Пенсіi выплацяць перад святамi
Пенсіi выплацяць перад святамi
У сувязi са святамi ў Беларусi крыху зменяцца графiкi выплаты пенсiй. Пра гэта карэспандэнту "Звязды" паведамiў намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў. У прыватнасцi, пенсii, тэрмiн выплат якiх прыпадае на каталiцкiя Каляды, можна атрымаць 24 снежня. Гэтаксама на дзень раней, 6 студзеня, будзе магчымасць атрымаць пенсii, графiк якiх прыпадае на праваслаўныя Каляды. Што да навагоднiх святаў, то варта заўважыць: традыцыйна ў самым пачатку месяца разлiкi з пенсiянерамi робяцца толькi ў некаторых рэгiёнах Беларусi. Таму, у прыватнасцi, у сталiцы выплата за 1 студзеня будзе праведзена 31 снежня. А пенсiянеры, графiк якiх прыпадае на 2 студзеня, атрымаюць свае грошы ў гэты дзень. Пры гэтым, заўважыў Валерый Кавалькоў, прызначэнне больш раннiх тэрмiнаў да збояў з выплатамi не прывядзе — дастатковая колькасць сродкаў на фiнансаванне пенсiй у Фондзе сацыяльнай абароны насельнiцтва ёсць. Сяргей ГРЫБ. Гандляваў... школьнiцай У Мiнску ўзбуджана крымiнальная справа ў дачыненнi да 22-гадовага беспрацоўнага, якi "зарабляў" з дапамогай 14-гадовай школьнiцы — быў яе сутэнёрам. Раней судзiмы за крадзеж мiнчанiн зноў трапiў у поле зроку праваахоўнiкаў. На гэты раз у дачыненнi да яго вялося расследаванне па факце схiлення да спажывання наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэпаратаў. Тут i высветлiлася дадатковая акалiчнасць: устаноўлена, што падазроны з чэрвеня па лiстапад выкарыстоўваў для занятку прастытуцыяй вучанiцу восьмага класа. У дачыненнi да яго i на падставе гэтага факта ўзбуджана крымiнальная справа. Ігар ГРЫШЫН. У краму з ... аўтаматам Да крымiнальнай адказнасць за дзёрзкае хулiганства будзе прыцягнуты 18- гадовы жыхар Навагрудка. Паводле iнфармацыi прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама, малады чалавек уварваўся ў адну з крамаў райцэнтра, трымаючы ў руках муляж аўтамата Калашнiкава. Мала таго, ён загадаў легчы на падлогу дзвюм жанчынам (адна з iх — пенсiянерка), якiя тут знаходзiлiся, i пры гэтым выкарыстоўваў нецэнзурную лексiку. Спынiў хулiгана прыезд следча-аператыўнай групы. Барыс ПРАКОПЧЫК. "Папалi" на грошы 47-гадовы беспрацоўны i 24-гадовы iндывiдуальны прадпрымальнiк страцiлi буйную суму ў рублях i валюце, на абмене якiх i "засвяцiлiся". Злавiлi iх за руку ў Лiдзе за парушэнне парадку правядзення валютных аперацый супрацоўнiкi аддзела па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi РАУС i ўпраўлення дэпартамента фiнансавых расследаванняў. Канфiскавана звыш 22 з паловай мiльёнаў беларускiх рублёў, сто пяць тысяч расiйскiх, больш як дзве тысячы сямсот еўра i звыш дзевяцi тысяч долараў ЗША. Iгар ГРЫШЫН.Андрэй Арамнаў — лепшы спартсменам Беларусi Алiмпiйскi чэмпiён Пекiна цяжкаатлет Андрэй Арамнаў прызнаны лепшым спартсменам Беларусi 2008 года. Ён перамог у юбiлейным, 50-м па лiку, апытаннi газеты "Спортивная панорама". Па вынiках галасавання Андрэй атрымаў 1258 балаў. Другую суму балаў набрала яшчэ адна алiмпiйская чэмпiёнка Аксана Мянькова, якая выйграла спаборнiцтвы па кiданню молата. Трэцяе месца ў братоў Аляксандра i Андрэя Багдановiчаў, якiм не было роўных у фiнальным алiмпiйскiм заездзе на каноэ-двойцы. У намiнацыi "Лепшая каманда — 2008" не было роўных пяцiразовым чэмпiёнам краiны футбалiстам барысаўскага БАТЭ, другой названа жаночая зборная па баскетболу, трэцяе месца ў зборнай па мастацкай гiмнастыцы ў групавых практыкаваннях. БЕЛТА.З пачатку года пабудавана 49 тысяч кватэр Сёлета за адзiнаццаць месяцаў у жыллёвае будаўнiцтва было iнвеставана 5,5 трыльёна рублёў. Гэта амаль на 20 працэнтаў больш, чым за такi ж перыяд летась. Як паведамiлi ў Нацыянальным статыстычным камiтэце, узведзена 49 тысяч кватэр. Аб’ёмы будаўнiцтва на 10 працэнтаў перавышаюць леташнi паказчык. У сельскагаспадарчых прадпрыемствах за студзень—лiстапад узведзена больш чым 6,6 тысячы дамоў i кватэр. Мiкалай ЛІТВIНАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi са святамi ў Беларусi крыху зменяцца графiкi выплаты пенсiй. Пра гэта карэспандэнту "Звязды" паведамiў намеснiк начальнiка галоўнаг
|
|