21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ПРЫСУШЫ ДА МЯНЕ МІЛАГА...

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ПРЫСУШЫ ДА МЯНЕ МІЛАГА...

Нярэдка спагадлiвыя знахары падвучвалi, што маладой жанчыне рабiць, якiя патаемныя справы здзяйсняць, якiя словы шаптаць, каб горача кахаў малады муж, "не заглядваўся на чужыя лыткi". "Замова, каб малады муж кахаў. Ранiцай, калi ўмываецеся, глядзiце ўважлiва ў люстэрка i тры разы паўтарайце, сплёўваючы праз правае плячо: "Як людзi глядзяцца ў люстэрка, так бы мужык глядзеў на жонку ды не наглядзеўся. А мыла як хутка змыецца, каб i мужык гэтак хутка пакахаў, а сарочка, якая на целе белая, каб i мужык быў такi светлы ды ясны" (Раг. р-н). Або вось гэтая: "Замова на каханне. Святая пятнiца, дапамажы ў каханнi рабам божым (iмя мужа i жонкi). Гляну я на сонца яснае, як яно блiшчыць, каханне грэе, сэрца да сэрца, мiлы да мiлага. Гуляў ён не загуляўся, у час дома паяўляўся. Каб было яму моташна i нудна, не пiлось, не елась, да сваёй жонкi хацелась" (Бых.р-н).

Усе разлады ў маладых iшлi ад разнастайных спрэчак, лаянак. Таму старэйшыя, найбольш мацяркi, падвучвалi сваiх дзяцей, як iх пазбягаць, што рабiць, каб яны не сталi частымi "гасцямi "ў новай сямейцы. "Замова, каб маладыя не сварылiся. Як рыба не можа жыць без вады, так бы i раб (iмя) не мог бы жыць без рабы (iмя). Гэтыя словы iм увойдуць у белыя грудзi, у белае цела i ў рацiвае сэрца. I не змаглi б яны адзiн без аднаго жыць, i не было б сiлы iх разлучыць. Як галубка з галубком вуркочуць, так бы i раб божы (iмя) з рабой божай (iмя) увесь век пражылi. Не сварылiся, а сябравалi. Гэтым словам я маладых звяла. Амiнь" (Маг. р-н). Падвучвалi, якое дзеянне абавязкова неабходна здзейснiць, каб адвадзiць ад другой жанчыны свайго мужа. "Каб муж не хадзiў да другой жанчыны, патрэбна насыпаць у яго сляды альбо проста на дарогу, па якой ён iшоў, яловымi iголкамi. А можна пакласцi iх цi яловыя лапкi пад ганак той жанчыне, да якой ён ходзiць. I так неабходна зрабiць некалькi разоў. А калi гэтая жанчына жыве ў казённай кватэры, то ля ўвахода ў дом неабходна закапаць старыя нажнiцы" (Бых. р-н). А там, дзе нявернасць, там i пастаянныя лаянкi-спрэчкi i, вядома ж, слёзы-праклёны, без якiх нiводная спрэчка не магла абысцiся. "Замова ад грубасцi, скандалаў i слёз. Узяць кавалачак хусцiнкi, якой выцiралiся слёзы, спалiць яго вечарам на свечцы, але пры гэтым абавязкова гаварыць: "Ты спалi, агонь, мае слёзы гаручыя, заганi бяду ў лес драмучы, хай яна там заблукаець i нiколi ў дом не варочаецца, хай у мужа майго сэрца зжалiцца, нядобрым словам язык не асквярняецца, каб у дом мне ўваходзiць не з апаскаю, каб век свой пражыць з мужам ласкавым. Паўтарыць гэтыя словы тры разы. Ранiцай, калi кармiць мужа, пакласцi ў яду попел ад хусцiнкi, якую спалiла" (Бых. р-н).

Былi замовы, якiя "кантралявалi сiтуацыю" i не давалi магчымасцi разбэшчанаму мужу (жонцы) пакiнуць сваiх дзяцей i перайсцi жыць пад другую страху. "Нагавор на разлучэнне. Чарцянё iдзе вадой, воўк iдзе гарой; яны разам не сыходзяцца, думы не думаюць, мыслей не мысляць, плады не пладзяць, пладовых гутарак не гавораць. Гэтак бы i рабы божыя (iмя мужа цi жонкi) мыслей не мыслiлi, плоду не пладзiлi, пладовых гутарак не казалi, а ўсё б як кошка з сабакам жылi" (Чашн. р-н).

Далёка не заўсёды сямейнае жыццё было мiрным i ўзаемапаразумелым. Найбольш часта панавалi дэспатычныя адносiны, пры якiх жанчыне адводзiлася роля бездакорнага выканаўцы ўсiх загадаў мужа, нягледзячы на тое, слушныя яны былi цi ўвогуле нейкiя маразматычныя. "Бабiна дарога — ад печы да парога", а чуць што-небудзь насуперак, то мужык меў поўнае права "выбiць бубну" на спiне ў сваёй слабай палавiны. Разгневанага гаспадара ўпрошвалi, сарамацiлi, спадзявалiся, што "сцерпiцца-злюбiцца" i з цягам часу ён стане намнога лепшым, бо пасталее, "перакiпiць у iм усё" i чалавек болей не стане так рабiць. Толькi не надта дапамагалi словы-маленнi, звернутыя да гаспадара, i той працягваў па-ранейшаму займацца такiмi справамi. Тады ўжо звярталiся да спагадлiвых знахароў, каб тыя выручылi, не пакiнулi ў бядзе, не дапусцiлi смерцi, бо нярэдка здаралася i такое. "Замова жанчынам, у якiх мужыкi рукi распускаюць. Няхай драчлiвы, скандальны мужык умыецца нагаворнай вадой або можна ёю яго апаласнуць у лазнi. Пры гэтым неабходна паспець прагаварыць: "Як у гэтага распяцця рукi не падымаюцца, губы не раскрываюцца, так бы i ў раба божага (iмя) рукi не падымалiся, губы не распускалiся. На рабу божую (iмя) на вякi, ад гэтага часу i назаўсёды. Амiнь. Паўтарыць тройчы" (Раг. р-н).

Не менш страшным горам-бядою было для сялянскiх сем’яў п’янства, якое прыводзiла да сапраўдных трагедый. Такiя вусна-паэтычныя творы сустракаюцца ў фальклоры рэдка, i сярод зафiксаваных намi ёсць як агульныя, якiя накiраваны на вырашэнне такой праблемы: на вылячэнне i мужчын, i жанчын, так i паасобныя (асобна для мужчын i жанчын). "Замова ад п’янства. Ва iмя Айца, i Сына, i Святога Духа. Амiнь. Хмель i вiно, адыдзi ад раба божага ў цёмныя лясы, дзе людзi не ходзяць, i конi не бродзяць, i птушка не лётае. Ва iмя Айца, i Сына, i Святога Духа (два разы). Хмель i вiно, выхадзi на хуткую раку, па вадзе якой людзi не ездзяць. Хмель i вiно, выхадзi на буйныя вятры, якiя дуюць далёка. Адыдзi ад раба божага (iмя)" (Ветк. р-н).

Была i канкрэтыка: "Замова, калi запiваецца мужык. Хай замова дапаможа i ў мазгi табе ўложа, уратуе ад напасцi i не дасць табе прапасцi. Каб яна (гарэлка) табе смярдзела, каб табе ачамярэла! Паратуй ты небараку, каб не iшоў ён болей ракам. Няхай шклянка лезе бокам, бо глядзiць ужо адным вокам! Каб табе абрыдла чарка, няхай згiне з хаты сварка! Будзь вясёлы i лагодны, бо ты стаў ужо халодны! Адрачыся ад пустэчы, каб не быў ты ў галечы! Да дабра не прывядзе, а ў балота завядзе! Амiнь!" (Асiп. р-н). Даставалася i слабой палавiне: "Замова, калi выпiвае жонка. Адрачыся ад дурману, усялякага абману. Па хатах не хадзi, пахмялiцца не прасi, больш не пi ты гаркачэчы, а ўсё рабi дарэчы. Прычашыся, прыбярыся i на людзi пакажыся. Ад гарэлкi адракайся, па падлозе не валяйся. Будзь ласкава i прыгожа, бо на каго ты цяпер пахожа? Без пары ты так загiнеш, сваiх дзетачак пакiнеш. Амiнь" (Асiп. р-н).

Але не толькi нейкiя сямейныя непаразуменнi не давалi маладым жыць у мiры i згодзе. Нельга забывацца i на сацыяльнае зло, якое пастаянна суправаджала сялян. Часта здаралася так, што не паспелi хлопец з дзяўчынай "пабрацца-пажанiцца", як яго ад маладой жонкi забiралi ў войска цi на вайну. Многiя адтуль не вярталiся, многiя вярталiся, але скалечанымi, зраненымi. I толькi лiчаным адзiнкам шанцавала, бо яны прыходзiлi ў свае мясцiны жывымi i сустракалi там родных. "Замова на адыход у войска. Калi Iсус Хрыстос нарадзiўся, то ўвесь свет весялiўся. Усходняя зорка свяцiла — Мацi Прачыстая дзiця купала. Прыходзiлi тры зоркi, прыносiлi тры дары: самому Iсусу Хрысту, сыну Божаму. Спасi, Госпадзi, (iмя) ад кулi, ад змея злога, ад сатаны, ад вады. Памажы мне, Госпадзi, свой крыж несцi з сабою. Амiнь" (Стол. р-н). Цi такi варыянт: "На вайну адыходзячаму. Малiтву зашываюць у гiмнасцёрку. О, Мацi Хрыстова, укрый мяне рызай святою ад неба да зямлi. I што пры мне ёсць, тое сахранi. Адганi, аднясi кулю ветрам. Ангел-ахоўнiк, захоўвай маё iмя i душу i накiруй мяне на шлях выратавання. Амiнь" (Шклоўскi р-н).

Добра, калi ўсё добра. Калi ва ўсiм шанцавала, калi гаспадары былi жывыя i здаровыя, але не толькi ад таго, што людзi шчыра працавалi, у iх усё добра атрымлiвалася, вёўся дастатак, "было на стале i ў хаце". Сяляне ў вёсцы заўсёды залежалi ад таго, як у iх вялася-множылася жывёла. I прасiлi ў Бога, святых, а яшчэ раней, у язычнiцтве, i ў многiх багоў, каб вялася ўся, без нейкага там выключэння жывёла, каб "у хляве было жывёлы поўна, як у бочцы агуркоў". Кожны гаспадар iмкнуўся засцерагчыся, захаваць у непарушнасцi i непрыступнасцi, недасягальнасцi i непаражальнасцi свой двор i ўсё, што ў iм знаходзiлася, ад злых "завiдушчых вачэй". "Замова ад падзяжу жывёлы. Госпаду Богу памалюся, святому Юрыю-Ягорыю пакланюся. Прашу цябе, Юрый-Ягорый, выганяю я табе скацiну на шырокую далiну, на Юраўскую росу, за жалезную сцяну, за каменную гору. Захавай-асцерагай, святы Юрый-Ягорый, i дамоў прыганяй. У лесе ўступайся вялiкiмi гурбамi, у чыстым полi белымi камянямi. Прашу цябе, святы Юрый-Ягорый, а едзеш ты, святы Юрый-Ягорый, на сваiм сiвым канi i вязеш тры-дзевяць ключоў i тры-дзевяць замкоў, i вязеш ты залатую трубу, i сыграй ты жартам i старым, i малым, i таму старому, самаму злому. Замкнi iм губы i зубы, каб яны па Юравай расе не хадзiлi i шаўковай травы не тапталi, i Юравай расы не спiвалi, i рабы божай Насцi скацiнкi-шарсцiнкi не чапалi, i рота на яе не разявалi" (Бых. р-н). Цi наступны варыянт: "Памалюся Госпаду Богу i ўсiм святым. Вазьмiце вы 70 нажоў, выражце 70 прутоў i выганяйце з маёй скацiны, рыжае шарсцiны, чэмер, паралогi i патнiцы, з касцей, з мазджэй, з жыл, з пажыл, з сярэдзiну, з доўгага вiду. Пасылаю цябе, хвароба, на мхi, на балоты, на вогненныя рэкi, на шырокае поле. А там стаiць келля, а ў той келлi караваць цясовая, падушачка i пярына пуховая. Там табе, чэмер, паспацца, паляжацца i назаўсёды заставацца" (Бых. р-н).

Аляксей НЕНАДАВЕЦ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нярэдка спагадлiвыя знахары падвучвалi, што маладой жанчыне рабiць, якiя патаемныя справы здзяйсняць, якiя словы шаптаць, каб горача кахаў малады муж,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика