На другасным рынку чакаецца істотнае патанненне кватэр?
На другасным рынку чакаецца істотнае патанненне кватэр?
Неўзабаве, амаль пасля трохтыднёвага святочнага "адпачынку" другасны рынак жыллёвай нерухомасцi сталiцы пачынае ажываць. У першыя днi новага года патэнцыяльныя пакупнiкi атрымалi эмацыянальны шок. Ва ўсiх рэкламных аб’явах, кошт прапанаваных на продаж кватэр вызначаецца ў доларах, якiя сёлета iмгненна сталi важыць больш на 20 працэнтаў, а вось даходы мы атрымлiваем выключна ў рублях. Атрымлiваецца, што ў час сусветнага фiнансавага крызiсу ў Беларусi назiраецца iстотнае падаражэнне жыллёвай нерухомасцi ў нацыянальнай валюце. З падобным эканамiчным парадоксам пакупнiкi не згадзiлiся, таму рынак сталiчнага жылля трапiў у зону нулявога попыту. Прадаўцы пачалi згаджацца з плаўным патаненнем жылля Паводле iнфармацыi дырэктара Беларускай асацыяцыi "Нерухомасць" Мiкалая Прасталупава, па-сапраўднаму другасны рынак жылля нашай краiны пачне актывiзавацца толькi ў пачатку лютага. Разам з тым, цяпер спецыялiсты агенцтваў нерухомасцi пачалi прапаноўваць прадаўцам ужо сёння знiжаць стартавы кошт сваiх кватэр. Пасля гэтага патанненне i пачалося. Толькi за два апошнiя тыднi сярэдняя цана квадратнага метра аднапакаёвых кватэр у сталiцы патаннела адразу на 24 долары i складае цяпер 1992 долары. Сярэднi кошт аднапакаёвай кватэры знiзiўся да 70 тысяч долараў, але... Вядома, што пры ажыццяўленнi рэальных здзелак знiжкi ў апошнiя днi мiнулага года дасягалi 5—10 тысяч долараў. Па дарагiх кватэрах ужо сёлета прадаўцы згодныя скiдваць нават 10—12 тысяч USD. Прыкладна на 23 долары за гэты ж час знiзiўся сярэднi кошт квадратнага метра двухпакаёвых кватэр, якi спынiўся сёння на памеры ў 1958 долараў, а сярэднi кошт двухпакаёўкi склаў 99,5 тысяч долараў. Адразу на 25 долараў патаннеў жыллёвы "квадрат" трохпакаёвых кватэр. Цяпер сярэднi цэннiк квадратнага метра жылля агульнай плошчы такiх кватэр складае 1900 долараў. Разам з тым, спецыялiсты другаснага рынку нерухомасцi адзначаюць, што гэтыя сярэднiя цэннiкi прапановы жылля не заўсёды дакладна паказваюць рэальную дынамiку iснуючага патаннення кватэр. Сёння ва ўсiх раёнах сталiцы, акрамя Цэнтра, пакупнiкi будуць размаўляць аб магчымасцi здзелкi куплi-продажы нерухомасцi толькi ў тым выпадку, калi кошт квадратнага метра кватэры будзе не больш за 1750—1800 долараў цi нават значна нiжэйшы. Праўда, iснуюць выключэннi, калi гутарка iдзе аб знакавых кропках мiкрараёнаў, або аб элiтных кватэрах у дамах люкс-класа. Мiж iншым, сёння агенцтвы нерухомасцi пачалi прапанаваць на продаж невялiкiя па плошчы кватэры (31—33 квадратныя метры) па кошце 50-54 тысячы долараў. Летась такiх танных кватэр на другасным рынку жылля ўвогуле не iснавала. Самы распаўсюджаны кошт аднапакаёвых кватэр сёння вагаецца ад 60 да 70 тысяч долараў. А вось нават невялiкiя кватэры з агульнай плошчай да 34 "квадратаў" па праспекце Незалежнасцi, па вулiцах Якуба Коласа, Макаёнка, Маякоўскага, Багдановiча i iнш., прапануюцца па кошце 80—85 тысяч долараў. Доларавы цэннiк у новабудоўлях iстотна знiзiўся У новым годзе найбуйнейшыя агенцтвы нерухомасцi сталiцы пачалi больш актыўна прапанаваць кватэры ў новабудоўлях, дзе кошт жылля, згодна з праектнымi дэкларацыямi, застаецца нязменным менавiта ў нацыянальнай валюце. Так, у доме па вулiцы Валгаградскай пакупнiкам прапануюцца двух- i трохпакаёвыя кватэры з агульнай плошчай адпаведна 58 i 83 квадратныя метры прыкладна за 1700 долараў. Супрацоўнiкi агенцтваў нават упэўненыя, што пры заключэннi рэальных дагавароў забудоўшчык нават будзе згаджацца знiжаць i гэты кошт, бо па праектнай дэкларацыi цэны на жыллё вызначаны ў беларускiх рублях. Існуюць у забудоўшчыкаў у пабудаваных летась дамах каля метро "Кунцаўшчына" кватэры па кошце ад 1400 долараў за квадратны метр. Самае таннае жыллё прапануецца цяпер у вялiкiм жылым квартале пасёлка Лясны, што знаходзiцца побач з Бараўлянамi. Там сёння квадратны метр жылля ў 10-павярховым доме складае прыкладна 1300 долараў, а пры продажы вялiкiх па плошчы кватэр дасягае нават 1200 долараў. Забудоўшчыкi цяпер прапануюць сваiм патэнцыяльным клiентам уступаць у долевае будаўнiцтва шматпавярховых 15 i 26-павярховых каркасна-блочных дамоў, тэрмiн уводу якiх у эксплуатацыю запланаваны на 2010—2011 гады. Кошт квадратнага метра кватэр у падобных дамах знiжаны цяпер вельмi iстотна i вагаецца ад 1100 да 1500 долараў. Цэны на другасным рынку жылля павiнны знiжацца i надалей Ва ўмовах агульнага фiнансавага крызiсу прагназаваць цэнавыя змены на рынку нерухомасцi па дакладным магчымым сцэнарыi не згаджаюцца нават вопытныя спецыялiсты сталiчных агенцтваў нерухомасцi. Другасны рынак жыллёвай нерухомасцi павiнен будзе рэагаваць на знiжэнне кошту квадратнага метра жылля, якi сёння прапануецца клiентам менавiта забудоўшчыкамi па лiнii першаснага рынку жылля. Сёння пакуль прадаўцы кватэр на другасным рынку маральна не гатовыя моцна знiжаць цэны. Эксперты ўпэўненыя, што абвал цэнаў на кватэры на другасным рынку жылля адбудзецца толькi ў тым выпадку, калi забудоўшчыкi будуць на працягу доўгага часу прапаноўваць жыхарам гарадоў будаваць жыллё па невялiкiм кошце i, калi ў гарадах будзе ўзвадзiцца шмат такiх адносна танных дамоў менавiта па лiнii долевага будаўнiцтва. Яшчэ ў пачатку зiмы мiнулага года эксперт "Звязды" Мiкалай Прасталупаў прагназаваў падобнае развiццё падзей на другасным рынку кватэр сталiцы. На яго думку, калi меркаваны сцэнарый будзе спраўджвацца i надалей, то да пачатку вясны квадратны метр жылля ў сталiчных кватэрах будзе каштаваць не больш як 1500 долараў. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Неўзабаве, амаль пасля трохтыднёвага святочнага "адпачынку" другасны рынак жыллёвай нерухомасцi сталiцы пачынае ажываць. У першыя днi новага
|
|