21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Уладзімiр Мацвяйчук: Валянцiна Елiзар’ева заўсёды чакаем у якасцi мастацкага кiраўнiка тэатра оперы

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзімiр Мацвяйчук: Валянцiна Елiзар’ева заўсёды чакаем у якасцi мастацкага кiраўнiка тэатра оперы i балета

Валянцiна Елiзар’ева заўсёды чакаем у якасцi мастацкага кiраўнiка Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра оперы i балета Беларусi. Такую пазiцыю Мiнiстэрства культуры агучыў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА кiраўнiк ведамства Уладзiмiр Мацвяйчук.

Мiнкультуры доўгi час вяло перагаворы з Валянцiнам Елiзар’евым, прапануючы яму быць мастацкiм кiраўнiком тэатра, але ён бачыў сябе генеральным дырэктарам — мастацкiм кiраўнiком, таму падаў заяву аб звальненнi, сказаў Уладзiмiр Мацвяйчук.

Пасля рэканструкцыi будынка тэатра оперы i балета аб’яднаны калектыў пачынае жыць у новых умовах. Гэта складаны тэхнiчна аснашчаны комплекс, у якiм створаны максiмальныя ўмовы для камфортнай работы артыстаў. Для арганiзацыi работы тэхнiчных службаў неабходны чалавек, якi б займаўся ўсiмi гаспадарчымi пытаннямi. Гэта вельмi вялiкi аб’ём работы, i, на думку мiнiстра, гэта будзе перашкаджаць творчасцi Валянцiна Елiзар’ева ў выпадку, калi ён стане генеральным дырэктарам тэатра.

Пазiцыя Мiнкультуры заснавана яшчэ i на тым, што Валянцiн Елiзар’еў часта бывае ў камандзiроўках. Напрыклад, з 3 па 29 снежня кiраўнiк балета разам з калектывам знаходзiўся ў Карэi, у вынiку прыёмка адрэканструяванага будынка тэатра оперы i балета праходзiла без яго.

Мiнiстэрства культуры шкадуе аб рашэннi Валянцiна Елiзар’ева пайсцi з тэатра, аднак спадзяецца, што ён зменiць сваё рашэнне. Елiзар’еў унёс дастойны ўклад у развiццё беларускай культуры, зрабiў вельмi шмат для развiцця нацыянальнага балета, адзначыў мiнiстр. "У мiнулым годзе я прысутнiчаў на Днях культуры Беларусi ў Сiрыi i Егiпце, дзе сам бачыў, з якiм захапленнем прымала публiка беларускi балет", — сказаў Уладзiмiр Мацвяйчук. Ён дадаў таксама, што спектаклi беларускага балета праходзяць пры поўных залах у Палацы Рэспублiкi, а гэта 2700 глядацкiх месцаў.

Жонка Елiзар’ева — Маргарыта Ізворска-Елiзар’ева таксама падала заяву аб звальненнi з пасады кiраўнiка тэатра оперы ў знак салiдарнасцi. Аднак мастацкi кiраўнiк оперы гатова працаваць на ўмовах запрошанага кiраўнiка i рэжысёра.

Трэба аддаць належнае i балету, i оперы, якiя за тры вельмi складаныя гады захавалi дастойны рэпертуар, развiвалiся, падкрэслiў мiнiстр. Асноўныя мантажныя работы па тэатры завершаны, яшчэ два месяцы спатрэбiцца на пусканаладачныя работы. Цяпер праводзiцца наладка вельмi складанага сцэнiчнага абсталявання, спецыяльна вырабленага ў Германii. Мiнiстэрства культуры разам з калектывам тэатра працуе над праграмай адкрыцця сезона ў абноўленым будынку. Першы спектакль запланаваны на 8 сакавiка. Акрамя таго, сумесна з тэатрам распрацаваны праект штатнага раскладу аб’яднанага калектыву. Па даручэннi кiраўнiка дзяржавы разгледжана таксама пытанне аб павелiчэннi заработнай платы артыстаў.

На рэканструкцыю будынка тэатра оперы i балета Беларусi ў 2008 годзе зрасходавана Br132 млрд

Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў мiнiстр культуры Уладзiмiр Мацвяйчук.

Абноўлены будынак — гэты цэлы комплекс з найскладанейшым сучасным абсталяваннем. Сцэна беларускага тэатра будзе адной з найноўшых у Еўропе, абсталяванне для яе спецыяльна выраблена ў Германii. Цяпер нямецкiя i беларускiя спецыялiсты вядуць пусканаладачныя работы механiзмаў сцэны, устаноўленых на глыбiнi да 20 м. Абсталяванне будзе зманцiравана да 20 лютага.

Усе асноўныя будаўнiча-мантажныя работы, якiя выконвалiся больш як 30 субарганiзацыямi, завершаны ў снежнi. Яшчэ два месяцы адведзены на прыбiранне будынка, пазалоту лепкi. У глядзельнай зале практычна пакладзены паркет, устаноўлена частка крэслаў.

Рэканструкцыя будынка тэатра оперы i балета Беларусi пачалася ў 2006 годзе. Абодва калектывы былi перамешчаны на iншыя сцэны: балет — у Палац Рэспублiкi, опера ж часова пасялiлася ў Доме афiцэраў. У адпаведнасцi з указам № 494 ад 2 верасня 2008 года тэатры оперы i балета Беларусi аб’яднаны ў Нацыянальны акадэмiчны Вялiкi тэатр оперы i балета Рэспублiкi Беларусь. Мiнiстэрства культуры разам з калектывам распрацоўвае праграму адкрыцця сезона ў абноўленым тэатры. Першы спектакль запланаваны на 8 сакавiка.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Валянцiна Елiзар’ева заўсёды чакаем у якасцi мастацкага кiраўнiка Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра оперы i балета Беларусi. Такую пазiцыю Мi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика