях (ЛПП). Гэта значыць, мяркуючы па гэтых лiчбах, больш як 50 працэнтаў урону павiнна кампенсавацца. Тым не менш на сёння кампенсавана ўсяго толькi трэць ад агульнай сумы каля Br110 млрд. — Цi можаце вы назваць якiя-небудзь новыя метады, якiя садзейнiчаюць забеспячэнню большага працэнта кампенсацыi затрат? — На нядаўна праведзенай калегii генпракурор прапанаваў распрацаваць сiстэму прыцягнення абавязаных асобаў да зносу дамоў, якiя знаходзяцца ў аварыйным стане. — Можа быць, у такiх нядбайных бацькоў трэба забiраць кватэры, перасяляць iх у горшыя ўмовы, а грошы ад здачы жылля ў наём накiроўваць на пагашэнне доўгу? — Так, заканадаўства прадугледжвае такую меру ўздзеяння i такi спосаб спагнання доўгу. Аднак, па-першае, жыллёва-камунальныя службы недастаткова актыўна праводзяць работу па выяўленнi такiх асобаў, якiя маюць хоць якую-небудзь нерухомую маёмасць. Па-другое, асноўная цяжкасць у тым, што ў такiх кватэрах часта не толькi жыць страшна, але нават уваходзiць туды. Калi рамонт будзе рабiць дзяржава, то гэта зноў жа вялiкiя затраты. Цяпер па рэспублiцы здаецца ўсяго 19 такiх кватэр. — Не так даўно паведамлялася, што плануецца стварыць некалькi прадпрыемстваў, куды будуць масава працаўладкоўваць усiх нядбайных бацькоў... — У мяне ёсць iнфармацыя, што работа ў гэтым напрамку праводзiцца. Гэта няпростае пытанне. Трэба ствараць новае жыллё, новую вытворчую базу, трацiць даволi значныя сродкi. Акрамя таго, неабходны затраты на прафесiйнае навучанне гэтых людзей, якiя часта нiчога не ўмеюць рабiць, у iх няма нiякай матывацыi да працы. Што датычыцца iх кампактнага прыцягнення да працы, то, на маю думку, гэта добры метад, i ён можа даць станоўчы эфект. Проста трэба падумаць, як гэта лепш арганiзаваць. Размова можа iсцi аб прадпрыемствах накшталт ЛПП. У Беларусi цяпер дзейнiчаюць чатыры ЛПП, тры з якiх для мужчын. У iх утрымлiваюцца ў тым лiку i абавязаныя асобы — яны працуюць i кампенсуюць урон. — Часта кiраўнiкi прадпрыемстваў проста не хочуць браць гэту катэгорыю людзей на работу, бо яны дэстабiлiзуюць сiтуацыю ў калектыве. Якiя вы бачыце шляхi вырашэння гэтай праблемы? — Пасля таго як мы нядаўна правялi праверкi ў гэтым напрамку, была падрыхтавана iнфармацыя для Саўмiна Беларусi. У якасцi вырашэння праблемы прапанавана ствараць на прадпрыемствах кампактныя брыгады, каб яны працавалi асобна пад наглядам супрацоўнiка мiлiцыi. Такая практыка ў некаторых арганiзацыях прымяняецца ўжо. У рэшце рэшт, сутнасць дэкрэта не толькi ў тым, каб кампенсаваць расходы, але i ў тым, каб вярнуць абавязаных асобаў да нармальнага чалавечага жыцця, устаранiць сямейнае няшчасце. — Генпракуратура 3 снежня наведала адно з прадпрыемстваў Мiнска, дзе лiчацца працаўладкаванымi 10 абавязаных асобаў. Што паказалi вынiкi праверкi? — Тэзiс аб тым, што многiя проста лiчацца там як "мёртвыя душы", на жаль, пацвердзiўся. З 10 абавязаных асобаў трое былi звольнены ў сувязi з тым, што ўступiлi ў законную сiлу прыгаворы судоў, двое знаходзяцца ў вышуку за ўхiленне ад работы. Яны або змянiлi месца жыхарства, або проста хаваюцца, i мiлiцыя не можа iх знайсцi. Трое працуюць, з iх двое больш-менш пастаянна, але i яны робяць прагулы. — Як жа трэба вырашаць гэту праблему? — Найперш неабходны кантроль. Трэба, каб прадпрыемствы, дзе працуюць абавязаныя асобы, рэгулярна наведвалi прадстаўнiкi выканкамаў, камiсiй па справах няпоўнагадовых. Мiлiцыя дык увогуле проста адмахваецца, як ад надакучлiвых мух, хоць у дэкрэце дакладна прапiсана, хто i што павiнен кантраляваць. Гэта значыць атрымлiваецца, што ўсе пакiдаюць дырэктара канкрэтнага прадпрыемства сам-насам з бядой. У яго самога няма нiякiх правоў у адносiнах да гэтых абавязаных асобаў, няма нават права iх звольнiць. Караць такiх людзей няма сэнсу, на iх хоць сто вымоў вешай, а iм хоць бы што. Калi кiраўнiкi звяртаюцца па дапамогу, то iм або не адказваюць, або адказваюць i прысылаюць адпiскi. Вось у тым галоўная бяда — у адсутнасцi каардынацыi i ўзаемасувязi. Няма нават простага абмену iнфармацыяй. Уладзiмiр МАЦВЕЕЎ, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб тым, як складваецца сiтуацыя ў гэтай галiне, карэспандэнт БЕЛТА гутарыць з начальнiкам аддзела па справах няпоўнагадовых i моладзi Генпракуратуры Б
|
|