Летась у краiне было пабудавана 5 млн 150 тысяч кв. м жылля
Летась у краiне было пабудавана 5 млн 150 тысяч кв. м жылля
Аб гэтым карэспандэнту "Звязды" паведамiў начальнiк упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi Аляксандр Горваль. Паводле падлiкаў спецыялiстаў, максiмальнае гадавое заданне па лiнii будаўнiцтва жылля было выканана галiной на 99 працэнтаў. Праблемным па гэтым паказчыку застаецца толькi Мiнск, дзе i сёння назiраецца самае складанае становiшча з забеспячэннем жылля. Летась у сталiцы было пабудавана 1 млн 156 тысяч кв. метраў жылля, што адпавядае 94 працэнтам ад гадавога плана. Усе астатнiя рэгiёны краiны перавыканалi свае заданнi. У апошнiя гады кiраўнiцтва краiны шмат увагi надае будаўнiцтву жылля для грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Па структуры шматкватэрных жылых дамоў летась у краiне было пабудавана 2 млн 606 тысяч кв. метраў жылля, дзе доля жылля для чаргавiкоў складае 75,3 працэнта, або 1 млн 962 тысячы кв. метраў. Праграма будаўнiцтва сацыяльнага жылля была выканана на 124,6 працэнта, калi ў эксплуатацыю летась уведзена 1119 кватэр. Па лiнii шматдзетных сем’яў гадавое заданне выканана на 172,6 працэнта, для якiх летась было пабудавана 3241 кватэра. Для адсялення жыхароў са старых i аварыйных жылых памяшканняў у краiне пабудавана 836 кватэр (143,6 працэнта ад гадавога плана). Нагадаю, што сёлета будаўнiкi плануюць пабудаваць каля 6 млн кв. метраў жылля, а па лiнii шматкватэрных дамоў доля кватэр для чаргавiкоў павiнна павялiчыцца да 78 працэнтаў. Сяргей КУРКАЧ
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым карэспандэнту "Звязды" паведамiў начальнiк упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi Аляксан
|
|