21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прыязджай, чалавек, жыві... І не дай тым самым загiнуць вёсцы

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прыязджай, чалавек, жыві... І не дай тым самым загiнуць вёсцы

У чэрвенi 2005 года Параф’янаўскi сельскi Савет разам з жыхарамi адзначалi 500-годдзе вёскi Свiркi. На ўездзе ў яе — сведчаннем старажытнасцi — стаiць каменны крыж.

I геаграфiчна, i эканамiчна вёска мая размешчана добра. Мяркуйце самi: ад яе 8 кiламетраў да райцэнтра, 3 — да чыгуначнай станцыi, 1 — вадасховiшча, побач — шаша Докшыцы-Параф’янава, газаправод, непадалёк — жывёлагадоўчы комплекс. Вулiца ў вёсцы заасфальтавана, да дамоў падведзены вада i тэлефоны, працуе магазiн. З вясны да восенi вёска проста патанае ў зелянiне, у квеценi садоў.

Гэта, так бы мовiць, светлы бок, але ёсць i цёмны. Гадоў 30 таму ў кожным з нашых 39 дамоў вечарамi свяцiлiся вокны, у кожным — жылi сем’i. I людзям хапала працы. Што ж сёння? Жывыя, на вялiкi жаль, толькi 22 хаты. I то ў большасцi — па адным, па два пенсiянеры. На жывёлагадоўчым комплексе (там дзве фермы на 400 кароў, два цялятнiкi, сенасховiшча) працуе толькi пяць чалавек i трое з iх, можна сказаць, не тутэйшыя. Недзе там, наверсе, мусiць, рашылi, што гэта выгадней тры разы на дзень прывозiць людзей з Параф’янава, а не будаваць iм жыллё тут.

А яно ж, як на мой погляд, можна было — выкупiць лепшыя дамы (а прадаюцца яны досыць танна), падрамантаваць, набудаваць, дзе трэба, новых хлеўчукоў, i хай бы людзi жылi. Гэта запатрабуе меней выдаткаў, бо не трэба рабiць новыя насыпы з гравiю ды асфальтаваць дарогi, не трэба "цягнуць" электрычнасць (гэта ж таксама грошы!), не трэба чакаць, пакуль вырастуць новыя яблынi-грушы... Пераязджай чалавек, жывi сам, гадуй дзяцей i не дай тым самым загiнуць вёсцы!..

За савецкiм часам мы страцiлi шмат гiстарычных каштоўнасцяў, цяпер — спрабуем аднаўляць. Але ж, калi адзiн на адзiн з iх праблемамi пакiнем малыя вёскi, другога жыцця ў iх не будзе. А так балюча, так хочацца верыць, што мае Свiркi патрапяць у план мерапрыемстваў па правядзеннi Года роднай зямлi.

Уладзiслаў Вiтольдавiч Пiлячынскi,

в. Свiркi, Докшыцкi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чэрвенi 2005 года Параф’янаўскi сельскi Савет разам з жыхарамi адзначалi 500-годдзе вёскi Свiркi. На ўездзе ў яе — сведчаннем старажытнасцi — стаiць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика