21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Без папярэджання — няпэўны тэрмін

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Без папярэджання — няпэўны тэрмін

Ёсць кантракт — працуй без лiшнiх хваляванняў, як мiнiмум, да заканчэння яго тэрмiну. Усё нiбыта проста. І разам з тым варта заўважыць: ёсць варыянты, калi кантракт можа быць скасаваны раней за вызначаны ў iм час. З кiм i пры якiх умовах? Зрэшты, адказаць на гэтыя пытаннi мы паспрабуем з дапамогай намеснiка дырэктара Дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Iрыны Фёдараўны ШЫЛЯЕВАЙ.

 

Калi трымаць ужо не будуць

 

Калi трымаць ужо не будуць

Увогуле магчымасцяў для скасавання кантракта яшчэ да заканчэння яго тэрмiну ў наймальнiка шмат. Так, звальненне можа адбыцца з прычыны пагаршэння стану здароўя работнiка, што фактычна не дазваляе выконваць ранейшыя абавязкi. Плюс да таго законнымi падставамi для развiтання становяцца нiзкая квалiфiкацыя работнiка, сiстэматычнае невыкананне без уважлiвых прычын працоўных абавязкаў (калi за гэта ўжо выкарыстоўвалiся меры дысцыплiнарнага спагнання), прагул, больш чым 4 месяцы запар знаходжанне на "бальнiчным" (за выключэннем выпадкаў лячэння некаторых цяжкiх захворванняў i лячэння пасля вытворчай траўмы), з’яўленне ў стане алкагольнага, наркатычнага цi таксiчнага ап’янення, распiццё спiртных напояў па месцы працы або ў рабочы час, крадзеж маёмасцi наймальнiка, парушэнне правiлаў аховы працы, якое пацягнула знявечанне або смерць калегаў.

— Усё сказанае вышэй датычыцца кожнага, разам з тым для некаторых катэгорый работнiкаў iснуюць i "дадатковыя варыянты" датэрмiновага спынення кантракта, — кажа Iрына Шыляева. — Прыкладам, кiраўнiк арганiзацыi, яго намеснiкi, галоўны бухгалтар i намеснiкi галоўнага бухгалтара могуць развiтацца з пасадамi за аднаразовае парушэнне працоўных абавязкаў, кiраўнiк арганiзацыi, яго намеснiкi i галоўны бухгалтар — у выпадку змены ўласнiка, а кiраўнiк — яшчэ i за зрыў без уважлiвых прычын графiкаў выплаты зарплаты i дапамог. Заканадаўства дазваляе датэрмiновае звальненне за "страту даверу" асобаў, якiя непасрэдна абслугоўваюць грашовыя цi матэрыяльныя каштоўнасцi i якiя здзейснiлi "вiнаваты" ўчынак. Без залiшнiх разважанняў наймальнiк можа скасаваць кантракт з работнiкам, якi выконвае выхаваўчыя функцыi i здзейснiў амаральны ўчынак. Адразу ж спыняецца кантракт з работнiкам, упаўнаважаным на выкананне дзяржаўных функцый, у выпадку непадпiсання або невыканання прадугледжаных абавязацельстваў па папярэджаннi карупцыi. I, апроч таго, наймальнiк можа датэрмiнова звольнiць работнiка, якi на падставе рашэння суда накiроўваецца ў лячэбна-працоўны прафiлакторый.

Усе без выключэнняў

Асобны i па-сапраўднаму няпросты выпадак датэрмiновага скасавання кантрактаў — лiквiдацыя арганiзацыi або спыненне дзейнасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка. Варыянтаў тут не застаецца — звальняюцца ўсе. I ў тым лiку цяжарныя жанчыны, жанчыны з дзецьмi да 3 гадоў, адзiнокiя мацi, якiя маюць дваiх i больш дзяцей ва ўзросце ад 3 да 14 гадоў цi дзiця-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў, работнiкi, якiя знаходзяцца на "бальнiчным" цi ў водпуску. Аднолькавай для ўсiх будзе i мiнiмальная кампенсацыя — тры сярэднямесячныя зарплаты.

Заканадаўства вызначае адно: аб будучай лiквiдацыi работнiкi павiнны быць папярэджаныя пiсьмова i не пазней чым за два месяцы. Пры гэтым звальняць работнiка без яго згоды да заканчэння тэрмiну гэтага папярэджання наймальнiк не мае права.

Мацi, iнвалiды i чарнобыльцы

I ўсё ж цi не самая вялiкая колькасць пытанняў датычыцца датэрмiновых звальненняў па скарачэннi. Пайсцi на такi крок наймальнiк можа. Аднак пры пэўных правiлах.

— Першая i галоўная ўмова звальнення па гэтай падставе — скарачэнне павiнна сапраўды мець месца i тлумачыцца iнтарэсамi вытворчасцi, — падкрэслiвае Iрына Шыляева. — Па-другое, работнiкам, што трапляюць пад скарачэнне, неабходна ў абавязковым парадку прапанаваць усе вакансii, што застаюцца ў арганiзацыi. А, па-трэцяе, трэба не забываць аб гарантыях, што вызначае заканадаўства для асобных катэгорый.

