Першая дзяўчына БДУ
Першая дзяўчына БДУ
Яе абралi сярод шаснаццацi прэтэндэнтак на карону. Кожная прадстаўнiца дагэтуль была пе- раможцай конкурсу свайго факультэта. А заключны этап адбыўся на сцэне канцэртнай залы "Мiнск". Сваю маладосць, талент i адукацыю, а таксама здольнасцi мадэлi лепей за ўсiх прадэманстравала студэнтка трэцяга курса эканамiчнага факультэта Ірына Грыгальчык (на здымку ўверсе). Каранаваная студэнтка насамрэч вельмi адораная асоба. Яе мама Наталля Iванаўна ў кароткiм iнтэрв’ю па завяршэннi конкурсу "Мiс БДУ" паведамiла, што дачка закончыла сталiчную гiмназiю з залатым медалём i была адзiнай абiтурыенткай у Беларусi, якая напiсала тэсцiраванне па матэматыцы на 100 балаў. Наступны выхад новакаранаванай унiверсiтэцкай асобы чакаецца на мiжiнстытуцкiм конкурсе "Каралева Вясна", а цяпер яна паедзе ў выйграны тур па Еўропе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яе абралi сярод шаснаццацi прэтэндэнтак на карону. Кожная прадстаўнiца дагэтуль была пераможцай конкурсу свайго факультэта. А заключны этап адбыўся на
|
|