Адліга — магчыма, да лютага
Адліга — магчыма, да лютага
У выхадныя на тэрыторыю Беларусi будзе працягваць паступаць цёплае i вiльготнае паветра з боку поўдня Еўропы, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава. У суботу часам будзе iсцi невялiкi дождж, у асобных раёнах туман i галалёд, на дарогах сур’ёзная галалёдзiца. Тэмпература ўначы ад мiнус 2 да плюс 4 градусаў, удзень — 0—5 цяпла. Уначы на нядзелю дождж i мокры снег чакаецца па ўсёй тэрыторыi, а ўдзень — толькi месцамi па краiне. У асобных раёнах туман, на дарогах галалёдзiца. Тэмпература паветра ўначы ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў, удзень — ад 1 марозу да 5 цяпла. У пачатку наступнага тыдня захаваецца цёплае i вiльготнае надвор’е. А вось з серады крыху пахаладае i ападкi будуць назiрацца ўжо ў выглядзе мокрага снегу. Тэмпература на працягу сутак ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў. Паводле папярэднiх прагнозаў, мацней падмарожваць пачне толькi ў пачатку наступнага месяца. Сяргей КУРКАЧ. Затрымана адказная асоба ААТ "Забудова" У Мiнску каля васьмi гадзiн вечара на вулiцы Багдановiча супрацоўнiкамi падраздзяленняў па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi ГУУС, Маскоўскага i Першамайскага РУУС пры падтрымцы байцоў спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" у ходзе аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў была затрымана адказная асоба ААТ "Забудова". Паводле папярэдняй iнфармацыi, падазраецца мужчына ў атрыманнi хабару ў памеры 5 тысяч долараў ЗША. Як мяркуецца, за гэтыя грошы, якiя перадаў 33-гадовы прадстаўнiк адной са сталiчных камерцыйных будаўнiчых фiрмаў, вырашалася пытанне аб водпуску прадукцыi ААТ "Забудова". Ігар ГРЫШЫН. Страчаныя мiльёны Генеральная пракуратура па матэрыялах Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю МУС узбудзiла крымiнальную справу ў адносiнах да адказнай асобы СРУП "Бабруйскi домабудаўнiчы камбiнат", а таксама дзвюх адказных асобаў ААТ "Бабруйскi завод БПД". Першы з фiгурантаў справы, мiж iншым, раней займаў высокую пасаду на "Бабруйскiм заводзе БПД". А падазраюцца згаданыя асобы ў тым, што ў 2005-2007 годзе злоўжывалi сваiм службовым становiшчам, у вынiку чаго ААТ быў нанесены ўрон у памеры 443 мiльёны рублёў. Дзмiтрый СТАНКОВIЧ. Ахвяра года Быка Загадкавая гiсторыя адбылася ў вёсцы Пярэдзелка, што ў Лоеўскiм раёне. Статак гадавалых цялят у 47 галоў у тры гадзiны ночы вырваўся на волю з хлява мясцовай гаспадаркi "Старадубка". Вартаўнiк пачуў скавытанне цi то ваўкоў, цi то бадзяжных сабак. Вiдаць, маладыя жывёлiны, як i вартаўнiк, вельмi спужалiся. Але, калi вартаўнiк застаўся ў сховiшчы, то цяляты з перапуду выламалi драўляныя дзверы i гуртом рынулiся на луг, у пойму Дняпра. Па версii супрацоўнiкаў МНС, якiя разам з мясцовымi жыхарамi займалiся выратавальнымi работамi, чарада iшла па глыбокiм снезе прама на раку i выйшла ў тое месца, дзе лёд быў падмыты цячэннем. Тут i знайшлi пагiбель 18 свяшчэнных у гэты год жывёлiн. Iрына Асташкевiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выхадныя на тэрыторыю Беларусi будзе працягваць паступаць цёплае i вiльготнае паветра з боку поўдня Еўропы, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэс
|
|