21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ад поўдня да захаду

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ад поўдня да захаду

На гэты перыяд часу практычна не прыпадае важных абрадавых падзей. Дзень iмклiва наблiжаецца да свайго заканчэння, таму другая палова была ў пэўным сэнсе поўнай супрацьлегласцю першай. Калi пачатак дня поўнiўся малiтвай, зваротам да светлых сiлаў космасу, то час ад поўдня i да вечара "закрываў" кожнае з ранiшнiх пачынанняў. Гэты час быў шматфункцыянальным, аднак дамiнiраваў у iм гаспадарчы пачатак, у той час як абрадавы бок жыцця быў крыху прыглушаным.

l Гэты перыяд дня ахоплiваў так званы "вянчальны час" (14.00). Далей iшло "развядзенне" часу вянчання i пачатку пахавання. "Развядзенне" было выклiкана цэлым шэрагам светапоглядных аспектаў, галоўным сярод якiх была глыбокая перакананасць у тым, што "сустрэча двух сусветаў" (жывых — вясельны картэж i памерлых — пахавальная працэсiя) уяўлялася непажаданай. Каб пазбегнуць непрадбачанай i непажаданай сустрэчы, прытрымлiвалiся правiла руху па крузе. Пахавальная працэсiя рухалася на могiлкi па адной дарозе (супраць руху сонца), а вярталася па другой (мясцовыя жыхары добра ведалi гэты рытуальны маршрут). Вясельны картэж рухаўся па ходзе сонца, здзяйсняючы рытуальны круг (дарэчы, нагадаем, што ў абрадавы маршрут вяселля абавязкова ўключалася i наведванне могiлак).

l Акрамя таго, перадвячэрнi час быў часам зямнога ачышчэння i падрыхтоўкi да пачатку галоўных, ключавых абрадаў народнага жыцця. Моладзь, рыхтуючыся распалiць купальскае вогнiшча, збiрала з усяго наваколля ўсё старое, зламанае, тое, што выйшла з ужытку.

l У адпаведнасцi з народнымi ўяўленнямi, дровы для печы неабходна нарыхтоўваць у другой палове дня.

l Да захаду сонца неабходна было прыбрацца ў хаце i абавязкова да прыцемкаў — пачатку ўлады цемры — вынесцi з хаты смецце. Той, хто выносiць смецце пасля заходу сонца, выносiць сваю пару, забiрае ў яе жыццёва важную энергiю.

l Прынцып завяршэння жыццёвых спраў у гэты перыяд часу прывёў да таго, што менавiта другая палова дня стала часам правядзення пахавальных абрадаў. У гэтым выпадку ўлiчвалiся дзве акалiчнасцi. Апошнi шлях чалавека па зямлi як сiмвал заканчэння жыцця адпавядаў завершанаму перыяду дня. У сувязi з тым, што гэта дарога вяла на могiлкi — у свет продкаў — пераадолець яе можна было толькi ў светлавую частку сутак. Шматлiкiя казкi i паданнi сведчаць пра тое, што ноччу знаходзiцца на могiлках нельга: пасля захаду сонца там пачыналася iншае жыццё, якое было далёка не бяспечным для людзей.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэты перыяд часу практычна не прыпадае важных абрадавых падзей. Дзень iмклiва наблiжаецца да свайго заканчэння, таму другая палова была ў пэўным сэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика