Студзеньскі фэст у Брэсце:
Студзеньскі фэст у Брэсце:
жанчыны закахалiся ў флейтыста Антонiа Амедунi, мужчыны трацiлi розум ад спявачкi Ганны Аглатавай На высокай ноце завяршыўся фестываль класiчнай музыкi "Студзеньскiя музычныя вечары". Мiнiстр культуры Уладзiмiр Мацвяйчук, якi наведаў фэст, сказаў, што такiм мерапрыемствам можа пахвалiцца далёка не кожны рэгiён нашай краiны. Як i чакалася, падзеяй стала выступленне Уладзiслава П’яўко i яго знакамiтых тэнараў. П’яўко сёння адзiн з самых яркiх прадстаўнiкоў расiйскага опернага мастацтва. Ад магутнага голаса мэтра лiтаральна дрыжалi сцены Брэсцкага тэатра. Прафесiяналамi, таленавiтымi спевакамi паказалi сябе i ўдзельнiкi "парада тэнараў". Хто сказаў, што канцэрт класiчнай опернай песнi павiнен праходзiць строга, афiцыйна да сумнага? Вёў канцэрт сам прафесар П’яўко. Дасцiпны гумар з пэўнай доляй паводле яго ж выразу, "здорового выпендрёжа", калi ўсё ў рамках, без перагiбаў, аказваецца, могуць дадаць канцэрту яшчэ больш шарму. А блiскучую скрыпачку з Германii Лiяну Ісакадзэ, якая iграла ў суправаджэннi Беларускага дзяржаўнага камернага аркестра, лiтаральна не адпускалi са сцэны: а калi яшчэ можна пачуць такую вiртуозную, самазабыўную iгру! У яе парвалася струна на смычку, а яна ўсё роўна iграла. I яе ўсё роўна не адпускалi. I тады скрыпачка скарысталася, вiдаць, апрабаваным прыёмам, аб’явiла п’есу Багаслоўскага "Адна мiнута", i сказала, што трэба паспець сыграць за мiнуту. Ганна Аглатава, салiстка Дзяржаўнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра Расii, лiтаральна скарыла мужчынскую частку аўдыторыi. Ёй кiдалi кветкi, крычалi з апошнiх радоў: "Вы зачаравалi Брэст! Мы вас любiм!" А вось iтальянскi флейтыст Антонiа Амедунi цiха закахаў у сябе большасць жаночай часткi залы. За яго флейтай сачылi з замiраннем сэрца, без слоў i каментарыяў. Сумнавата-задуменны флейтыст з вытанчанай знешнасцю i добрымi вачыма другi раз прыехаў на фестываль у Брэст. Сёлета ён сыграў п’есу выкладчыка Брэсцкага музычнага каледжа Юрыя Цагойкi. Фэст, як бачым, нараджае творчыя сувязi, нягледзечы на дзяржаўныя межы. Святлана ЯСКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
жанчыны закахалiся ў флейтыста Антонiа Амедунi, мужчыны трацiлi розум ад спявачкi Ганны Аглатавай На высокай ноце завяршыўся фестываль класiчнай музы
|
|