21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзідэнт Беларусi зацвердзiў рашэнне на правядзенне дзяржаўнай пагранiчнай палiтыкi ў 2009 годзе

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусi зацвердзiў рашэнне на правядзенне дзяржаўнай пагранiчнай палiтыкi ў 2009 годзе

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 15 студзеня зацвердзiў рашэнне на правядзенне дзяржаўнай пагранiчнай палiтыкi i забеспячэнне пагранiчнай бяспекi краiны ў 2009 годзе.

Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад старшынi Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта Ігара Рачкоўскага аб вынiках работы ведамства ў 2008 годзе i планах на 2009 год.

Паводле яго слоў, беларуская гранiца як на захадзе, так i на поўднi прыведзена ў адпаведнасць з новымi патрабаваннямi.

Як было адзначана, на беларуска-расiйскай гранiцы няма нiякiх праблем. "У 2008 годзе ўсе праблемныя пытаннi памiж пагранiчнымi ведамствамi, што датычылiся "зялёнай гранiцы", зняты. Няма праблем пераходу гранiцы для законапаслухмяных грамадзян замежных краiн, якiя накiроўваюцца ў Расiю", — сказаў Iгар Рачкоўскi.

Актыўна рэалiзуецца Праграма ўладкавання знешняй гранiцы Саюзнай дзяржавы на перыяд 2007—2011 гадоў. Усяго для развiцця i ўдасканалення пагранiчнай iнфраструктуры асвоена больш за 248 млн расiйскiх рублёў.

Як далажыў Iгар Рачкоўскi, Дзяржпагранкамiтэт выступiў iнiцыятарам скарачэння пагранiчнай зоны з 50 км да 10—15 км, што, на яго думку, спрыяльна адаб’ецца як на развiццi турызму, так i ў цэлым на эканомiцы прыгранiчных рэгiёнаў. Пры гэтым з лютага плануецца значна спрасцiць наведванне пагранiчнай зоны як для беларусаў, так i замежных грамадзян. Грамадзянiну Беларусi будзе дастаткова толькi заплацiць дзяржпошлiну i, маючы пашпарт, на любым пагранiчным пасту па заяўным прынцыпе аформiць адпаведны дазвол. Замежнаму ж грамадзянiну неабходна звярнуцца з заяўкай у Дзяржпагранкамiтэт або пагранiчны атрад, дзе на працягу 5—7 дзён выдадуць пропуск на знаходжанне ў пагранiчнай зоне.

Вопыт устанаўлення пагранiчнай зоны ўзяты ў краiн-суседзяў: Латвii, Лiтвы i Польшчы, дзе, дарэчы, дзейнiчае больш жорсткае заканадаўства. Iгар Рачкоўскi адзначыў, што ў гэтым рашэннi Дзяржпагранкамiтэт зыходзiў, перш за ўсё, з iнтарэсаў насельнiцтва. Гэта таксама прывядзе да павелiчэння колькасцi грамадзян, якiя хочуць наведаць такiя турыстычныя аб’екты, як, напрыклад, Аўгустоўскi канал, запаведныя мясцiны Белавежскай пушчы.

Iгар Рачкоўскi таксама паведамiў, што, нягледзячы на ўступленне Лiтвы, Латвii ў Шэнгенскае пагадненне, у 2008 годзе не знiзiлася колькасць замежных грамадзян, якiя наведваюць Беларусь. "Да нас 5,3 млн замежных грамадзян прыязджалi, столькi ж i пакiдалi Беларусь", — сказаў ён, дадаўшы, што крыху знiзiлася — на 1,4 працэнта — колькасць грамадзян Беларусi, якiя пакiдалi межы краiны.

У 2008 годзе на 10 працэнтаў скарацiлася колькасць парушэнняў пагранiчнага заканадаўства (з 4,97 тыс. у 2007 годзе да 4,47 тыс. у 2008-м), на 23 працэнты — затрыманняў парушальнiкаў дзяржаўнай гранiцы (з 836 да 644 адпаведна). На 45 працэнтаў скарацiўся паказчык па затрыманнi незаконных транзiтных мiгрантаў (з 225 у 2007 годзе да 124 у 2008-м). Павысiлася рэзультатыўнасць узаемадзеяння з ДМК, МУС, КДБ, iншымi дзяржорганамi, а таксама мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi ў ахове гранiцы. Так, у 2008 годзе праведзена звыш 400 сумесных мерапрыемстваў, у час якiх затрымана таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на суму звыш Br10 млрд, што ў 2,5 раза больш, чым за 2007 год.

