Шумчанка: Мы атупелі ад унутраных разборак апазіцыі
16 декабря 2008 Общество
Сяргей БУЖАЎ, Уладзімір ІЎЧЫК, МЫ Марш прадпрымальнікаў, які прайшоў у Мінску 15 снежня, пакуль можна ацэньваць толькі як уласна масавую вулічную акцыю. Што да эфектыўнасці, то трэба дачакацца рэакцыі ўладаў - якіх саступак па ўмовах сваёй дзейнасці ўдасца бліжэйшымі тыднямі дамагчыся ІП? Напярэдадні Марша прадпрымальнікаў лідэр “Перспектывы”, якая яго арганізавала, Анатоль Шумчанка агучыў такія крытэрыі паспяховасці акцыі: “Марш дзесяткаў тысяч прадпрымальнікаў - гэта шэсце пераможцаў. Гэта заява пра сваю сілу, адказнасць за будучыню. Марш некалькіх соцень ІП - гэта не марш, а правал усяго, усіх нашых надзей на будучае”. Па розных дадзеных, колькасць маршаўцаў была да 3 тысяч чалавек. Натуральна, улады гэта ўразіць не магло (выходзіла і болей) - чакаюцца нялёгкія перамовы з Міністэрствам эканомікі. Хаця Анатоль Шумчанка заявіў, што прадпрымальнікі цяпер давяраюць толькі прэзідэнту і падпісаным ім дакументам. Між тым такая персаніфікацыя вырашэння праблемаў прадпрымальнікаў трохі пайшла ўразрэз з устаноўкай на дэпалітызацыю акцыі. Нагадаем, “Перспектыва” заклікала апазіцыію не прыходзіць на Марш, каб ён прайшоў выключна пад эканамічнымі патрабаваннямі. Але дэпалітызацыя, па сутнасці, удалася. Марш прадпрымальнікаў сабраў як мінімум не менш удзельнікаў, чымьсці збірае на свае акцыі апазіцыя. Іншыя лідэры прадпрымальніцкага руху, якія заклікалі не хадзіць на “сабачую” Бангалор, а рушыць да Адміністрацыі прэзідэнта, апынуліся ў яўнай меншасці. “Завочна хачу сказаць усім нашым палітыкам: хто наогул з вас, па-сапраўднаму, а не ў інтэрнеце за апошнія 15 год працаваў з ІП? Менавіта з пункту гледжання прыцягнення іх у палітыку? Вы хоць адну ўлётачку на рынках раздалі перад Днём волі? Мы ўчора вывелі 3 тысячы ІП, а ў краіне іх ўсяго 200 тысяч! Калі ласка - у вас, спадары палітыкі, агромністае поле для рэальнай працы. Бо ІП - гэта звычайныя грамадзяне Рэспублікі Беларусі, і яны не сядзяць у інтэрнеце, а бяруць інфармацыю адтуль, адкуль і астатні народ. З тых самых дзяржаўных тэлеканалаў”, - давёў лідэр “Перспектывы” ў інтэрв’ю “Мы”. “Мы атупелі ад унутраных разборак - гэтай адвечнай хваробы апазіцыі. 3 тысячы чалавек выйшлі на вуліцы, пераадолеўшы страх. Ды ім трэба оды спяваць! А замест гэтага нас звінавачваюць у маладушшы, - гэта Шумчанка ў адказ на крытыку ў свой бок за паход на Бангалор і дэпалітызацыю. - Гэтае недальнабачнае мысленне я буду ламаць штодня і штогадзіны. Мяне цікавіць меркаванне простых людзей, а не так званага палітычнага бамонду. Мы не хочам, каб “Перспектыва” ператварылася ў кабінетную апазіцыю”. “З чаго пачыналася польская “Салідарнасць”? З простых жыццёвых праблемаў рабочых! Спачатку вылучаліся эканамічныя патрабаванні, а потым “Салідарнасць “ стала палітычнай сілай”, - заяўляе Шумчанка. Зрэшты, ужо абвешчана, што 12 студзеня, калі ўрад не дасць прадпрымальнікам палёгкі паводле іхніх вымогаў, яны збяруцца на Кастрычніцкай плошчы. І гэта будзе ўжо акцыя з эканамічнымі і палітычнымі лозунгамі. Яе анансаваў старшыня каардынацыйнага савета індывідуальнх прадпрымальнікаў Мінска Аляксандр Макаеў. Дарэчы, учора многіх уразіла міжсобіца паміж “Перспектывай” і іншымі струткурамі прадпрымальніцкага руху. Іншыя лідэры спрабавалі змяніць маршрут Марша і выступіць перад прадпрымальнікамі, а Шумчанка раўніва намагаўся не даць ім слова, падкрэсліваючы, што гэта акцыя “Перспектывы”. Наконт правядзення ў выпадку ігнаравання патрабаванняў ІП несанкцыянаваных акцый заявіў і Шумчанка. Гэта можна лічыць своеасаблівым гульнявым ультыматумам уладам. І менавіта ад іх пазіцыі ў асноўным залежыць, як доўга Анатоль Шумчанка будзе трымацца дэпалітызацыі прадпрымальніцкіх праблемаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 декабря 2008 Общество Сяргей БУЖАЎ, Уладзімір ІЎЧЫК, МЫ Марш прадпрымальнікаў, які прайшоў у Мінску 15 снежня, пакуль можна ацэньваць толькі як уласна масавую вулічную акцыю.
|
|