Дзень нараджэння з Белаграпрамбанкам
Дзень нараджэння з Белаграпрамбанкам
Снежаньскiя iмянiннiкi — удзельнiкi дзiцячай ашчаднай праграмы "Расцi вялiкi!" ААТ "Белаграпрамбанк" — атрымалi прыемны сюрпрыз. Дарэчы, малыя клiенты банка штогод атрымлiваюць на свой дзень нараджэння арыгiнальны падарунак. 70 мiнчан ва ўзросце да 16 гадоў былi запрошаны на канцэртную праграму дзiцячага музычнага конкурсу "Гукi школ", якi прайшоў у клубе "Арыён". Падчас уручэння падарункаў да дня нараджэння супрацоўнiкi Белаграпрамбанка падзякавалi за супрацоўнiцтва кожнага з юных клiентаў. Запамiнальнае канцэртнае шоу дзецям падарылi таленавiтыя фiналiсты музычнага праекта "Гукi школ", гастрольны тур якога праходзiць па гарадах краiны з кастрычнiка. Вядучая праграмы фiналiстка мiжнароднай "Фабрыкi зорак" у Латвii, пераможца тэлеконкурсу "Хiт-момант" Мiлана маральна падтрымлiвала як выканаўцаў, так i iмянiннiкаў. Гледачы пабачылi выступленнi ансамбля "Верасяты", пераможцы мiжнароднага конкурсу "Славянскi базар у Вiцебску", уладальнiка Гран-пры многiх рэспублiканскiх i мiжнародных вакальных конкурсаў Мiхаiла Лiлы, а таксама трыумфатара "Дзiцячага Еўрабачання-2007" Аляксея Жыгалковiча. Дарэчы, наперадзе ў выканаўцаў яшчэ шмат выступленняў i глядацкай удзячнасцi — канцэртны тур "Гукi школ" па гарадах Беларусi завершыцца ў наступным годзе. Арганiзатары тура — прадзюсаркi цэнтр "Нонстопрэкардс" i ААТ "Белаграпрамбанк" падораць жыхарам Вiцебска, Магiлёва, Баранавiчаў, Оршы, Гродна, Гомеля, Барысава i iншых гарадоў сапраўднае свята дзiцячай песнi! Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Снежаньскiя iмянiннiкi — удзельнiкi дзiцячай ашчаднай праграмы "Расцi вялiкi!" ААТ "Белаграпрамбанк" — атрымалi прыемны сюрпрыз. Д
|
|