Рамантыкi жанчынам не патрэбны. Праверана! — канстатую як былы рамантык. I ведаю, што маiм знаёмым
Рамантыкi жанчынам не патрэбны. Праверана! — канстатую як былы рамантык. I ведаю, што маiм знаёмым
Рамантыкам у асабiстым жыццi не шанцуе. "Ах, ён пiша вершы, вось мне некалькi напiсаў, нават акраверш! Паглядзi!" — кажа маладая жанчына сяброўцы. — "I ўявi сабе, вось ужо разоў пяць сустракалiся, а ён нават цалавацца не палез. Во якi ён у мяне ўнiкальны! У тэатр хадзiлi, на выставу ў музей запрашае... Абавязкова з кветкамi на спатканне прыходзiць!". У вынiку жанчына выходзiць замуж за iншага. Гэты, хай i кветак не дорыць, затое з пацалункамi не спазняецца. Спадабаўся. Вядома ж, вышэйшы за 1 метр 80 сантыметраў. Фiгура добрая — мускулаў хапае. Ды i аўтамабiль у яго ёсць. Не тое што ў рамантыка. Сапраўдны мужчына! I выходзiць замуж за сапраўднага. Праўда, праз нейкi час, расчараваная тым, што яе "атлет" часта недзе прападае, прыязджае позна ды нецвярозы (спазнiўся на працы, быў на юбiлеi) i гэтак далей, мiжволi ўспамiнае таго самага рамантыка. Не, я кахаю майго мужа, — упэўнiвае сябе яна, — А той — нi кватэры сваёй (з бацькамi жыве i цяпер), заробкi ў цэху, дзе ён iнжынерам працуе, параўнальна невялiкiя. Ды i кажа, ён i цяпер халасты. I невядома — якiм бы ён быў у сямейных адносiнах. Вершы б усё пiсаў, а я ўсё за яго па доме рабiла б? I добры мужчына, вiдаць, у наш час не застанецца без жонкi? Мужчын жа нармальных не хапае! Памятаецца, прыйшла да мяне ў госцi дзяўчына. Нельга сказаць, што яна такая ўжо прыгажуня. Але нешта таямнiчае ў ёй мяне прыцягвала. Гэта ўжо цяпер разумею — вялiкiя грудзi ды шчырая ўсмешка. Убачыла пакой i сказала даслоўна так: "Ах, чаму заўсёды так? Калi добры чалавек, то абавязкова жабрак?" Я ёй тады пра тое, што грошы — не галоўнае; калi ёсць каханне, паразуменне, усё будзе. Яна: "Ах, хочацца ўсяго i зараз". Потым мне давялося пачуць, што сустракалася яна, аказваецца, адначасова з некалькiмi мужчынамi. Усё шукала Таго Самага. Пацалункамi ў нас з ёй справа не скончылася, але i да ЗАГСа не дайшла. Другая гiсторыя. Сяджу дома, нехта тэлефануе. Чую: "Ты мяне, напэўна, не памятаеш, я — Таццяна. Давай сёння ўвечары сустрэнемся! Не хочаш? Ты не ведаеш, ад чаго адмаўляешся!" Ды не хацелася мне зноў убачыць тую, якая ў свой час не пажадала сустракацца з рамантыкам. Так ужо супала, што з пераходам на новую працу i грошай у разы болей стала, i дзяўчына новая з’явiлася. У той пераходны перыяд яшчэ заставаўся рамантыкам. Адпаведна былi i вершы, i кветкi. Даволi хутка пачуў: "А чаго ты мне не хочаш даць грошай на дарагую касметыку? Я да такога прывыкла, бо ўпэўненая, што мужчына абавязаны фiнансава дапамагаць жанчыне, з якой сустракаецца". Потым — болей. А была ж ужо замужам "за 1.80 з добрымi сувязямi, паважанымi бацькамi..." Не да вершаў стала мне. Зараз у нас двое дзяцей — хлопчыкi! Спадзяюся, рамантыкамi яны не будуць! Бо навошта такiя жанчынам? Аляксандр ПУКШАНСКI.
