Зялёны фон замест жоўтага
Зялёны фон замест жоўтага
Са сталiчных станцый тэхагляду аўтамабiлi пачалi выязджаць з наклейкамi ўзору 2009 года (зялёны фон) на лабавым шкле. Гэта звязана з тым, што колькасць транспартных сродкаў, якiя прайшлi тэхагляд сёлета, значна перавысiла колькасць заказаных наклеек жоўтага колеру. — Але нагоды для радасцi вадзiцелям, якiя атрымалi "зялёны бiлет" — дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху — няма, — пракаментавала сiтуацыю старшы iнспектар па агiтацыi i прапагандзе ДАІ Савецкага РУУС горада Мiнска Вольга Суворава. — Гэта не вызваляе iх ад праходжання тэхагляду ў 2009 годзе, бо ў сертыфiкаце аб праходжаннi тэхагляду будзе стаяць дата яго праходжання — 2008 год. I пры праверцы iнспектары ДАI будуць звяртаць увагу менавiта на гэты дакумент. Надзея ДРЫЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Са сталiчных станцый тэхагляду аўтамабiлi пачалi выязджаць з наклейкамi ўзору 2009 года (зялёны фон) на лабавым шкле. Гэта звязана з тым, што колькасц
|
|