Дзяржпагранкамiтэт ва ўзаемадзеяннi з зацiкаўленымi дзяржорганамi прымаў меры па стварэннi максiмальных зручнасцяў для грамадзян, якiя перасякаюць дзяржаўную гранiцу, павышэннi эфектыўнасцi яе аховы ў пунктах пропуску. Так, прынцып "адзiн пункт пропуску — адно спыненне" дзейнiчае практычна ва ўсiх аўтадарожных пунктах пропуску. Яго паўсюднае ўкараненне завершыцца з заканчэннем рэканструкцыi пунктаў пропуску "Каменны Луг", "Беняконi" i "Казловiчы".

Сумесна з МУС створана сiстэма iнфармацыйнага ўзаемадзеяння па перадачы звестак з банка даных аб грамадзянах, права якiх на выезд з Беларусi часова абмежавана. У 2008 годзе органы пагранiчнай службы выявiлi больш як 7 тыс. такiх асобаў, з якiх каля 50 знаходзiлiся ў вышуку.

Паводле ацэнкi Iгара Рачкоўскага, у 2008 годзе транзiтная прывабнасць Беларусi ўзрасла. "Нягледзячы на змяншэнне агульнай колькасцi перасячэнняў гранiцы аўтатранспартам, колькасць прапушчаных праз дзяржаўную гранiцу грузавых аўтапаяздоў павялiчылася на 22 працэнты. Такiм чынам, тая задача, якую ставiў Прэзiдэнт, — павялiчыць транзiтную прывабнасць Беларусi — выканана", — падкрэслiў ён. Павялiчылася i колькасць авiяцыйных перавозак i перавозак, што ажыццяўляюцца грузавым чыгуначным транспартам.

Iгар Рачкоўскi таксама паведамiў аб тым, што Беларусь i Лiтва плануюць заключыць пагадненне аб узаемным малым прыгранiчным руху. Падпiсанне гэтага дакумента стане сур’ёзным iмпульсам для эканомiкi ўсiх прыгранiчных рэгiёнаў Беларусi, будзе садзейнiчаць пашырэнню, перш за ўсё, турыстычных паслуг i прыдарожнага сэрвiсу i паслужыць развiццю так званай народнай дыпламатыi. Прадугледжваецца, што ў зону малога прыгранiчнага руху, на "глыбiню" не больш як 50 км, у Беларусь змогуць уязджаць каля 800 тыс. грамадзян Лiтвы без вiз на падставе дазволу. У адпаведнасцi з гэтым парадкам амаль 600 тыс. беларусаў змогуць бесперашкодна ў Лiтве наведваць сваякоў, храмы, размешчаныя на лiтоўскай тэрыторыi. "Тое ж самае плануецца зрабiць з Латвiяй, Польшчай, — дадаў Iгар Рачкоўскi. — Думаю, Еўрасаюз пойдзе насустрач нашым суседзям, каб людзi маглi свабодна перамяшчацца".

Беларускi бок развiвае дзелавыя i канструктыўныя адносiны з калегамi з пагранведамстваў сумежных краiн i з мiжнароднымi арганiзацыямi. "Iдзе актыўнае ўзаемадзеянне ў рамках розных мiжнародных праграм, у тым лiку з ПРААН, Еўрапейскай камiсiяй, Мiжнароднай арганiзацыяй па мiграцыi i з iншымi", — сказаў Iгар Рачкоўскi.

У 2008 годзе Беларусь была выбрана кiраўнiком рабочай групы па процiдзеяннi незаконнай мiграцыi мiжнароднай пагранiчнай канферэнцыi, якая ўключае больш як 40 пагранiчных ведамстваў. "Гэта вялiкi давер Беларусi. Такiм чынам, нашы еўрапейскiя суседзi ацэньваюць нашу краiну ў якасцi надзейнага партнёра, перш за ўсё ў сферы барацьбы з нелегальнай мiграцыяй", — лiчыць Iгар Рачкоўскi.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 15 студзеня зацвердзiў рашэнне на правядзенне дзяржаўнай пагранiчнай палiтыкi i забеспячэнне пагранiчнай бяспек
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика