Затрыманы мяняла баксаў
Затрыманы мяняла баксаў
У першым выпадку, як паведамiлi нам у прэс-цэнтры ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама, мужчына рабiў свой крымiнальны бiзнэс, выкарыстоўваючы сапраўдны бум на валюту ў абменных пунктах горада на Сожы, прама ў кватэры, што не прайшло мiма ўвагi ўпраўлення Дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю Гомельскай вобласцi. І там быў зроблены вобыск пасля таго, як гаспадар яе абмяняў чатыры тысячы долараў на расiйскiя рублi. У яго знайшлi яшчэ 1,7 мiльёна беларускiх, 153 тысячы расiйскiх рублёў i 16,5 тысячы "зялёных" з выявай амерыканскiх прэзiдэнтаў. Узбуджана крымiнальная справа. А ў другiм выпадку вызначылася работнiца аднаго з гомельскiх абменных пунктаў. У добрым сэнсе гэтага слова, бо дапамагла затрымаць мужчыну, якi спрабаваў абмяняць фальшывую купюру ў 200 еўра, вырабленую на высокiм прафесiйным узроўнi. Жанчына, маючы вялiкi вопыт фiнансавай работы, нацiснула кнопку экстраннага выклiку мiлiцыi, i тут праз некалькi хвiлiн з’явiўся нарад. Як потым высветлiлася, дзякуючы пiльнасцi жанчыны быў перакрыты канал, па якiм з Украiны ў нашу рэспублiку пастаўлялася падробленая валюта: еўра i долары. Мiнiстэрства ўнутраных спраў краiны выдала ёй прэмiю — адзiн мiльён рублёў. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першым выпадку, як паведамiлi нам у прэс-цэнтры ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама, мужчына рабiў свой крымiнальны бiзнэс, выкарыст
|
|