Кандыдатуры работнiкаў, што трапляюць пад скарачэнне, вызначаюцца наймальнiкам персанальна. Пры гэтым у якасцi кандыдатаў на вызваленне не могуць разглядацца цяжарныя жанчыны, жанчыны з дзецьмi да 3 гадоў, адзiнокiя мацi, якiя маюць дваiх i больш дзяцей ва ўзросце ад 3 да 14 гадоў цi дзiця-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў. Такiя ж гарантыi датычацца i працуючага бацькi — у сiтуацыi, калi ён знаходзiцца ў водпуску па доглядзе дзiцяцi замест мацi.

— Нельга таксама забываць, што падчас скарачэння перавага застацца на сваiм месцы аддаецца работнiкам з больш высокай вытворчасцю працы i квалiфiкацыяй, — працягвае Iрына Шыляева. — Ацэнкi тут робiць кiраўнiк арганiзацыi, прычым, як правiла, прымаюцца пад увагу такiя звесткi, як узровень адукацыi, вопыт, стаж працы па спецыяльнасцi, якасць выканання даручэнняў, заахвочваннi i гэтак далей.

Калi ж вытворчасць працы i квалiфiкацыi атрымлiваюцца роўнымi, перавага павiнна аддавацца работнiкам, якiя захварэлi i перанеслi прамянёвую хваробу ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, лiквiдатарам наступстваў чарнобыльскай катастрофы ў 1986—1989 гадах у зоне эвакуацыi (адчужэння) i ў 1986—1987 гадах у зонах першачарговага i наступнага адсялення, iнвалiдам, а таксама iншым катэгорыям, дадатковыя гарантыi якiх прадугледжаныя ў калдагаворы арганiзацыi.

Нарэшце, работнiкi "на групе", якiя занятыя ў вучэбна-вытворчых арганiзацыях таварыства iнвалiдаў цi ў цэхах i на ўчастках для выкарыстання працы iнвалiдаў iншых арганiзацый, маюць пераважнае права застацца на сваiм месцы незалежна ад паказчыкаў вытворчасцi працы i квалiфiкацыi.

— У выпадку скарачэння работнiк атрымлiвае кампенсацыю зноў-такi ў памеры сярэдняга заробку за тры месяцы, — заўважае Iрына Шыляева. — I зноў-такi не пазней чым за два месяцы да скарачэння работнiк павiнен атрымаць пiсьмовае папярэджанне, якое пры згодзе работнiка можна замянiць выплатай у памеры 2 сярэднямесячных зарплатаў.

Выхадны не перашкода

У любым выпадку кантракт спыняецца ў апошнi дзень яго дзеяння, нягледзячы на тое, што гэты дзень можа прыпасцi на выхадны, час водпуску або "бальнiчнага". А вось цi працягнуцца працоўныя адносiны надалей, залежыць выключна ад жадання наймальнiка i работнiка. Прычым у гэтым выпадку нiводны з бакоў не абавязаны тлумачыць прычыны свайго рашэння.

— Галоўнае памятаць, што не пазней чым за два тыднi да спынення кантракта работнiк i наймальнiк павiнны пiсьмова паведамiць, збiраюцца яны працягваць працоўныя адносiны цi не, — распавядае Iрына Шыляева. — Калi ж пасля заканчэння кантракта нiводны з бакоў не папярэдзiў аб яго спыненнi i работнiк па-ранейшаму выконвае свае абавязкi, то лiчыцца, што працоўныя адносiны працягнутыя на няпэўны тэрмiн.

Дамовiцца. Або пацвердзiць парушэннi

Скасаваць кантракт па ўласным жаданнi работнiк не можа. А рашэнне "проста не выходзiць" на сваё месца, хутчэй за ўсё, пацягне толькi адно — звальненне за прагул. Таму цывiлiзаваны шлях датэрмiновага развiтання iншы — пагадненне памiж работнiкам i наймальнiкам. У гэтым разе тая ж дамова вызначае i апошнi дзень працы.

— Заканадаўства прадугледжвае i iншыя варыянты датэрмiновага спынення кантракту па жаданнi работнiка, — працягвае Iрына Шыляева. — Работнiк можа запатрабаваць звальнення з-за хваробы, iнвалiднасцi або па iншых уважлiвых прычынах, што перашкаджаюць выкананню працоўных абавязкаў — да прыкладу, маецца на ўвазе выхад на пенсiю, змяненне месца жыхарства, неабходнасць догляду хворых членаў сям’i. Аднак варта падкрэслiць: ступень уважлiвасцi прычын тут ацэньвае наймальнiк.

Яшчэ адна магчымасць датэрмiновага развiтання — парушэнне наймальнiкам заканадаўства аб працы, калектыўнага або працоўнага дагавора. Прычым у такiм выпадку работнiк атрымае як мiнiмум свае тры сярэднямесячныя заробкi, да таго ж кампенсацыя можа быць большай — калi гэта прадугледжана кантрактам цi калдагаворам. Разам з тым трэба памятаць: "вiну" наймальнiка нельга вызначыць самастойна, засведчыць факты парушэнняў павiнны дзяржiнспекцыя працы, прафсаюзы або суд.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёсць кантракт — працуй без лiшнiх хваляванняў, як мiнiмум, да заканчэння яго тэрмiну. Усё нiбыта проста. І разам з тым варта заўважыць: ёсць варыянты,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика