21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як перажыць няпросты час?

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як перажыць няпросты час?

— Прачытаў у "Звядзе", што ў Беларусi актыўна ствараюцца аддзяленнi кругласутачнага знаходжання для пенсiянераў i iнвалiдаў. Таму ўзнiкла пытанне: хто, як i на якiх умовах можа туды патрапiць?

Дзмiтрый Аляксандравiч Мешчаракоў, Талачынскi раён

Талачынскi раён

Як патлумачылi карэспандэнту "Звязды" ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, аддзяленнi кругласутачнага знаходжання пры тэрытарыяльных цэнтрах ствараюцца для часовага пражывання непрацаздольных грамадзян, якiм цяжка абслугоўваць сябе самастойна. Прычым звычайна попыт у пенсiянераў i iнвалiдаў на падобныя аддзяленнi ўзрастае зiмой.

Варта заўважыць, што непрацаздольныя грамадзяне знаходзяцца ў кругласутачных аддзяленнях на поўным забеспячэннi. Адсюль умова — кошт пражывання складае 80 працэнтаў пенсii. Плюс да таго, у аддзяленнi прымаюцца грамадзяне, якiя не маюць медыцынскiх супрацьпаказанняў — цяжкiх, iнфекцыйных, псiхiчных, венерычных i некаторых iншых захворванняў.

Гэтыя падыходы з’яўляюцца па сутнасцi адзiнымi для ўсёй краiны. Iншыя ж правiлы вызначаюцца непасрэдна ў рэгiёнах. У прыватнасцi, паводле слоў дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Талачынскага раёна Галiны Курак, з прычыны вялiкага попыту зараз перавага ў прыёме ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання аддаецца ветэранам вайны, а таксама адзiнокiм пенсiянерам i iнвалiдам. Вызначаны i максiмальны тэрмiн пражывання — да 6 месяцаў. Зрэшты, заўважыла Галiна Курак, тут ёсць свае выключэннi — з улiкам сiтуацыi некаторыя жыхары раёна застаюцца ў аддзяленнi больш працяглы час.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Прачытаў у "Звядзе", што ў Беларусi актыўна ствараюцца аддзяленнi кругласутачнага знаходжання для пенсiянераў i iнвалiдаў. Таму ўзнiкла пы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика