21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калядны рыбны кірмаш: дзе яшчэ знойдзеш такiя кошты?

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калядны рыбны кірмаш: дзе яшчэ знойдзеш такiя кошты?

На калядным цi навагоднiм стале многiя з нас прызвычаiлiся бачыць стравы з рыбы. Таму зараз, напярэдаднi святаў, аматары залiўной рыбы цi запечанага карпа праводзяць "разведку боем" па магазiнах i рынках: дзе што ёсць i па чым. Каб задаволiць гэтыя патрэбы, дэпартамент па мелiярацыi i воднай гаспадарцы Мiнсельгасхарча вырашыў правесцi кiрмаш-продаж беларускай жывой сажалкавай i азёрна-рачной рыбы, якi адбудзецца ў сталiцы 25 снежня з 10 да 17 гадзiн на пляцоўцы каля Палаца спорту (праспект Пераможцаў, 4).

Кiрмаш абяцае быць прадстаўнiчым: свой удзел у iм пацвердзiлi 11 рыбгасаў краiны. Продаж будзе весцiся больш чым з 20 машын. Дадатковым святочным падарункам наведнiкам стане выкарыстанне пры рэалiзацыi рыбы мiнiмальнай гандлёвай надбаўкi.

Напрыклад, звычайны кошт на адборнага карпа зараз складае 6650 рублёў за кiлаграм. На кiрмашы-продажы яго будуць прапаноўваць з 10-працэнтнай знiжкай — па 6 тысяч рублёў. Буйнога карпа сёння можна набыць за 5610 рублёў, а падчас "рыбнага свята" на яго будзе дзейнiчаць 11-працэнтная знiжка i ўпадабаны экзэмпляр можна будзе купiць па цане 5 тысяч рублёў за кiлаграм. На карпа сярэднiх памераў велiчыня знiжкi ўвогуле складзе 16 працэнтаў. Такiм чынам, замест 5320 рублёў за кiлаграм пакупнiк за той самы кiлаграм рыбы аддасць толькi 4,5 тысячы. На дробнага карпа будзе дзейнiчаць 3-працэнтная знiжка: замест звыклай цяпер цаны ў 4110 рублёў патэнцыяльныя пакупнiкi ўбачаць цэннiк у 4 тысячы рублёў. 10-працэнтная знiжка будзе ўстаноўлена i пры рэалiзацыi адборнага таўсталобiка: замест 6650 рублёў за кiлаграм спажывец будзе выкладваць 6 тысяч.

Экзэмпляры адборнага белага амура будуць прадавацца па 7 тысяч рублёў за кiлаграм. Столькi ж будзе каштаваць i кiлаграм буйнога шчупака. Буйны судак можна будзе набыць па 10 тысяч за кiлаграм, а адборнага карася рыбгасы абяцаюць рэалiзоўваць па 4 тысячы рублёў.

На гэтым асартымент кiрмашу не вычарпаны: прадавацца будуць таксама сом, фарэль, лешч, асетр, плотка, акунь. Акрамя жывой рыбы прадаўцы збiраюцца прапанаваць спажыўцам i прадукты перапрацоўкi: вэнджаную i сушаную рыбу, паўфабрыкаты ўласнай вытворчасцi.

Дарэчы, на мерапрыемстве прадугледжана дэгустацыя вэнджанай i сушанай рыбы, а дзве рыбаводныя гаспадаркi арганiзуюць прыгатаванне i дэгустацыю юшкi.

Усё гэта — пад выступленне калектываў народнай творчасцi. А сем рыбгасаў правядуць сярод пакупнiкоў сваёй прадукцыi латарэю. Кожнаму пакупнiку, якi набудзе больш за два кiлаграмы рыбы любога вiду ад указаных гаспадарак, будзе ўручацца каляндар. Апошнi дасць права ўдзельнiчаць у латарэi. На спецыяльным стэндзе каляндарык будзе адзначацца i пакупнiк атрымае магчымасць выйграць прыз. Сярод iх — жывая рыба, вэнджаная, сушаная, сувенiры (запальнiчкi, фiрмовыя майкi, ручкi i г.д.). У якасцi прыза можна будзе, калi пашчасцiць, атрымаць i трафейную рыбу, напрыклад, белага амура вагой 4 кiлаграмы. Закiдваем "вуды", у сэнсе — рыхтуемся да кiрмашу?

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На калядным цi навагоднiм стале многiя з нас прызвычаiлiся бачыць стравы з рыбы. Таму зараз, напярэдаднi святаў, аматары залiўной рыбы цi запечанага к
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика