Вернiкi лепш прыстасаваныя да жыцця
Вернiкi лепш прыстасаваныя да жыцця
Гэта пацвердзiла спецыяльнае даследаванне, праведзенае вучонымi Унiверсiтэта Маямi. Справа ў тым, што вернiкi, у адрозненне ад большасцi нерэлiгiйных людзей, валодаюць лепшай здольнасцю да самакантролю, што дазваляе iм больш паспяхова дамагацца дасягнення стратэгiчных мэтаў, паведамляе выданне Washington Profile. Гэтая выснова была зроблена ў вынiку аналiзу вынiкаў падобных даследаванняў у сферах эканомiкi, псiхалогii, сацыялогii i г.д., праведзеных на працягу апошнiх дзесяцiгоддзяў. Аўтары ўсiх гэтых даследаванняў ацэньвалi ўплыў рэлiгiйных поглядаў на розныя аспекты жыцця чалавека. У вынiку стала магчымым зрабiць пэўныя абагульняльныя высновы. Па-першае, рэлiгiйныя рытуалы, такiя, як малiтва i медытацыя, пазiтыўна ўплываюць на тыя ўчасткi галаўнога мозга, якiя адказваюць за самарэгуляцыю i самакантроль. Па-другое, калi чалавек лiчыць вызначаныя мэты "святымi", ён прыкладае больш намаганняў для iх дасягнення i, верагодна, дзейнiчае больш эфектыўна. Па-трэцяе, рэлiгiйныя дагматы (напрыклад, уяўленне, што Усявышнi пастаянна сочыць за iх учынкамi) прымушаюць вернiкаў выконваць больш жорсткiя стандарты жыцця — напрыклад, яны перашкаджаюць набываць шкодныя звычкi, учыняць антыграмадскiя дзеяннi. Вынiкам гэтага (для вернiкаў) з’яўляецца, як правiла, лепшая паспяховасць у школе, ВНУ, меншая схiльнасць да алкагалiзму i наркаманii, да дэпрэсiй, лепшае здароўе i большая працягласць жыцця. У пажылых бацькоў замкнутыя сыныГульнi з бiялагiчным гадзiннiкам часам прыводзяць да самых цяжкiх наступстваў. Асаблiва калi гаворка iдзе пра першынца-сына, якi быў зачаты на мяжы рэпрадуктыўнага ўзросту. Як сведчыць сусветная статыстыка, сёння людзi як мага надалей iмкнуцца адкласцi нараджэнне дзяцей. Ужо не рэдкасць, калi мужчына становiцца бацькам не толькi ў 35 гадоў, але i ў 50, 60 i нават у 70. Па звестках ААН, мужчыны i жанчыны ў развiтых краiнах наогул стараюцца як мага даўжэй пражыць па-за шлюбам. Колькасць мужчын, якiя не былi жанатымi да 30 гадоў, за апошнiя 20 гадоў вырасла амаль на 15 працэнтаў. У 2004 годзе сярэднi ўзрост бацькоў складаў 35 гадоў, а ў 2007-м ён ужо падышоў да 40 гадоў. Вучоныя падлiчылi, што амаль у кожнага дзясятага нованароджанага тату больш за 50 гадоў. Як лiчаць псiхолагi з Тэль-Авiўскага ўнiверсiтэта, вялiкi ўзрост бацькоў нярэдка выклiкае ў iх нашчадкаў розныя захворваннi. Напрыклад, у бацькоў, якiя перасягнулi 30-гадовую мяжу, на 11 працэнтаў часцей нараджаюцца дзецi, якiя захворваюць на манiякальна-дэпрэсiўны псiхоз (МДП). А калi бацька на момант зачацця дзiцяцi знаходзiўся ва ўзросце 55 гадоў i старэй, то рызыка развiцця МДП павышаецца ўжо на 37 працэнтаў. У тым жа ўзросце ў пяць разоў вышэйшая рызыка нарадзiць на свет дзiця з хваробай Даўна. Рызыка развiцця шызафрэнii таксама значна вышэйшая у тых, хто стаў познiм дзiцем. Па звестках шведскiх вучоных, кожныя наступныя 10 гадоў узросту бацькi, якому ўжо споўнiлася 50, дадаюць яго дзiцяцi рызыку захварэць на шызафрэнiю на 30 працэнтаў. А iзраiльскiя вучоныя высветлiлi, што ў пажылых бацькоў нярэдка нараджаюцца сыны з панiжаным ІQ i нават аўтызмам. Напрыклад, дзецi 45—55-гадовых бацькоў пакутуюць ад аўтызму ў шэсць разоў часцей, чым тыя, у каго таты да 30 гадоў. Псiхолагi з Тэль-Авiва вырашылi паглядзець, як у сыноў пажылых бацькоў фармiруюцца сацыяльныя навыкi. Высветлiлася, што праблемы з сацыяльнай адаптацыяй на 50 працэнтаў вырастаюць у тых, чыiм бацькам больш як 45 гадоў. А вось узрост 35—45 гадоў у гэтым плане нiяк не паўплываў на душэўнае здароўе сыноў. У гэтай сувязi iзраiльскiя даследчыкi лiчаць, што iх вынiкi спатрэбяцца для клiнiчнай практыкi. Бо можна загадзя пачаць працаваць з тымi, хто плануе нараджэнне дзяцей у такiм узросце. Кесарава сячэнне паслабляе мацярынскi iнстынктГэтая аперацыя не дазваляе парадзiсе атрымаць сваю дозу аксiтацыну. Таму ў будучынi жанчыну, якая нарадзiла "ненатуральным" шляхам, можа чакаць пасляродавая дэпрэсiя. Кесарава сячэнне — досыць складаная хiрургiчная аперацыя. Падчас ускладненняў пры цяжарнасцi i родах яна дапамагае выратаваць жыццё мацi i дзiцяцi. Абавязкова кесарава сячэнне медыкi право- дзяць пры моцным таксiкозе, адслаеннi плацэнты, выпадзеннi пупавiны, пераношанай цяжарнасцi або папярочным становiшчы плода. Аднак у апошнiя гады ўсё часцей выкарыстоўваюць падобны метад вядзення родаў i пры адсутнасцi якiх-небудзь паталогiй. Таму даследчыкi з медыцынскага факультэта Ельскага ўнiверсiтэта (ЗША) пад кiраўнiцтвам доктара Джэймса Свейна вырашылi праверыць, як кесарава сячэнне ўплывае на псiхалагiчны стан мацi пасля родаў. Высветлiлася, што ў жанчын, якiя раджалi звычайным спосабам, мацней актывавалiся вобласцi кары мозгу, якiя рэгулююць эмоцыi i спагаду. Доктар Свейн кажа, што мозг жанчыны падчас "натуральных" родаў стымулюецца нейрагарманальна — у гэты час у кроў выдзяляецца аксiтацын — гармон, якi дапамагае стымуляваць эмацыйную прыхiльнасць i пачуццё любовi да дзiцяцi. Пры кесаравым сячэннi арганiзм жанчыны аксiтацын недаатрымлiвае, што можа выклiкаць пасляродавую дэпрэсiю. "Нашы вынiкi выклiкаюць шмат пытанняў, — прызнае Свейн, — але яны могуць дапамагчы цяжарным жанчынам больш уважлiва i асцярожна выбiраць спосаб правядзення родаў. Ёсць шмат паказанняў для кесаравага сячэння, i не хацелася б, каб iснавала меркаванне, што пасля аператыўнага ўмяшання жанчыну абавязкова чакае маса праблем. Наадварот, мы спадзяёмся, што мамы, якiя перанеслi кесарава сячэнне, змогуць атрымаць падтрымку ў сваёй сям’i. А суддзя збег з поляАрбiтр, якi абслугоўваў матч iспанскiх футбольных камандаў "Рэкрэатыва Лiненсе" i "Саладзiльё", паказаў гульцам 19 чырвоных картак. Суддзя спынiў сустрэчу на 54-й хвiлiне сустрэчы пры лiку 1:0 на карысць "Рэкрэатыва" з-за бойкi, якая ўзнiкла на полi. Спачатку гулец каманды гаспадароў Франсiс пайшоў з кулакамi на футбалiста "Саладзiльё" Давiда Агiлара. Затым у сутычку кiнулiся i астатнiя гульцы абедзвюх камандаў, а таксама балельшчыкi. Арбiтр сустрэчы Хасэ Мануэль Эскандон спынiў матч i схаваўся ў падтрыбунных памяшканнях. На поле ён вярнуўся толькi тады, калi эмоцыi гарачых iспанскiх футбалiстаў крыху сцiхлi i бойка была спынена. Арбiтр прад’явiў па 9 чырвоных картак гульцам кожнай з камандаў. Яшчэ адзiн гулец "Рэкрэатыва" быў выдалены напачатку матча. Жаночы мозг выбiрае мача...Псiхолагi i антраполагi не раз звярталiся да пытання, якiя рысы асобы мужчын найбольш прывабныя для жанчын. З агульначалавечага пункту погляду жанчынам павiнны больш падабацца мужныя, моцныя мужчыны з рэльефнымi скуламi, квадратным падбародкам, цяжкай нiжняй скiвiцай, буйным носам. Выбар мужчын такога тыпу як бы наканаваны i генетычна — яны валодаюць добрымi генамi для здаровых нашчадкаў. Але навука паказала, што справа iдзе не зусiм так. Напрыклад, вучоныя з Унiверсiтэта Сэнт Эндрус у Дарэме апыталi 400 жанчын i высветлiлi, што ў якасцi шлюбнага партнёра большасць выбiрае не "мача", а мужчын з больш мяккiмi, злёгку жаноцкiмi рысамi: больш круглявым авалам твару, вялiкiмi вачыма. Прычына ў тым, што жанчыны выбiраюць не толькi для таго, каб нарадзiць здаровае дзiця, але i бацьку для яго. Мужчыны з брутальнай знешнасцю выклiкаюць сумненнi ў iх здольнасцi стаць клапатлiвымi бацькамi. Дарэчы, аналагiчныя вынiкi атрымалi i спецыялiсты з Лiверпульскага ўнiверсiтэта: знешнасць "мача" кажа аб высокiм узроўнi тэстастэрону i, значыць, аб добрых генах, але часта суправаджаецца тым, што мужчына не хоча клапацiцца пра дзяцей.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта пацвердзiла спецыяльнае даследаванне, праведзенае вучонымi Унiверсiтэта Маямi. Справа ў тым, што вернiкi, у адрозненне ад большасцi нерэлiгiйных
|
|