Чаму бiзнэсменам не патрэбны... iльготы?
Чаму бiзнэсменам не патрэбны... iльготы?
Супрацоўнiкi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi пацiкавiлiся, як выконваецца Дэкрэт Прэзiдэнта "Аб некаторых пытаннях рэгулявання прадпрымальнiцкай дзейнасцi на тэрыторыi сельскiх населеных пунктаў". Высветлiлася, што з пералiку прадугледжаных Дэкрэтам вiдаў дзяржаўнай падтрымкi прадпрымальнiцкiя структуры i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, што займаюцца ў вёсцы вырабам тавараў, скарысталiся толькi магчымасцю льготнага падаткаабкладання. І, дарэчы, iх колькасць невялiкая. У прыватнасцi, у Прыдзвiнскiм краi 48 суб’ектаў гаспадарання. Ды i толькi ў 10 раёнах вобласцi з усiх 21. Кантралёры, вывучыўшы сiтуацыю, прыйшлi да высновы: у астатнiх 11 раёнах вобласцi льготамi маглi б скарыстацца каля 100 плацельшчыкаў падаткаў. А астатнiя, зарэгiстраваныя ў сельскай мясцовасцi, з’яўляюцца ў асноўным вытворцамi сельскагаспадарчай прадукцыi i выплачваюць адзiны падатак альбо прымяняюць спрошчаную сiстэму падаткаабкладання. Цiкава, што не спяшаюцца бiзнэсмены па крэдыты, якiя можна атрымаць на выгадных умовах пад iнвестыцыйныя праекты (у памеры, эквiвалентным не болей за 20 тысяч еўра, без забеспячэння выканання абавязкаў па крэдытным дагаворы). Ды i мытныя льготы па тэхналагiчным абсталяваннi, аказваецца, дзелавыя колы пакуль што мала цiкавяць. Праверка не выявiла фактаў, каб нейкiя дзяржаўныя органы перашкаджалi ў атрыманнi правоў, прадугледжаных Дэкрэтам. Пры гэтым i не вельмi "рэкламавалi" магчымасцi, якiя дае Дэкрэт — райвыканкамы пры iнфармаваннi пра Дэкрэт абмежавалiся размяшчэннем аднаразовых публiкацый у раённых газетах. Галоўная выснова — безынiцыятыўнасць прадпрымальнiцкiх структур у атрыманнi прэферэнцый. Прасцей працаваць у буйным горадзе пры вялiкай канкурэнцыi? Няўжо развiццё вытворчасцi i сферы паслуг у вёсцы пры падтрымцы дзяржавы — не выгаднае ўкладанне грошай? Тыя, хто думаюць аб развiццi, безумоўна, ужо ацанiлi магчымасцi працы ў вёсцы. I пра такiя структуры "Звязда" неаднаразова распавядала. Вось, у прыватнасцi, цэлая фабрыка "Васiлiна", дзе займаюцца вырабам панчох, шкарпэтак, пераехала ў Вiцебскi раён з абласнога цэнтра. I аналагiчныя прыклады ёсць. На жаль, пакуль што iх нямнога. Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi пацiкавiлiся, як выконваецца Дэкрэт Прэзiдэнта "Аб некаторых пытаннях рэгулявання п
|
|