21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вялікая трагедыя сектара Газа

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вялікая трагедыя сектара Газа

Спыненне агню ў сектары Газа — гэта своеасаблiвы падарунак Ізраiля новаму прэзiдэнту ЗША Бараку Абаму да яго iнаўгурацыi ў Вашынгтоне, якая адбудзецца на днях. Такую думку выказаў учора на прэс-канферэнцыi пасол Палесцiны ў Беларусi Мунтасер Абу Зейд.

Ён таксама паведамiў некаторыя трагiчныя вынiкi i лiчбы трохтыднёвых сутыкненняў. Паводле слоў пасла, было забiта 1300 чалавек i паранена больш за 6000, пераважна мiрных жыхароў. Сярод ахвяраў шмат жанчын, дзяцей i старых. Шмат выпадкаў, калi палесцiнцы гiнулi цэлымi сем’ямi. Сотнi людзей моцна пацярпелi ад фосфарных бомбаў, якiя забаронены мiжнародным правам. З гэтай нагоды Палесцiна звярнулася са скаргамi ў мiжнародныя арганiзацыi i структуры. У прыватнасцi, камiсii ААН па правах чалавека ў Жэневе ўжо перададзеныя неабходныя дакументы.

Матэрыяльны ўрон ад бамбардзiровак i артылерыйскiх абстрэлаў склаў па мерках сектара Газа астранамiчную суму — больш за два мiльярды долараў ЗША. Былi разбураны ўшчэнт амаль 10 тысяч дамоў. Гэта пераважна жыллё. Таксама зруйнавана 13 мячэцяў, шмат крамаў, школ, унiверсiтэтаў, навучальных устаноў, аб’ектаў аховы здароўя, аўтамабiльных заправак i iншых збудаванняў, якiя не маюць нiякiх адносiнаў да ваеннай iнфраструктуры. Не пазбеглi бамбардзiровак установы ААН, дзе ў час авiяналётаў хавалiся жанчыны i дзецi, захоўвалася гуманiтарная дапамога, у тым лiку прадукты харчавання.

У пацвярджэнне сваiх слоў Мунтасер Абу Зейд прадэманстраваў фотаздымкi з месцаў жудасных разбурэнняў. Цяжка было глядзець на забiтых i знявечаных палесцiнцаў, пакарабачаныя глыбы бетону i металу.

На думку Мунтасера Абу Зейда, да ўсталявання сапраўднага мiру ў сектары Газа яшчэ далёка. Так, Iзраiль спынiў агонь, але свае танкi не вывеў з тэрыторыi сектара. Адказнасць за неўрэгуляванне палесцiна-iзраiльскага канфлiкту Мунтасер Абу Зейд усклаў на Злучаныя Штаты Амерыкi, якiя тармозяць выкананне адпаведных рэзалюцый ААН.

Леанiд Лахманенка.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спыненне агню ў сектары Газа — гэта своеасаблiвы падарунак Ізраiля новаму прэзiдэнту ЗША Бараку Абаму да яго iнаўгурацыi ў Вашынгтоне, якая адбудзецца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика