21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Замест заробкаў — кансервы

26.08.2009 15:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

8 января 2009 Экономика и бизнес
Радыё Свабода Найбуйнейшыя прадпрыемствы Воршы ня маюць грошай, каб разьлічыцца з працаўнікамі.

Тым часам як шматлікія беларускія грамадзяне апошнімі днямі імкнуліся пазбавіцца ад беларускіх грошай і набыць на іх каштоўныя рэчы, у працаўнікоў аршанскага мясакамбінату клопат быў іншы. Замест грошай у апошні заробак ім выдалі па тры скрыні кансэрваў, прычым адміністрацыя прымусіла ўсіх работнікаў напісаць заявы, што яны самі пра гэта просяць.

Спадар Анатоль, які працуе ў кансэрвавым цэху, вымушаны прадаваць кансэрвы суседзям і знаёмым, каб мець жывыя грошы, але зрабіць гэта па тых коштах, якія налічыў мясакамбінат, сёньня немагчыма:

“Замест заробкаў — а яны й так невялікія, 400—500 тысяч — далі тушонку. Грошай жа на прадпрыемстве няма, бо трэба і падаткі, і за электраэнэргію плаціць. Дык самае цікавае, што тушонку далі ўжо па новых коштах — па 9.000 і па 9.200, хаця ў краме яна яшчэ 7.000 каштуе. А прадаецца яна толькі па 3.500, бо яе ня любіць ніхто. Калі я магу яе толькі за 3.500 прадаць, а па 9.200 даводзіцца плаціць, дык гэта проста сьмешна!”

Работнікаў мясакамбінату папярэдзілі, што адмовіцца ад разьліку кансэрвамі нельга — за гэта можна адразу трапіць у сьпісы тых, каго могуць скараціць з працы. Адно, што дазволена — гэта выбіраць гатунак кансэрваў: да прыкладу, узяць скрыню сьвініны, скрыню ялавічыны і скрыню дзіцячага мяснога харчаваньня. Толькі яно, дарэчы, і карыстаецца попытам. Хаця новую лінію па ўпакоўцы дзіцячых кансэрваў, пра адкрыцьцё якой адміністрацыя адрапартавала напярэдадні сёлетніх “Дажынак”, у працу так і не запусьцілі. А што да іншых вырабаў, то аршанцы лічыць смачнейшымі кансэрвы з Ваўкавыску, бо іх робяць зь лепшай сыравіны. Аршанскі ж мясакамбінат закупляе пераважна імпартнае мяса глыбокай замарозкі.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
8 января 2009 Экономика и бизнес Радыё Свабода Найбуйнейшыя прадпрыемствы Воршы ня маюць грошай, каб разьлічыцца з працаўнікамі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика