21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Расцiслаў БЕНЗЯРУК Цiмiч

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Расцiслаў БЕНЗЯРУК Цiмiч

На конкурс апавяданняў

 

 

Расцiслаў Бензярук — даўнi чытач нашай газеты i яе аўтар. Тэма яго апавядання на конкурс, на першы погляд, не вельмi значная. Але пасля таго, як прачытаеш апавяданне, чамусьцi шчымiць сэрца. Мо таму, што ад нас усё далей i далей адыходзяць дабрыня i спагада — не толькi адно да аднаго, але i да братоў нашых меншых.

Вiктар КАЗЬКО.

 

 

 

 

Ноччу трохi падмарозiла. Гэта адразу адчуў кот Цiмiч, які толькi што праз фортку выбраўся на вулiцу. Грэблiва падымаючы лапы, ён прабег па траве, пабеленай шэранем. Ногi скора прывыклi, i ён пайшоў, не спяшаючыся.

Фортку не зачынялi даўно. Распарадзiўся яшчэ дзед Сцяпан, каб ён, Цiмiч, не начаваў на холадзе. Пакуль быў жывы Сцяпан Іванавiч, печку ў доме часта палiлi, было цёпла. Зараз няма каму прынесцi дроў, пакласцi ў грубку. Хата астыла, але ўсё ж лепей, чым на вулiцы...

Летам Цiмiч адчуваў сябе вальней. Прыязджалi дачнiкi, корпалiся ў градках. Яны добра ведалi ката, не гналi ад сябе, а часам давалi кавалачак хлеба, мяса.

З надыходам халадоў дачы апусцелi. Сёння кот не чакаў сустрэць тут анiкога, нават дзедавага ўнука Цiмку. Дзед Сцяпан, вядома, любiў малога, i яго, катка, таксама. Таму i назваў Цiмiчам. Цяпер унук у школу ходзiць...

З-за нiзкай хмары, край якой хаваўся за гарызонтам, выблiснула сонца. Па-восеньску няяркае, яно паступова падымалася. Пацяплела.

Нечакана загрукатаў матор: прыехалi суседзi. Цiмiч добра ведаў iх: i старэйшага Арцёма, i яго сына Андрэя. Арцём часта заходзiў да Сцяпана Iванавiча. Яны бралi чарку i доўга гаварылi пра палiтыку, не звяртаючы на Цiмiча ўвагi. Аж пакуль той не лез у чыю-небудзь талерку...

Кот на правах знаёмага падышоў да машыны.

— Бач ты, за цэлае лета не вылiняў! — заўважыў Андрэй i правёў рукою па рудой шэрстцы.

I гэта была праўда. Раней, як са старой сiвой поўсцi пачынала прабiвацца чорная, дзед Сцяпан браў грабеньчык i доўга часаў. Цiмiчу было трохi балюча, трохi козытна, але ён цярпеў. Затое пасля шкурка аж iльснiлася. Зараз часаць не было каму...

Арцём дастаў з багажнiка дзве рыдлёўкi. Зямля з сонечнага боку трохi прагрэлася, але зверху была яшчэ цвёрдая. Мужчыны ўзялiся за рыдлёўкi i працавалi так, быццам капалi навыперадкi.

Цiмiч зразумеў, што людзям не да яго, i прагуляўся па дачах: мо што ўпалюе на абед? Нiкога не сустрэў, толькi на апошняй, каля лесу, капаў грады Антон Званкоўскi. Цiмiч недалюблiваў Антона, як i той яго. Цяпер Званкоўскi прагнаў ката:

— Прывалокся, прыблуда. Апсiк!

Цiмiч вярнуўся да Андрэя з Арцёмам. Мужчыны абедалi. Андрэй кiнуў скурку ад каўбасы. Цiмiч злавiў яе на ляту i, злосна муркнуўшы, быццам у яго хацелi адабраць, iмгненна праглынуў.

Быў час, калi ён ад самой каўбасы мог адвярнуцца. Тады Сцяпан Iванавiч з Цiмкам iшлi на сажалку з вудамi. Большую рыбiну кiдалi ў вядзерца, а меншая — яму, Цiмiчу. А рыбу ён любiў.

Паабедаўшы, мужчыны зноў узялiся за працу, але не гэтак дружна. Потым пачысцiлi рыдлёўкi, паклалi ў багажнiк i паехалi ў горад. Цiмiч застаўся адзiн...

* * *

Зiма выдалася снежная, з маразамi. У студзенi пачалiся адлiгi, потым зноў маразы. Снег стаў шарпаком. Можна было лёгка парэзацца, але кот быў вопытны, прызвычаiўся, не пашкодзiўшы лап, хадзiць па iм.

Усю зiму Цiмiч жыў надгаладзь. Рэдка, вельмi рэдка, праседзеўшы ля норкi не адну гадзiну, яму ўдавалася ўпаляваць мыш. Але яна была надта малая, каб Цiмiч мог утаймаваць голад. Той зноў i зноў гнаў ката ад роднага жытла.

Цiмiч не грэбаваў нiчым. Адшукаўшы напаўчэрствы кавалачак хлеба, што выкiнулi людзi, з’еў з асалодаю. Адшукаў у снезе адубелага верабейку — i пер’я не абiраў.

Сёння Цiмiч выбраўся ў далёкую дарогу, аж да крайняй дачы. Крыклiвага Антона тут не сустрэў, а на ганку заўважыў, што на верандзе адна шыбiна выбiта. Патыхала мясам.

Не раздумваючы, кот залез праз выбiтае акенца i аказаўся ля пасткi, што паставiў Антон на пацукоў. Цiмiч памятаў словы Сцяпана Iванавiча пра тое, што бясплатнае мяса можа быць толькi ў пастцы, але спакуса была настолькi вялiкая, што кот стрымлiвацца ўжо не мог.

Цiмiч пацiху пакратаў мяса — пастка, здавалася, не рэагавала. Нарэшце ён адважыўся i пацягнуў мацней. У гэты ж момант спружына сарвала з кручка жалезку. Тая балюча стукнула па лапе, ледзь не перабiла, моцна зашчапiўшы яе.

Знянацку i ад болю Цiмiч завiшчаў не сваiм голасам i змог бы падскочыць да столi, ды пастка не пусцiла: яе наглуха прывязалi дротам.

Калi прайшла першая хвiлiна адчаю i болю, Цiмiч зразумеў, што без страт яму не выбрацца, i пайшоў на хiтрасць: адпачываў, а затым напружваўся з новай сiлай. Рвалiся сухажыллi, а пастка не адпускала. Кот дзiка вiшчаў...

Пад вечар стала яшчэ халадней. Жалеза намерзла. Цiмiч рваўся з усiх сiлаў, ды дарма. Страцiў прытомнасць. Калi ж ачомаўся, адчуў, што яму ўсё роўна i ён можа задрамаць нават на холадзе.

Ранiцай кот зноў памкнуўся вырвацца з пасткi, але жалеза глыбока ўпiлося ў цела. Гэтая барацьба доўжылася яшчэ некалькi дзён. Цiмiч знясiлеў, i аднойчы яму здалося, што ўжо не гэтак холадна. Наадварот, пацяплела. Ён убачыў яркае сонца. На беразе азярца сядзелi Сцяпан Iванавiч з унукам. Нечакана на кручок трапiла ладная рыбка. Здымаючы яе, дзед Сцяпан запытаў Цiмку:

— А гэты карась для каго?

— Для Цiмiча, — адказаў унук. — Ён жа галодны!..

Быццам у сне, кот аблiзнуўся i заплюшчыў вочы... назаўжды.

* * *

Яму не суджана было даведацца, як у адзiн веснавы дзень на дачу прыехаў Цiмка з бацькам. Хлопчык доўга шукаў ката, клiкаў, але так i не знайшоў.

А праз некалькi дзён на дачы з’явiўся i Антон. Спынiўся на ганку, заўважыў выбiтую шыбу, прахрыпеў:

— Гады! Нехрысцi! Што робiце?!

Адамкнуў веранду, убачыў у пастцы мёртвага ката. Са словамi: "Куды палез, нягоднiк?! Гэтае мяса не для цябе клалi!" ён вызвалiў адубелую нагу i вынес ката туды, дзе з восенi ляжала непрыбранае смецце.

г. Жабiнка.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ноччу трохi падмарозiла. Гэта адразу адчуў кот Цiмiч, які толькi што праз фортку выбраўся на вулiцу. Грэблiва падымаючы лапы, ён прабег па траве, пабе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика