Яшчэ раз пра футбол
Яшчэ раз пра футбол
"Час футболу" — пад такой назвай будзе выходзiць на тэлеканале "ЛАД" новы спартыўны аўтарскi праект, прэм’ера якога адбудзецца 22 студзеня. Аўтар i вядучы праграмы — уладальнiк нацыянальнай тэлевiзiйнай прэмii "Тэлевяршыня" ў намiнацыi "Лепшы вядучы спартыўнай праграмы" Мiкалай Хадасевiч. Пры стварэннi новага праекта ён вырашыў звярнуцца да ўсiх жанраў журналiстыкi — ад замалёвак i рэпартажаў да iнтэрв’ю i аналiтыкi, таму ў вынiку атрымаўся сапраўды яркi i насычаны вiдэачасопiс пра гульню нумар адзiн. Большасць увагi, як паведамiлi нам у прэс-службе Белтэлерадыёкампанii, у праграме будзе надавацца айчыннаму футболу — гледачам прапануюць вывучыць гэты вiд спорту з розных пунктаў погляду. "Беларускi футбол, якiм бы ён нi здаваўся камусьцi слабым i малацiкавым, зойме большую частку эфiрнага часу, — адзначае аўтар праекта. — Магчыма, нам удасца паказаць, што айчынныя трэнеры i гульцы зусiм не такiя, як вобразы, якiя гадамi складвалiся ў свядомасцi балельшчыкаў". Адзiн з вядомых гульцоў — паўабаронца БАТЭ Сяргей Крывец — напрыклад, узяў непасрэдны ўдзел у здымках заставак праграмы "Час футбола". Але застанецца, зразумела, час i для асвятлення падзей сусветнага футбола — навiнаў i самых цiкавых момантаў матчаў англiйскай Прэм’ер-лiгi, Лiгi чэмпiёнаў i Кубка УЕФА. Выходзiць новая праграма будзе па чацвяргах у вячэрнiм тэлеэфiры. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Час футболу" — пад такой назвай будзе выходзiць на тэлеканале "ЛАД" новы спартыўны аўтарскi праект, прэм’ера якога адбудзецца 22
|
|