21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

 Сённяшнi дзень аб’яўлены ў Малдове днём нацыянальнай жалобы ў сувязi з трагiчнай смерцю знакамiтага малдаўскага паэта, класiка сучаснай нацыянальнай лiтаратуры Грыгорыя Вiеру. 16 студзеня пасля сур’ёзнага ДТЗ ён быў дастаўлены ў бальнiцу хуткай дапамогi, дзе былi канстатаваныя шматлiкiя цяжкія пашкоджаннi. За жыццё 73-гадовага Вiеру змагалiся лепшыя дактары Малдовы, але 18 студзеня ён памёр ад траўмаў, несумяшчальных з жыццём.

 У Бразiлii загiнулi сем чалавек у вынiку абрушэння даху евангелiсцкай царквы. Каля 50 чалавек атрымалi раненнi. Разбор завалаў, паводле заяў афiцыйных асобаў, можа весцiся яшчэ некалькi дзён. Усяго ў царкве падчас месы знаходзiлася ад 400 да 500 вернiкаў.

 Былога чэмпiёна свету па кiданнi молата 53-гадовага Юрыя Забалотнага зарэзалi ў яго ўласнай кватэры ў райцэнтры Явароў Львоўскай вобласцi. 17 студзеня да яго заходзiў мужчына, пасля чаго Ю. Забалотнага знайшлi з нажавым раненнем. Мiлiцыя затрымала падазронага. Паводле папярэдняй iнфармацыi, ён заходзiў папрасiць грошай на наркотыкi, а пасля адмовы забiў былога спартсмена.

 11 млн еўра выйграў у нядзелю ўвечары ў спортлато жыхар Славакii. Вядома, што стаўкi шчаслiўчык рабiў праз інтэрнэт. Стаўкi такiм чынам робяць толькi каля 3 працэнтаў гульцоў, i джэк-пот упершыню ў Славакii выпаў iнтэрнэт-гульцу.       ПОЎНЫ АБЗАЦ    

 Чацвёра пажарных з штата Арызона (ЗША) былi арыштаваныя па абвiнавачваннi ў арганiзацыi падпалаў з мэтай забяспечыць сябе працай. Яшчэ два чалавекi арыштаваныя ў якасцi iх памагатых. Палiцыя мяркуе, што з 2006 года гэтыя людзi арганiзавалi не менш за 15 пажараў. Пажарныя падпальвалi нарыхтаванае фермерамi сена, пасля чаго прыязджалi па выклiку i тушылi пажар. За кожную гадзiну працы пажарнiкi атрымлiвалi аплату ў памеры $10. У якасцi аб’екта пажару гора-пажарнiкi выбралi сена таму, што яно гарыць доўга i яго складана патушыць. У вынiку аднаго з такiх узгаранняў знiшчана сена на суму $200 тыс. Пажарныя прызналi сваю вiну.

 Аматараў паганяць на танных матацыклах у Нiгерыi больш чым дастаткова. Аднак выконваць элементарнае патрабаванне бяспекi — апранаць шлем падчас руху — матацыклiсты пакуль не гатовыя, бо гэтыя галаўныя ўборы, у адрозненне ад матацыклаў, у Нiгерыi зусiм нятанныя. Каб пазбегнуць прыдзiрак палiцэйскiх, матацыклiсты сталi масава выкарыстоўваць замест шлемаў... пустыя гарбузы. Танна i сярдзіта. Палiцэйскiя i сапраўды злуюцца — канфiскуюць матацыклы, вiнаватых выклiкаюць у суд i тлумачаць, што пусты гарбуз наўрад цi засцеражэ ад небяспекi.

 У Аўстрыi ў суботу легкавы аўтамабiль прабiў сцяну жылога дома i апынуўся проста ў спальнi. Машыну, якой кiраваў 22-гадовы вадзiцель, занесла, яна сышла з трасы i ўрэзалася ў сцяну аднапавярховага прыватнага дома. Аўтамабiль прабiў сцяну наскрозь i спынiўся ў спальнi, у якой на момант аварыi знаходзiлася 88-гадовая жанчына. Яна паспела ўхiлiцца ад няпрошанага госця, але перажыла шок. Вадзiцель абышоўся невялiкiмi траўмамi.

 Сумны стан амерыканскай аўтамабiльнай прамысловасцi негатыўна адбiўся на жыхарах "аўтамабiльнай сталiцы ЗША" Дэтройта. Узровень беспрацоўя тут склаў апошнiм часам больш за 21 працэнт. Гэта прывяло да таго, што многiя з жыхароў горада, што знаходзяцца зараз у турме, не жадаюць выходзiць на волю. Прынамсi, кажуць праваабаронцы, у месцах зняволення ў людзей ёсць дах над галавой i рэгулярнае трохразовае харчаванне. Таму зараз неверагодна хутка расце колькасць правапарушальнiкаў, якiя iмкнуцца вярнуцца ў "родныя сцены". У былых зняволеных практычна няма ў цяперашняй сiтуацыi шанцаў знайсцi працу, i яны лiчаць за лепшае зноў здзейснiць парушэнне i "сесцi". Па ўзроўнi злачыннасцi, беднасцi i беспрацоўя Дэтройт значна апярэджвае большасць амерыканскiх гарадоў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сённяшнi дзень аб’яўлены ў Малдове днём нацыянальнай жалобы ў сувязi з трагiчнай смерцю знакамiтага малдаўскага паэта, класiка сучаснай нацыянальнай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика