Севярынец не супраць удзелу прадпрымальнікаў у Дні Волі
14 января 2009 Политика
Алег МЫЦІК, МЫ Адзін з лідэраў правых, сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павал Севярынец не супраць удзелу ў шэсці на Дзень Волі калоны прадпрымальнікаў і, як кажа лідэр кампаніі “За свабоднае развіцце прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў, падманутых з непачутымі. Як заявіў у інтэрв’ю “Мы” Павал Севярынец, “мы за тое, каб далучаліся падмантуыя, пакрыўджаныя - усе”. - Але зазначу, 25 сакавіка - гэта Дзень волі, Дзень вольных людзей! На шэсце ў гэты дзень прыходзяць тыя, хто пачувае сябе вольнымі! - заявіў палітык. Севярынец упэўнены, што 25 сакавіка застанецца Днём волі, а не днём якогасьці маршу: - Тыя, хто ўсвядоміў сваю паўкрыджанасць і падманутасць, але здолеў з-за гэтага выйсці на вуліцы, таксама маюць права вольнымі людзьмі звацца. Таму не бачу тут супярэчнасцяў. Прымем і Гарбачова, і ўсіх падманутых. Але 25 сакавіка застанецца толькі Днём волі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 января 2009 Политика Алег МЫЦІК, МЫ Адзін з лідэраў правых, сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павал Севярынец не супраць удзелу ў шэсці на Дзень Волі калоны прадпрымальнікаў і, як кажа лідэр кампаніі “За свабоднае развіцце прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў, падманутых з...
|
|