Заява муфція Мусульманскага рэлiгiйнага аб’яднання ў Рэспублiцы Беларусь
Заява муфція Мусульманскага рэлiгiйнага аб’яднання ў Рэспублiцы Беларусь
Увесь свет, якi заклапочаны нарастаючымi бедствамi сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу i шукае шляхi выхаду з яго, на пачатку 2009 года ўзрушаны не менш жахлiвай весткай — поўнамаштабнай вайной у сектары Газа... Мы, беларускiя грамадзяне-мусульмане, добра ведаем цану жахаў дзвюх сусветных войнаў, што пракацiлiся па тэрыторыi нашай краiны i прынеслi незаменныя людскiя i матэрыяльныя страты, i па сваiх рэлiгiйна-маральных якасцях асуджаем любы гвалт i забойства нявiнных ахвяраў, стварэнняў Усявышняга Госпада. Лiчым неабходным неадкладна пазбавiць ад жаху i болю жыхароў у абедзвюх краiнах, якiя канфлiктуюць. Мы падтрымлiваем Заяву Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь у сувязi з сiтуацыяй у сектары Газа ад 29 снежня 2008 года, якая заклiкае бакi канфлiкту спынiць сiлавыя дзеяннi i распачаць вырашэнне праблем шляхам перамоў. Мы ў пастаяннай малiтве аб спыненнi краiнамi баявых дзеянняў i вырашэннi лёсу шматпакутнага народа Палесцiны мiрным шляхам i заклiкаем усiх людзей добрай волi прытрымлiвацца наказаў Усявышняга. "Не убавляйте людям того, что им причитается, и не творите на земле зла, распространяя нечестие. Бойтесь Того, Кто сотворил вас и первые поколения". Каран, сура "Паэты", аяты 183—184. Мiр Вам! Муфцiй Абу-Бекiр Шабановiч Заяву падтрымлiваюць абшчыны мусульман гарадоў: Мiнск, Брэст, Вiдзы, Глыбокае, Докшыцы, Клецк, Лiда, Iўе, Маладзечна, Магiлёў, Мядзел, Навагрудак, Ашмяны, Орша, Астрыно, Скiдаль, Смiлавiчы, Слонiм, Узда; Беларускае грамадскае аб’яднанне татар "Зiкр уль-Кiтаб", прадстаўнiкi арганiзацый афганцаў, азербайджанцаў, таджыкаў i многiя iншыя мусульмане Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увесь свет, якi заклапочаны нарастаючымi бедствамi сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу i шукае шляхi выхаду з яго, на пачатку 2009 года ўзрушаны
|
|