Кветкi, вершы, камплiменты, словы i грошы на вецер... Рамантыка! Дзе ж я з iмi— рамантыкамi — сустракалася? I калi гэта было апошнi раз... Сёння. Сустрэла знаёмую, з якой разам заканчвалi ўніверсiтэт. Мы ёй тады ўсе патаемна зайздросцiлi! Яшчэ б — такое каханне! На трэцiм курсе яна выходзiла замуж за паэта, на той момант ужо шырокавядомага ў вузкiх унiверсiтэцкiх колах. Ён быў высокi, стрункi, прыгожы: чарнявы, вочы як у цыгана, эмоцый — праз край! — Даражэнькая, родненькая, любенькая... — чуў увесь факультэт. Танечка, дзяўчынка з правiнцыi, сцiплая i ўсхваляваная — нiяк не чакала, што такое шчасце звалiлася на яе галаву. Дачка нарадзiлася на чацвёртым курсе, сын праз год пасля заканчэння ўнiверсiтэта — абодва такiя ж чарнявыя, як ён. Моманту, калi казка закончылася, яна так i не заўважыла. Вакол казалi, што тыя ж узнёслыя словы ад яго чулi многiя прыгожыя дзяўчаты. — Ну дык яму ж натхняцца трэба! — цяпер яму зайздросцiлi мужчыны. Тыя, якiя не былi рамантыкамi. Ну а ў сорак, як заведзена, яго напаткала сапраўднае вялiкае каханне. Ён нарэшце развёўся афiцыйна i ажанiўся наноў. У яго зноў нарадзiлася чарнявая, вельмi падобная на яго дзяўчынка. А Таццяна тым часам выдала замуж дачку i рыхтавала сына да паступлення ў ВНУ. Знаёмыя ёй спачувалi — адна ж засталася... Вiдаць, штосьцi падобнае яна адчула i ў маiх словах, i раптам прызналася: — Не паверыш, я толькi цяпер зразумела, якая я шчаслiвая! Пакуль ён рабiў выгляд, што ў нас ёсць сям’я, я заўсёды адчувала хлусню — мне было так прыкра. А цяпер я толькi пачынаю жыць, у мяне такiя самастойныя дзецi, iм растлумачваць нiчога не трэба — самi ўсё даўно зразумелi. А ў мяне столькi планаў! Думаю ўвогуле змянiць працу i месца жыхарства. Яна ўзгадвала пра мужа толькi добрае. Распавядала, як ён дапамог уладкавацца ёй на працу, як вучыў пiсаць артыкулы, як яна ўдзячная яму за сваiх дзяцей. Як прыехаў на вяселле iх дачкi ў белым касцюме, як паказваў фотаздымкi маленькай дзяўчынкi — сваёй дачкi ў новым шлюбе... I як яна рада, што яго, паэта i рамантыка, няма зараз побач з ёй. Яна была такая шчырая, што я ў гэты момант адчула хвалю зайздрасцi — як тады, дваццаць гадоў таму. З ёй мы цёпла развiталiся, але гэта быў, вiдаць, дзень спатканняў. Мне насустрач iшоў вялiзны i тоўсты мужык. Той самы, якi гадоў васямнаццаць таму быў стрункiм i абаяльным. Той, якi сыпаў ва ўсе бакi чужымi байкамi, словамi i грашыма. Той, ад каго ў юнацтве я збегла непасрэдна перад вяселлем. — Ты моцна змянiўся, — заўважыла я. А потым зразумела, што зноў памылiлася. Ён застаўся рамантыкам i, згодна са сваiмi асабiстымi традыцыямi, пасярод вулiцы ўпаў на адно калена. Вiдаць, у гэты момант я павiнна была ацанiць яго вялiкадушша. Пачаў цалаваць рукi i казаць нешта, што, на яго погляд, трэба было ўспрымаць як камплiмент. Я ў гэты момант думала: "Цi ёсць у сумачцы вiльготныя сурвэткi?" А вечарам да мяне зайшоў сусед, якi выкладае нейкую дакладную дысцыплiну ў ВНУ. Мы пiлi каву i размова раптам зайшла пра паэзiю — вялiкую i розную. Я прызналася, што да ўсяго, што горш за Багдановiча, я заўсёды ставiлася з уласцiвым скептыцызмам. Ён здзiвiў мяне i ў адказ прачытаў гумарыстычны вiншавальны вершык, прысвечаны свайму старэйшаму сыну. Памаўчаў. А потым узгадаў, што муза сур’ёзнай паэзii яго пакiнула роўна дванаццаць гадоў таму — калi ён ажанiўся. Iрына Асташкевiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Ах, ён пiша вершы, вось мне некалькi напiсаў, нават акраверш! Паглядзi!" — кажа маладая жанчына сяброўцы. — "I ўявi сабе, вось ужо раз
|
|