21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Варушы мазгамi!

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Варушы мазгамi!

Упе ршыню мы даведалiся аб iм у пачатку васьмiдзесятых, калi невядома якiм чынам на саюзным экране ўзнiк экспрэсiўны малады барадач з Гомеля. Праграму "Што? Дзе? Калi?" у Беларусi глядзелi з задавальненнем ў тым лiку i дзякуючы яму — свайму, такому непрадказальнаму iнтэлектуалу з правiнцыi. Яго, мiж iншым, спачатку нават не называлi па прафесii, як iншых. Проста: Леанiд Клiмовiч, Гомель. Перамога яму i зараз патрэбная, здаецца, як глыток вады. Вось i сёлета — чарговы ўзлёт. Беларуская лiга iнтэлектуальных каманд прызнаная "Лепшым клубам года" на сёмым чэмпiянаце Свету па гульнi "Што? Дзе? Калi?", якi прайшоў у горадзе Светлагорску Калiнiнградскай вобласцi Расii. Славу пераможцы атрымаў заснавальнiк Беларускай лiгi — Леанiд Клiмовiч. У той час як яго нечакана спасцiгла слава, жонка Тамара сядзела дома з двума маленькiмi дзецьмi. Сёння яна прызнаецца, што адчувала сябе ў ценi яго славы.

— Ён тады працаваў звычайным настаўнiкам у школе... Але ж, калi ён быў запатрабаваны паўсюль, я шкадавала, што ў мяне — не так. Можа, амаль зайздросцiла... Яго паўсюль пазнаюць, а мяне не... Са

мной толькi мае дзеткi, мае звычайныя жаночыя праблемы. Аднак у яго, вiдаць, хапiла мудрасцi адарваць мяне ад звыклага жыцця.

Сёння вiрус iнтэлектуальных гульняў заразiў увесь свет. Навукоўцы даказваюць, што мазгi трэба трэнiраваць гэтак жа, як мышцы цела. Клубы знаўцаў iснуюць амаль ва ўсiх краiнах, захапленне адзiнак стала хобi для мас. А вядомыя знаўцы знайшлi свае нiшы ў гэтым жыццi. Хтосьцi скарыстаўся былой славай, хтосьцi — не. Леанiд Клiмовiч зрабiў сваю зацiкаўленасць не толькi асабiстай прафесiяй, але i сямейнай справай. Не, ён не адкрыў бiзнэс пад назвай "Клiмовiч i К", хаця, здаецца, мог бы. Ён па-ранейшаму працуе кiраўнiком клуба "Белая рысь" ў Гомельскiм абласным палацы творчасцi дзяцей i моладзi. Як i жонка Тамара. Як i дачка Вольга. Толькi сын Вадзiм, хоць чалавек i творчы, не далучыўся да сямейнага захаплення.

Напярэдаднi Новага года яны расставiлi па пакоях свайго дома маленькiя ёлачкi, багата ўпрыгожанныя мiшурой. Для iх гэта не толькi звычайнае традыцыйнае афармленне, але яшчэ i сiмвал сям’i, якая мела пачатак роўна чвэрць стагоддзя таму. У ноч на 1 студзеня 1984 года ў iнтэрнаце, дзе сабралася вялiкая i вясёлая кампанiя маладых спецыялiстаў самага рознага профiлю, студэнт фiлфака Леанiд Клiмовiч рашыўся прылюдна прасiць рукi i сэрца ў выпускнiцы Мазырскага педiнстытута Тамары Пучко. Яна, мiж iншым, не настойлiва, але адгаворвала яго ад гэтай авантуры. Не адгаварыла — пра што зусiм не шкадуе. Не за iнтэлект, кажа, у яго закахалася, i не за прыгажосць — за дабрыню.

— Характар у яго залаты, —кажа Тамара, — ён, хоць i вельмi гарачлiвы, але хутка адыходзiць i знаходзiць спосаб згладзiць любую сiтуацыю.

Цешча Нiна Іванаўна Пучко, якая зараз жыве ў Мазыры, пацвярджае:

— Ой, зяць у мяне такi душэўны. Як прыедуць да нас — сам салату робiць i стол дапаможа накрыць. А якi спрытны! У iх жа ля дома агародчык — як прыеду, гляджу i здзiўляюся, колькi кансерваў розных паспелi нарыхтаваць. Малайцы. А жанiлiся яны двойчы. Калi было назначана, 11 лютага 1994, была ўсенародная жалоба па памерлым Юрыю Андропаву, i iм не дазволiлi рабiць вяселле. А мы парсючка забiлi на Брагiншчыне, усё, думаю, сапсуецца! Ну, урэшце два разы адсвяткавалi — спачатку ў нас, а потым i ў Гомелi.

— Гэта сёння мы разам нават фразу пачынаем, адну думку думаем, — гаворыць Тамара Васiльеўна, — а калi дзеткам было 2-3 гады, iшло прыцiранне, i, як у многiх сем’ях, былi моманты халоднасцi, непаразумення. Але ж нашы сямейныя складанасцi закончылiся тым, што мы сталi разам працаваць. Хаця мне вельмi падабалася працаваць i ў садку, i ў школе... Я ж нiколi не адчувала ў сваiм характары азарту, цiкавасцi да гульнi, схiльнасцi да авантуры i рызыкi. Нават не ўяў’ляла, што такое можа быць. А вось зараз гэта стала сапраўды справай нашага жыцця. I мы ўжо задумваемся над тым, што яе трэба перадаваць у надзейныя рукi.

