Прэзідэнт Беларусi ўзнагародзiў Жарэса Алфёрава ордэнам Дружбы народаў
Прэзідэнт Беларусi ўзнагародзiў Жарэса Алфёрава ордэнам Дружбы народаў
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 22 студзеня падпiсаў указ аб узнагароджаннi вiцэ-прэзiдэнта Расiйскай акадэмii навук Жарэса Алфёрава ордэнам Дружбы народаў, генеральнага дырэктара Аб’яднанага iнстытута каталiзу Сiбiрскага аддзялення Расiйскай акадэмii навук Валянцiна Пармона — медалём Францыска Скарыны. Гэтых узнагарод яны ўдастоены за значны асабiсты ўклад у пашырэнне навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i Расiяй i падрыхтоўку навуковых кадраў. Таксама ўказам кiраўнiка дзяржавы медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны прэзiдэнт Акадэмii навук правiнцыi Шаньдун Кiтайскай Народнай Рэспублiкi Лi Хайцзянь, якi ўнёс значны асабiсты ўклад у пашырэнне навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i правiнцыяй Шаньдун i стварэнне эфектыўных механiзмаў рэалiзацыi сумесных навуковых праектаў. Алфёраў Жарэс Іванавiч нарадзiўся ў 1930 годзе ў Вiцебску. Жарэс Алфёраў — вядомы расiйскi вучоны-фiзiк, якi ўдзельнiчаў у стварэннi першых у СССР транзiстараў i фотадыёдаў, лаўрэат Ленiнскай прэмii (1972), Дзяржаўнай прэмii СССР (1984), акадэмiк АН СССР, член-карэспандэнт Расiйскай АН, замежны член НАН Беларусi. З’яўляецца лаўрэатам Нобелеўскай прэмii 2000 года. Iмя акадэмiка ўпiсана ў адзiн рад з Эйнштэйнам, Кюры, Борам, Ландау, Капiцам. У 2000 годзе Рускi геаграфiчны iнстытут прысвоiў Жарэсу Алфёраву званне "Чалавек года". У 2001 годзе ўзнагароджаны беларускiм ордэнам Францыска Скарыны. У 2002 годзе Жарэсу Алфёраву было прысвоена званне "Ганаровы грамадзянiн горада Мiнска". Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 22 студзеня падпiсаў указ аб узнагароджаннi вiцэ-прэзiдэнта Расiйскай акадэмii навук Жарэса Алфёрава ордэнам Др
|
|