21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Грамадзяне, якія не ўстанавiлi лiчыльнiкi вады, з 1 мая 2009 года будуць плацiць па поўных тарыфах

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Грамадзяне, якія не ўстанавiлi лiчыльнiкi вады, з 1 мая 2009 года будуць плацiць па поўных тарыфах

Такая норма прадугледжана пастановай Савета Мiнiстраў № 1924, паведамiлi ў Апараце Саўмiна.

Тарыфы, якiя забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамiчна абгрунтаваных затрат на аказанне паслуг халоднага водазабеспячэння, з 1 студзеня 2009 года ўстаноўлены на ўзроўнi Br860 за 1 куб.м, каналiзацыi — Br684,3 за 1 куб.м. Такiм чынам, грамадзяне, якiя не ўстанавiлi лiчыльнiкi, будуць плацiць з 1 мая за паслугi халоднага водазабеспячэння больш як у 2 разы як тыя, хто мае прыборы, за каналiзацыю — у 2,8 раза больш. У сувязi з гэтым у Мiнжылкамгасе звяртаюць увагу, што ў грамадзян яшчэ ёсць час да 1 мая 2009 года, каб устанавiць лiчыльнiкi i не пераплачваць за ваду.

Пастановай № 1942 прадугледжана скiдка 10 працэнтаў па аплаце за падаграванне вады, паслугi цэнтралiзаванага водазабеспячэння i каналiзацыi для ўстанавiўшых лiчыльнiкi ў дамах, у якiх адсутнiчаюць iнжынерныя сiстэмы рэцыркуляцыi гарачай вады. Як правiла, у шматкватэрных дамах, дзе няма сiстэмы рэцыркуляцыi, даводзiцца некаторы час пачакаць i злiць ваду з крана, перш як з яго пойдзе гарачая вада. Атрымлiваецца, што iндывiдуальны прыбор расходу лiчыць гарачую ваду ў той момант, калi яе яшчэ няма. Каб вырашыць гэту праблему i ўводзiцца скiдка 10 працэнтаў. Яна будзе ўстанаўлiвацца на паслугi за падаграванне вады i цэнтралiзаванага водазабеспячэння i каналiзацыi ў межах фактычнага спажывання аб’ёмаў гарачай вады, вызначаных па паказаннях прыбораў iндывiдуальнага ўлiку, але не вышэй за нормы водаспажывання, устаноўленыя мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi.

БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такая норма прадугледжана пастановай Савета Мiнiстраў № 1924, паведамiлi ў Апараце Саўмiна. Тарыфы, якiя забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамiчна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика