Татарстан мае намер прыцягнуць беларускiх будаўнiкоў для ўзвядзення спартыўных аб’ектаў
Татарстан мае намер прыцягнуць беларускiх будаўнiкоў для ўзвядзення спартыўных аб’ектаў
Аб гэтым заявiў прэм’ер-мiнiстр Татарстана Рустам Мiнiханаў па вынiках наведвання з прэм’ер-мiнiстрам Беларусi Сяргеем Сiдорскiм спартыўных i культурных аб’ектаў Мiнска. Прэм’ер-мiнiстр Татарстана наведаў культурна-спартыўны комплекс "Мiнск-Арэна" i веладром, якi ўваходзiць у яго структуру. Шматпрофiльны комплекс "Мiнск-Арэна" павiнен стаць самым маштабным i знакавым спартыўным аб’ектам у Беларусi. Затым прэм’ер-мiнiстры пабывалi на ўнiверсальным спартыўна-вiдовiшчным i аздараўленчым комплексе на праспекце Машэрава, дзе размяшчаецца Футбольны манеж. Як адзначыў Рустам Мiнiханаў, "нас задавальняе спалучэнне цана-якасць пры будаўнiцтве такiх аб’ектаў, вы вельмi канкурэнтныя". Паводле яго слоў, Татарстан будзе вывучаць беларускi вопыт будаўнiцтва такiх аб’ектаў, а таксама мае намер запрасiць беларускiх будаўнiкоў для ўзвядзення падобных у Татарстане. Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi ўчора на сустрэчы з Рустамам Мiнiханавым адзначаў, што беларускiя прадпрыемствы i арганiзацыi гатовы прыняць удзел у падрыхтоўцы да 27-й Сусветнай летняй унiверсiяды, якая пройдзе ў Казанi ў 2013 годзе. У Беларусi вырабляецца сучасная грузапасажырская i дарожна-будаўнiчая тэхнiка, якасныя будаўнiчыя i аддзелачныя матэрыялы. Беларускiя будаўнiкi высокаквалiфiкаваныя i маюць вялiкi вопыт узвядзення спартыўных аб’ектаў. Таксама прэм’ер-мiнiстры дзвюх краiн наведалi Нацыянальную бiблiятэку Беларусi. "Я ўражаны, мы ў Казанi таксама хочам пабудаваць сучасную бiблiятэку i таму цяпер вывучаем сусветны вопыт. Ваша бiблiятэка мне вельмi спадабалася, i мы хочам такую ж у Казанi", — сказаў Рустам Мiнiханаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў прэм’ер-мiнiстр Татарстана Рустам Мiнiханаў па вынiках наведвання з прэм’ер-мiнiстрам Беларусi Сяргеем Сiдорскiм спартыўных i культурн
|
|