Знiжкi на мяса птушкi будуць у студзенi
Знiжкi на мяса птушкi будуць у студзенi
Традыцыйна птушкафабрыкi знiжаюць цэны на сваю прадукцыю ў пачатку года. Тлумачыцца гэта, у прыватнасцi, тым, што насельнiцтва праводзiць забой свойскай жывёлы i попыт на прадукцыю, якая рэалiзуецца ў крамах, знiжаецца. Каб не дапусцiць затарвання складоў, прадпрыемствы за кошт знiжэння гандлёвых нацэнак трохi панiжаюць цэны. Мяркуецца, што памер знiжак складзе 5 працэнтаў, паведамiлi рэдакцыi ў канцэрне "Белптушкапрам". Дарэчы, з 8 снежня памер гандлёвых надбавак у фiрменным гандлi на прадукцыю птушкафабрык складае 15 працэнтаў, у той час як у звычайных крамах рознiчнага гандлю краiны яны складаюць 22 працэнты. Попыт на курыныя яйкi, у адрозненне ад мяса птушкi, у зiмовы час павялiчваецца. Раней насельнiцтва атрымлiвала за год ад свойскай птушкi каля 1 мiльярда штук яек. Аднак колькасць гаспадароў, якiя трымаюць у асабiстай гаспадарцы птушку, за апошнi час зменшылася. Да таго ж у вясковым куратнiку зiмой тэмпература знiжаецца да 2-3 градусаў цяпла, i куры перастаюць несцiся. На птушкафабрыках жа ўвесь год падтрымлiваецца аптымальная тэмпература на ўзроўнi 16-18 градусаў цяпла. Да слова, на сёння рэнтабельнасць вытворчасцi яек складае ў птушкафабрык толькi 2-3 працэнты. А ў савецкiя часы яна вагалася ад 50 да 80 працэнтаў. Сяргей РАСОЛЬКА. Былi б грошы...У мiнулыя выхадныя на паркоўках каля гандлёвага цэнтра "Карона" цяжка было адшукаць свабоднае месца. Гэта значыць, што сусветны фiнансавы крызiс не прымусiў многiх гродзенцаў i гасцей горада над Нёманам адмовiцца ад пераднавагоднiх пакупак. Праўда, склалася ўражанне, што ў параўнаннi з папярэднiмi гадамi мяняюцца пакупнiцкiя прыярытэты. У прыватнасцi, як заўсёды шматлюдна было каля прадуктовых прылаўкаў, а вось асаблiвага iнтарэсу да складанай бытавой тэхнiкi i iншых дарагiх рэчаў не назiралася. Ды i змяншэння цэнаў у пераважнай большасцi павiльёнаў, што прагназавалi аналiтыкi — таксама, iнфармацыя аб гэтым практычна адсутнiчала. Прамысловыя тавары ў гандлёвым цэнтры "Карона", як правiла, iмпартныя. У гэтай сувязi гандляры цяпер заклапочаныя тым, цi захаваецца ў наступным годзе ранейшы парадак увозу тавараў у Беларусь. Што ж датычыцца прадуктаў харчавання, то яны пераважна беларускай вытворчасцi. Зрэшты, даволi высокi ў цэлым аўтарытэт беларускай маркi — гэта яшчэ не гарантыя поспеху прадукцыi на айчынных i замежных рынках. Цi шмат, да прыкладу, будзе ахвотнiкаў набыць да святочнага стала лiтровы слоiк марынаваных агуркоў коштам 7 тысяч 560 рублёў? Канешне, вызначальным фактарам заўсёды была i будзе таўшчыня кашалька. Адсюль i выбар у набыццi тых жа ёлак. Можна прыкладна за 3 тысячы рублёў купiць дваццацiсантыметровую штучную прыгажуню. А нехта, мажлiва, не пашкадуе за ёлку вышынёй 2,3 метра i каля 200 тысяч рублёў. Толькi цi застанецца пасля гэтага яшчэ 130 тысяч рублёў на карнавальны касцюм для дарослых "Бык"? Калi будзе праблематычна, то лепш абмежавацца сюрпрызам для дзяцей, тым больш што выбар карнавальных касцюмаў айчыннай вытворчасцi даволi шырокi. Ёсць у продажы i "Кот у ботах", i "Чырвоная Шапачка", i, зразумела, "Бычок". Барыс ПРАКОПЧЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйна птушкафабрыкi знiжаюць цэны на сваю прадукцыю ў пачатку года. Тлумачыцца гэта, у прыватнасцi, тым, што насельнiцтва праводзiць забой свойск
|
|