21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Што нясе нам Бык?

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Што нясе нам Бык?

Крызiс — зiмой, "Браму Папялушкi" — летам

Згодна з кiтайскай шматвяковай традыцыяй, пачатак новага года прыпадае на другi маладзiк пасля зiмовага сонцастаяння. Надыходзячы год землянога Быка (Каровы, Вала) зменiць Пацука 26 студзеня 2009-га i будзе трымаць свае пазiцыi аж да 13 лютага 2010-га.

Як патлумачыла нам астролаг Кацярына Флiкоп, Бык, паводле ўсходняга календара, вылучаецца выключнай працавiтасцю, упартасцю ў дасягненнi мэты, iндывiдуалiзмам. Бык не вельмi камфортна адчувае сябе ў калектыве — яму не стае гнуткасцi ва ўзаемаадносiнах, таму наступны год абяцае быць удалым для самастойных iндывiдуальных праектаў i пачынанняў, а вось арганiзаваць каманду будзе складана. Увогуле, у наступным годзе пашанцуе кожнаму, хто захоча прыкласцi шмат намаганняў для дасягнення сваёй мэты, хто будзе дакладна ўсё загадзя пралiчваць i планаваць. А вось што Бык адназначна не вiтае, гэта iмпульсiўнасць, спадзяванне на выпадковую ўдачу i гультайства. Наступствы такога стаўлення да жыцця i працоўных абавязкаў могуць быць самымi фатальнымi. Выслоўе "Хто не працуе — той не есць!" у год Быка набудзе асаблiвую актуальнасць. Руплiвасць i працавiтасць будуць узнагароджвацца ў сторазовым памеры. Год Быка спрыяльны для сельскай гаспадаркi, для раслiнаводства i жывёлагадоўлi, а таксама для развiцця народных рамёстваў, для любой ручной працы ўвогуле.

Юпiтэр у Вадалеi

Паводле заходняй астралагiчнай традыцыi, кожны год суадносiцца з перамяшчэннем планеты Юпiтэр па дванаццацi сузор’ях задыяка. Сёлета такая змена адбудзецца 5 студзеня — Юпiтэр пяройдзе ў сузор’е Вадалея i застанецца там да 18 студзеня 2010 года.

— Вадалей адказвае за наватарства, новаўвядзеннi, за новыя падыходы i тэхналогii, — расказвае Кацярына Флiкоп, — яго ўплыў ў большай меры распаўсюджваецца на грамадскiя калектывы, вялiкiя групы людзей. Сёлета можна чакаць новых спробаў супрацоўнiцтва на мiждзяржаўным узроўнi, заключэння шэрагу ўзаемавыгадных дамоваў i пагадненняў. Найбольш моцна якасцi Вадалея праявяцца ў сакавiку, калi могуць быць знойдзены новыя iдэi, тэхналогii i спосабы аб’яднання людзей на аснове агульных духоўных каштоўнасцяў.

Увогуле, Юпiтэр у знаку Вадалея i год Быка — вельмi арыгiнальнае спалучэнне. Нагадаем, што Бык вылучаецца практычнасцю, прыземленасцю, iндывiдуалiзмам, а Вадалей — наватарствам. Вельмi цiкава, як гэтыя два аспекты будуць узаемадзейнiчаць на працягу года. Быкi — кансерватары, аднак калi новыя iдэi i тэхналогii ўдала ўпiсваюцца ў iх жыццёвыя i працоўныя планы, яны з радасцю возьмуць iх на ўзбраенне.

Не ў валюце, а ў метале

Бык, вол, карова здаўна лiчылiся сiмваламi дабрабыту, пладавiтасцi, сям’i, таму энергетыка 2009 года будзе спрыяць абуладкаванню жылля, уступленню ў шлюб, наладжванню адносiнаў з роднымi i сваякамi, нараджэнню дзяцей. Асаблiва выдатна, калi немаўля народзiцца восенню, у час збору ўраджаю — зоркi абяцаюць яму ўдачу i дабрабыт. Увогуле, дзеткi, народжаныя ў год Быка, вылучаюцца моцным здароўем.

Сур’ёзных праблем са здароўем год Быка, як правiла, не нясе. Аднак Бык — аматар салодкага, таму ў найблiжэйшыя 12 месяцаў зоркi раяць паберагчы страўнiк, падстраўнiкавую залозу i сасуды. У наступным годзе ўсiм давядзецца шмат папрацаваць. Каб не падарваць сiлы, варта вызначыць для сябе iндывiдуальны рэжым, якога надалей i прытрымлiвацца, а таксама знаходзiць час i для адпачынку.

Што тычыцца назапашвання фiнансаў, сёлета не варта захоўваць iх у валюце. Куды больш эфектыўна будзе ўкласцi свабодныя сродкi ў каштоўныя металы, камянi, у нерухомасць, зямлю цi распачаць будаўнiцтва. У год Быка лепш засцерагчыся ад неабдуманых расходаў, iмпульсiўных дзеянняў i фiнансавых авантур.

Брама Папялушкi

Паводле разлiкаў астролага, сёлета нас чакае некалькi небяспечных перыядаў. Самы напружаны ў фiнансава-эканамiчным плане пачнецца адразу пасля праваслаўных Каляд (з 8 студзеня) i працягнецца амаль паўтара месяца (да 13 лютага). У гэты час крызiс праявiць сябе на поўную моц. Асаблiва неспрыяльным гэты перыяд будзе для людзей творчых прафесiй — iх новыя iдэi i праекты не знойдуць падтрымкi. У многiх з’явiцца спакуса змянiць сваё жыццё — месца працы, пражывання, род дзейнасцi i г.д. Аднак нiчога станоўчага з гэтага не атрымаецца. Лепш перачакаць гэты час i не рабiць "рэзкiх рухаў". Напружанымi i неспрыяльнымi для любых пераменаў (хоць i не такiмi негатыўнымi, як першы) будуць перыяды з 9 па 27 мая, з 15 па 29 жнiўня i з 9 па 21 верасня. Зоркi раяць устрымацца ад любых сур’ёзных пераменаў (у першую чаргу кар’ерных) i фiнансавых растрат. Асобна астролагi вылучаюць перыяд максiмальнага напружання ў мiждзяржаўных адносiнах з 1 па 7 снежня 2009 года. У гэты час верагодныя ваенныя канфлiкты i ўзброеныя супрацьстаяннi, хоць на асабiстым узроўнi тыдзень можа прайсцi без значных узрушэнняў.

У перыяды з 11 студзеня па 1 лютага, з 7 па 31 мая, з 7 па 29 верасня, а таксама з 26 па 31 снежня могуць узнiкнуць збоi ў рабоце транспарту i сродкаў камунiкацыi, верагодныя памылкi пры перадачы i апрацоўцы iнфармацыi. У гэты час лепш не заключаць дамоваў i кантрактаў, не набываць бытавую i офiсную тэхнiку.

У процiвагу небяспечным момантам на працягу года нас чакаюць i спрыяльныя перыяды. Самы ярка выражаны прыпадае на вясну—лета, а дакладней, на час з 4 красавiка па 6 жнiўня.

— У гэты перыяд адбудзецца вельмi цiкавае i рэдкае спалучэнне планет — Юпiтэра i Нептуна з Хiронам, што на iндывiдуальным плане звычайна дае шанцаванне, удачу ва ўсiх справах, у творчасцi i асаблiва — у каханнi, — тлумачыць Кацярына Флiкоп. — Адна з астралагiчных школ назвала такое спрыяльнае размяшчэнне нябесных целаў "Брамай Папялушкi". Гэта зручны час для рэалiзацыi творчых задум, праектаў, для любых (толькi загадзя прадуманых!) пераменаў ва ўсiх галiнах жыцця. Энергетыка планет будзе спрыяць пошуку сваёй "паловы", кантактам з замежнiкамi, вандроўкам. Крыху пазней станоўчы перыяд паўторыцца напрыканцы года — з 29 лiстапада па 27 снежня (гэта выдатны час для творчасцi, кантактаў, многiм пашанцуе ў латарэi).

Галоўнае —

натуральнасць

Для таго, каб завабiць у дом удачу на ўвесь год, сустракаць Быка лепш у адзеннi "земляных" колераў (вiтаюцца ўсе адценнi карычневага, жоўтага, рудога, а таксама тэракотавы, вохрысты, нават зялёны). Перавагу лепш аддаць натуральнасцi — гэта тычыцца i адзення (бавоўна, лён, футра, скура, шоўк), i ўпрыгажэнняў (натуральныя металы, камянi, жэмчуг, дрэва), i iнтэр’еру (абрус з натуральнай тканiны, керамiчныя, драўляныя, металiчныя элементы дэкору), i нават ёлкi (у iдэале яна павiнна быць у вазоне, каб заставацца жывой увесь год). Безумоўна, азначэнне "натуральны" распаўсюджваецца i на святочныя стравы: чым больш на навагоднiм стале будзе натуральных прадуктаў, тым лепш. Толькi ялавiчыну не падавайце! З мяса перавагу лепш аддаць птушцы i рыбе, сярод сыроў лепш выбраць тварожныя (брынзу, тофу i г.д.). Цэнтральнае месца на святочным стале адвядзiце для вялiкай талеркi з садавiной, гароднiнай. Дадайце арэхаў, семак, аздобце ўсё сенам i саломай.

Лепшымi падарункамi ў год прагматыка-Быка будуць функцыянальныя рэчы (для дома i сям’i): насценныя гадзiннiкi, пасцельная бялiзна, патэльнi, посуд i г.д. Выдатна, калi нешта з падарункаў (хай сабе i драбязу) вы зробiце самi.

Параiм яшчэ адзiн цiкавы спосаб прыцягнуць энергетыку Быка ў дом — ад спецыялiстаў па фэн-шуй. Чатыры манеткi фэн-шуй (з дзiрачкай пасярэдзiне) трэба нанiзаць на чырвоны шнурок цi нiтачку, пакласцi манеткi ў чырвоны мяшочак, а яго — на нiжнюю палiцу халадзiльнiка. У навагоднюю ноч трэба адчынiць дзверы кватэры (развiтацца з Пацуком i ўпусцiць у хату Быка), правесцi госця да халадзiльнiка i, адчынiўшы яго, пачакаць — хай Бык падсiлкуецца. Пакуль ён будзе гэта рабiць, манеткi намагнiцяцца станоўчай энергетыкай года.

Запiсала Інга МIНДАЛЁВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з кiтайскай шматвяковай традыцыяй, пачатак новага года прыпадае на другi маладзiк пасля зiмовага сонцастаяння. Надыходзячы год землянога Быка (
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика