Мы не ўвозім свiнiну, а экспартуем яе
Мы не ўвозім свiнiну, а экспартуем яе
Згодна з паведамленнямi сродкаў масавай iнфармацыi, Расiя апынулася ў лiку краiн, куды быў завезены найбольшы аб’ём iрландскай свiнiны, заражанай дыяксiнамi. Гэты хiмiкат — канцэрагеннае рэчыва, якое можа ўтварацца ў вынiку гарэння i на буйных смеццевых звалках. Крынiцай дыяксiнавага заражэння быў прызнаны завод па перапрацоўцы харчовых адходаў, якiя выкарыстоўвалiся пры вырабе кармоў для жывёлы. І вось больш за 100 тон такой прадукцыi з Iрландыi паступiла ў шэраг рэгiёнаў Расii. Цяпер туды накiраваны ўказаннi пра канфiскацыю гэтых партый з абароту. Цi iснуе хоць бы мiнiмальная рызыка, што нейкая частка гэтай небяспечнай прадукцыi можа патрапiць у Беларусь? — Не, паколькi з Iрландыi мы не ўвозiм нi аднаго кiлаграма свiнiны. Не ўвозiм i увозiць пакуль не будзем, — адказаў на гэта пытанне галоўны ветурач-дзяржветiнспектар галоўнага ўпраўлення ветэрынарыi Мiнсельгасхарча Вiталь Масарноўскi. — Нам мяса ўласнай вытворчасцi дастаткова. Больш за тое, краiна яшчэ i экспартуе тую ж свiнiну ў дастаткова вялiкай колькасцi. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з паведамленнямi сродкаў масавай iнфармацыi, Расiя апынулася ў лiку краiн, куды быў завезены найбольшы аб’ём iрландскай свiнiны, заражанай дыяк
|
|