Надзейныя рукi тут жа, побач. Дачка Вольга, лiчыць жонка Леанiда Клiмовiча, працяг бацькi не толькi на генетычным узроўнi, а на нейкiм мiстычным.

— У iх не толькi агульныя iнтарэсы, але i аднолькавая хуткасць рэакцый, у адрозненне ад мяне яны абодва любяць фантастыку. Ён любiць спяваць — яна таксама. Нават бесталковасць бытавая — гэта ў iх абодвух. Я баюся, што Вользе будзе складана знайсцi сабе мужа — такi iдэал для яе бацька.

Сама Вольга сёння заканчвае фiлалагiчны — як бацька, i працягвае сямейную дынастыю трэнераў па "Што? Дзе? Калi?" Яна ўзгадвае, як у дзяцiнстве бацька падарыў ёй модную ляльку Барбi, а сам на перадачы не змог адказаць на пытанне аб яе нязграбных прапорцыях. Яны тады сядзелi перад тэлевiзарам i амаль не плакалi...

Але з цягам часу адносiны да праграмы з эмацыянальных перараслi ў прафесiйныя.

— Вельмi было крыўдна, — кажа дачка Вольга, — калi мы тут, дома перад тэлевiзарам адказвалi на пытаннi, а ён з таго боку экрана — не. Рэальна ў iх там вельмi вялiкае псiхалагiчнае напружанне. Сёння мы прафесiйна глядзiм гэтую гульню. Ацэньваем не толькi пытаннi, але i тое, як яны задаюцца. Там жа робяць шоу любымi сродкамi, i вядучы можа наўмысна заблытваць пытаннi... Хаця гэта вельмi нервуе гульцоў. Тата сёння, калi сам вядзе iнтэлектуальныя турнiры, наадварот, iмкнецца дапамагаць камандам. I за гэта яго вельмi любяць запрашаць весцi розныя мерапрыемствы не толькi ў Гомелi, але i ў Расii, i на Украiне.

Мiж тым, у пачатку дзевяностых Леанiд Клiмовiч аднойчы паспрабаваў кардынальна перамянiць сваё жыццё. Яго сябар з Адэсы прапанаваў арганiзоўваць скачкi... парсюкоў. I вядомы знаўца тады заняўся зусiм неiнтэлектуальным шоу, якое прыносiла нядрэнныя грошы. Ён разрываўся памiж Украiнай i Беларуссю. Калi чарговы раз размова зайшла пра тое, што трэба нарэшце прымаць рашэнне, рабiць выбар i працаваць усё ж такi ў адным месцы, жонка сказала, што ўсё ж не яго справа зарабляць грошы такiм чынам, хаця ён i быў згодзен гэта рабiць дзеля сям’i.

У Леанiда Клiмовiча шмат узнагарод i званняў. За правядзенне юнацкага Кубка Еўропы, прызнанага адным з лепшых турнiраў, Мiжнародная асацыяцыя клубаў "Што? Дзе? Калi?" назвала яго "Чалавекам года". Ён напiсаў кнiгу "Гуляем у знаўцаў", у якой дзелiцца шматгадовым вопытам, як навучыцца адказваць за хвiлiну на каверзныя пытаннi. Летась ён стаў абсалютным пераможцам у рэспублiканскiм конкурсе "Педагог года пазашкольнай установы", затым — перамога Беларускай лiгi iнтэлектуальных каманд на сёмым чэмпiянаце Свету па гульнi "Што? Дзе? Калi?"... А ён ганарыцца сваiмi падапечнымi. Кажа: цяпер усе без выключэння выпускнiкi клуба "Белая рысь" паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Ёсць не чарадзейныя, а звычайныя, аўтарскiя методыкi трэнiровак у iнтэлектуальных гульнях. Iх удасканальванне Клiмовiчы разам абмяркоўваюць за сняданкам або вячэрай. Развiццё логiкi i эрудыцыi, хуткасцi мыслення, умення працаваць сваiм розумам дастаткова працяглы час, кажуць, не самамэта.

— Нас нашы гульнi навучылi прымаць рашэннi, думаць разам, адказваць адно за аднаго.

Тамара Васiльеўна лiчыць, што зносiны ў сям’i адбываюцца на нейкiм падсвядомым, тэлепатычным узроўнi.

— Мы ж зараз i дзяцей трэнiруем, i ў адной камандзе гуляем, у нас жа не толькi дзiцячы, але i дарослы клуб iснуе — усё вельмi сур’ёзна. Адзiн знакамiты псiхiятр казаў, што iнтэлектуальныя гульнi вельмi садзейнiчаюць развiццю чалавечага мыслення. Мазгi трэба наўмысна варушыць!

Iрына Асташкевiч.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упе ршыню мы даведалiся аб iм у пачатку васьмiдзесятых, калi невядома якiм чынам на саюзным экране ўзнiк экспрэсiўны малады барадач з Гомеля. Праграму
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика