Цана крымінальнага iнстынкту
Цана крымінальнага iнстынкту
25-гадовы хлопец, якi паспеў пакаштаваць казённага харчу, так i не ўсвядомiў, што такое "добра" i што такое "дрэнна". Таму што, маючы ў кiшэнi каля трох мiльёнаў рублёў, залез уначы ў расчыненае калiдорнае акно другога паверха iнтэрната адной са сталiчных ВНУ. Шнарачы ў жаночай сумачцы, ён раптам адчуў на сабе позiрк жыхаркi пакоя, якая прачнулася. Прамартымаўшы "Прабачце, я зайшоў не ў тыя дзверы", ён хутка выйшаў i накiраваўся ў вестыбюль. Але пакiнуць будынак не атрымалася — ля ўваходу сядзелi дружыннiкi. І пакуль ён спрабаваў выдаць сябе за мясцовага жыхара, дружыннiкi выклiкалi мiлiцыю. А з супрацоўнiкамi Ленiнскага аддзела Дэпартамента аховы МУС начны "вiзiцёр" паводзiў сябе i зусiм агрэсiўна. Давялося супакойваць яго спосабамi, прадугледжанымi службовай iнструкцыяй. Таму на лаву падсудных на гэты раз хлопец трапiў ужо па двух артыкулах Крымiнальнага кодэкса. Тэрмiн чарговай "адсiдкi" — тры гады шэсць месяцаў у калонii строгага рэжыму. Валерый ДАШКОЎСКI, начальнiк Ленiнскага (г. Мiнска) аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублiкi Беларусь, маёр мiлiцыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25-гадовы хлопец, якi паспеў пакаштаваць казённага харчу, так i не ўсвядомiў, што такое "добра" i што такое "дрэнна".
|
|