У Магілёве адкрыўся новы пешаходны пераход
У Магілёве адкрыўся новы пешаходны пераход
19 снежня ў цэнтры Магiлёва на адным з галоўных перакрыжаванняў горада адкрыўся сучасны падземны пераход. Магiлёўскiя будаўнiкi здолелi зрабiць пераход за паўгода, удвая хутчэй за нарматыўныя тэрмiны. Гэта першы пускавы комплекс, якi каштаваў бюджэту каля 10 мiльярдаў рублёў. Прасторны пераход аздоблены ў бардова-карычневых колерах. Тут у найблiжэйшы час зробяць пад’ёмнiкi для iнвалiдаў i адкрыюць грамадскую прыбiральню з самым сучасным сантэхнiчным абсталяваннем. Актыўны гандаль у пераходзе не прадугледжаны: гарадскiя ўлады мяркуюць тут прадаваць толькi кветкi, вырашчаныя ў магiлёўскiх цяплiцах. Аўтамабiльныя заторы ў гадзiны пiк на перакрыжаваннi не знiклi, але плануецца яшчэ далей пашырыць праезную частку. Бо акрамя зручнасцяў для пешаходаў чакалася, што большая прапускная здольнасць транспарту ў раёне новага перахода станоўчым чынам паўплывае на экалагiчнае становiшча ў цэнтры Магiлёва. Ілона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 снежня ў цэнтры Магiлёва на адным з галоўных перакрыжаванняў горада адкрыўся сучасны падземны пераход. Магiлёўскiя будаўнiкi здолелi зрабiць перах
|
|