Валютны АПЕТЫТ спатолены...
Валютны АПЕТЫТ спатолены...
Падобна, пiк попыту на замежную валюту сышоў. Прынамсi, учора у сталiчных пунктах абмену валюты вялiкiх чэргаў не назiралася: калi дзе i стаялi людзi ля акенцаў, чакаючы свайго часу, то толькi каб зрабiць нейкiя аплаты. Ва ўнiвермагу "Беларусь", напрыклад, каля 11 гадзiн ранiцы ў "абменнiку" можна было набыць як долары ЗША, так i еўра. Прычым, па курсе больш танным, чым тыдзень таму: продаж долара складаў 2698 рублёў. На вулiцы Б. Хмяльнiцкага, 6 у пункце абмену валюты "Белпрамбудбанка" "амерыканец" каштаваў яшчэ менш — 2697 беларускiх рублёў. І хоць валюта тут таксама была, нiхто з пяцi чалавек, што стаялi побач у чарзе, яе не купляў: людзi аплачвалi камунальныя паслугi, клалi грошы на мабiльны тэлефон. Наогул, дзiўна, што ўсяго некалькi дзён таму людзi лiтаральна штурмавалi "абменнiкi", каб хутчэй збавiцца ад рублёў на карысць цвёрдаканверсоўнай. Мiж iншым, збiваў ногi, шукаючы валюту тады, i адзiн мой знаёмы i вельмi быў задаволены, калi ўдалося нарэшце абмяняць грошы. Праўда, зараз ад таго заспакаення мала што засталося: набыўшы каля дзвюх тысяч долараў, паводле яго сцiплых падлiкаў, ён на рознiцы ў ранейшым курсе i цяперашнiм прайграў каля 20 тысяч рублёў. Гэта ўжо не кажучы пра тое, колькi было нерваў страчана. I ў такой сiтуацыi ён, на жаль, апынуўся разам з многiмi людзьмi, якiя пасля дэвальвацыi купiлiся на шматлiкiя чуткi. У прыватнасцi, шмат размоў "дасведчаныя крынiцы" вялi пра дэнамiнацыю рубля. Дарэчы, на афiцыйным узроўнi развянчаў мiф аб наступнай дэнамiнацыi рубля намеснiк мiнiстра эканомiкi Беларусi Андрэй Тур, каментуючы сiтуацыю АНТ. Паводле яго слоў, хоць дэнамiнацыя i дэвальвацыя — гэта элементы ў сферы грашова-крэдытных адносiнаў, яны нiколi не былi звязаныя. "Таму што дэнамiнацыя, — патлумачыў намеснiк мiнiстра эканомiкi, — калi яна i рабiлася асобнымi краiнамi, то ў той перыяд, калi эканомiка, якая выйшла з крызiсу, набiрала абароты, станавiлася больш стабiльнай, устойлiвай i развiтой". Ён таксама падкрэслiў, што дэнамiнацыя праводзiцца з мэтай стабiлiзаваць грашовыя адносiны, альбо прывесцi ў адпаведнасць намiнал цэнаў i грашовы намiнал, у адваротным выпадку яна толькi ўзмацняе iнфляцыйныя чаканнi. Аднак, што датычыцца сiтуацыi ў абменных пунктах: як i запэўнiвалi ў галоўным банку краiны напрыканцы мiнулага тыдня, праблема з дэфiцытам валюты сёння знятая. Магчыма, плён дало ўказанне Нацыянальнага банка камерцыйным, якiя павiнны цяпер забяспечваць абменныя пункты валютай на працягу ўсяго гандлёвага дня. Мяркуем, паўплывала на сённяшняю сiтуацыю i тое, што ў насельнiцтва стала менш "лiшнiх" грошай, якiя, на думку людзей, было неабходна абавязкова канвертаваць: не сакрэт, наяўнасць мае непрыемную ўласцiвасць — яе трацяць i яна ў рэшце рэшт заканчваецца. I, мабыць, галоўнае — у людзей быў час асэнсаваць усё i супакоiцца: дэвальвацыя рубля ўжо праведзена, шматлiкiя "прадказаннi" накшталт наступнай дэнамiнацыi не спраўдзiлiся, а курс нацыянальнай валюты нават крыху ўмацаваўся. Iгар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падобна, пiк попыту на замежную валюту сышоў. Прынамсi, учора у сталiчных пунктах абмену валюты вялiкiх чэргаў не назiралася: калi дзе i стаялi людзi
|
|