Удзельнік ДТЗ у Ізраiлi аспрэчыў версiю аб кiроўцах-лiхачах
Удзельнік ДТЗ у Ізраiлi аспрэчыў версiю аб кiроўцах-лiхачах
Адзiн з удзельнiкаў ДТЗ у Iзраiлi аспрэчыў словы мiнiстра транспарту аб тым, што прычынай аварыi стала спаборнiцтва на хуткасць памiж двума кiроўцамi турыстычных аўтобусаў. Паводле словаў кiроўцы другога аўтобуса, нiякiх гонак не было. Ён распавёў, што аўтобус, якi разбiўся, доўгi час iшоў наперадзе, аднак потым на прапускным пункце яго затрымалi, i ён адстаў. Яго кiроўца, 39-гадовы Эдуард Гельфонд, мабыць вырашыў нагнаць ўпушчаны час, набраў хуткасць i пайшоў на абгон. Абыходзячы першы аўтобус злева, ён не змог упiсацца ў круты правы паварот, страцiў кiраванне, i яго аўтобус, прабiўшы агароджу, звалiўся ў цяснiну глыбiнёй каля 60 метраў. Падаючы, аўтобус некалькi разоў перакулiўся, фактычна не пакiнуўшы пасажырам шанцаў выжыць. Большасць з iх былi жанчынамi, прадстаўнiцамi расiйскiх турагенцтваў, якiя накiроўвалiся на азнаямленчую паездку на курорты Чырвонага мора ў Эйлат. 24 чалавекi загiнулi, яшчэ 20 атрымалi цяжкiя траўмы: iрваныя раны брушной поласцi, пашкоджаннi чэрапа i пазваночнiка. Паведамляецца, што кiроўца, прышпiлены рэменем бяспекi, выжыў. Разам з iншымi пацярпелымi ён адпраўлены ў бальнiцу, па выхадзе з якой яго чакае суд. Паводле некаторых звестак, калi б аўтобус не вылецеў з трасы, ён бы ўсё роўна патрапiў у ДТЗ: па сустрэчнай паласе рухаўся яшчэ адзiн турыстычны аўтобус, i размiнуцца з iм было практычна немагчыма. Скарачэнне Унутраных войскаў у РФ прыпынена: улады чакаюць беспарадкаў з-за крызiсуПрынятае два гады таму Саветам бяспекi рашэнне аб скарачэннi ўнутраных войскаў прыпынена, паведамiў журналiстам галаўкам Мiкалай Рагожкiн. Паводле версii МУС, вайскоўцы спатрэбяцца для забеспячэння бяспекi Алiмпiяды-2014 у Сочы. Памiж тым у камунiстычнай партыi Расiйскай Федэрацыi iншая версiя: яны лiчаць, што ўлады чакаюць беспарадкаў з-за крызiсу. Узбекiстан рыхтуецца выйсцi з АДКБ?У ваенна-дыпламатычных колах Расii не выключаюць магчымасцi выхаду Узбекiстана з Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). На гэта намякае адмова кiраўнiцтва Узбекiстана прыехаць на нефармальны самiт арганiзацыi, якi пройдзе ў Казахстане 18—20 снежня, паведамiла кампетэнтная крынiца. Раней Ташкент прыпынiў дзейнасць у Еўразiйскай эканамiчнай супольнасцi. Узбекiстан так i не выканаў абавязацельствы ратыфiкаваць усе неабходныя дакументы ў фармаце АДКБ да 1 студзеня 2008 года, узятыя iм у сярэдзiне 2006 года пры разглядзе пытання аб узнаўленнi членства рэспублiкi ў Арганiзацыi. Кiм Чэн Iра зноў сфатаграфавалiПаўночнакарэйскiя СМI распаўсюдзiлi новыя фотаздымкi лiдара КНДР Кiм Чэн Iра. СМI паведамiлi, што здымкi былi зробленыя ў дзень, калi кiраўнiк дзяржавы наведаў бiблiятэку i цэнтр распрацоўкi праграмнага забеспячэння для камп’ютараў. Дакладная дата вiзiтаў не называецца. У апошнi раз перад гэтым паўночнакарэйскiя СМI паведамлялi аб дзейнасцi Кiм Чэн Iра 13 снежня. Тады гаворка iшла аб вiзiце на птушкафабрыку. У жнiўнi 2008 года Кiм Чэн Iр перастаў з’яўляцца на публiцы, у сувязi з чым увосень замежныя СМI пачалi выказваць здагадкi аб яго хваробе або смерцi. Паводле звестак разведак розных краiн, у жнiўнi Кiм Чэн Iр перанёс iнсульт. Улады КНДР факт хваробы лiдара адмаўляюць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзiн з удзельнiкаў ДТЗ у Iзраiлi аспрэчыў словы мiнiстра транспарту аб тым, што прычынай аварыi стала спаборнiцтва на хуткасць памiж двума кiроўцамi
|
|