21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тарыф на пенсiйныя льготы ў кожнага свой

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тарыф на пенсiйныя льготы ў кожнага свой

Указам кiраўнiка дзяржавы №23 ад 10 студзеня зацверджаныя тарыфы дадатковых мэтавых унёскаў на прафесiйнае пенсiйнае страхаванне. Як паведамiла карэспандэнту "Звязды" начальнiк аддзела развiцця пенсiйнай сiстэмы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Таццяна Пагонышава, гэтыя тарыфы будуць адрознiвацца для асобных катэгорый работнiкаў, якiя занятыя ў шкодных цi асаблiвых умовах. У цэлым па краiне ў такiх умовах працуюць больш за 600 тысяч чалавек.

Варта нагадаць, што з 1 студзеня фiнансаванне датэрмiновых пенсiй пераводзiцца з агульнай пенсiйнай сiстэмы ў сiстэму прафесiйнага страхавання. Пры гэтым тарыфы на прафесiйнае пенсiйнае страхаванне вагаюцца ад 1,5 да 4,8 працэнта ад зарплаты работнiкаў, якiя занятыя ў шкодных цi асаблiвых умовах.

У прыватнасцi, тарыф 4,8 працэнта вызначаны для асобаў, занятых поўны дзень на падземных работах; супрацоўнiкаў лётнага i лётна-выпрабавальнага складу грамадзянскай авiяцыi; работнiкаў, якiя займаюцца непасрэдным кiраваннем палётамi паветраных суднаў грамадзянскай авiяцыi; бортаператараў i бортправаднiкоў; артыстаў тэатраў i iншых тэатральна-вiдовiшчных арганiзацый, калектываў мастацкай творчасцi, якiя цяпер маюць права на знiжэнне пенсiйнага ўзросту на 15 гадоў; спартсменаў-прафесiяналаў, якiя з’яўляюцца членамi нацыянальных камандаў Беларусi. Тарыф у памеры 2,6 працэнта прадугледжаны для грамадзян, якiя занятыя поўны дзень на работах са шкоднымi i цяжкiмi ўмовамi; артыстаў тэатраў i iншых тэатральна-вiдовiшчных арганiзацый, калектываў мастацкай творчасцi, якiя цяпер маюць права на знiжэнне пенсiйнага ўзросту на 10 гадоў; iншых спартсменаў-прафесiяналаў.

Тарыф у памеры 2,3 працэнта зацверджаны для работнiкаў iнжынерна-тэхнiчнага складу грамадзянскай авiяцыi; работнiц тэкстыльнай вытворчасцi, якiя занятыя на станках i машынах; жанчын, якiя працуюць трактарыстамi цi трактарыстамi-машынiстамi ў сельгасвытворчасцi, машынiстамi будаўнiчых, дарожных i пагрузачна-разгрузачных машын; мужчын, якiя працуюць трактарыстамi-машынiстамi ў АПК i непасрэдна занятыя ў вытворчасцi сельгаспрадукцыi; жанчын-жывёлаводаў i свiнаводаў, якiя выконваюць асобныя вiды работ; жанчын-даярак цi аператараў машыннага даення; вадзiцеляў пасажырскiх аўтобусаў, тралейбусаў i трамваяў гарадскiх i асобных прыгарадных маршрутаў, якiя прыроўненыя па ўмовах працы да гарадскiх; работнiкаў экспедыцый, партый, атрадаў, участкаў i брыгад — пры ўмове, што гэтыя асобы занятыя непасрэдна на палявых геолагаразведачных, гiдралагiчных, лесаўпарадкавальных i вышукальных работах. Нарэшце, тарыф у 1,5 працэнта стане дзейнiчаць у дачыненнi да артыстаў тэатраў i iншых тэатральна-вiдовiшчных арганiзацый, калектываў мастацкай творчасцi, якiя зараз маюць права на знiжэнне пенсiйнага ўзросту на 5 гадоў, а таксама ў дачыненнi да асобных катэгорый медыцынскiх i педагагiчных работнiкаў.

Дарэчы, мэтавыя ўзносы на прафесiйнае пенсiйнае страхаванне будуць захоўвацца ў банках, упаўнаважаных на фiнансаванне дзяржаўных праграм — прынамсi, на першым этапе гэта будзе ААБ "Беларусбанк". Прычым увядзенне мэтавых узносаў на прафесiйнае пенсiйнае страхаванне не прывядзе да знiжэння ўзроўню заробкаў. "Гэтыя ўзносы стануць плацiць не работнiкi, а працадаўцы", — падкрэслiла Таццяна Пагонышава.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Указам кiраўнiка дзяржавы №23 ад 10 студзеня зацверджаныя тарыфы дадатковых мэтавых унёскаў на прафесiйнае пенсiйнае страхаванне. Як паведамiла карэсп
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика