21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускі капiтал

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускі капiтал

Мы яшчэ не навучылiся ганарыцца сваiмi нацыянальнымi здабыткамi

З 2006 года выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя" пачало выпускаць серыю "Помнiкi гiстарычнай думкi Беларусi", мэта якой — вярнуць у шырокi ўжытак найбольш значныя працы вучоных, якiя прысвяцiлi сябе вывучэнню беларускага народа, яго гiсторыi i культуры. Працы Е. Раманава, М. Доўнар-Запольскага, П. Шэйна i iншых даследчыкаў стануць даступнымi шырокаму колу чытачоў. А пачалася серыя з перавыдання "Беларусаў" Яўфiма Карскага, "энцыклапедыi беларусазнаўства", якая ў пачатку мiнулага стагоддзя была дома ў кожнага адукаванага беларуса.

Калi я патрымала ў руках усе тры тамы сучаснага перавыдання "Беларусаў", мяне ўразiла, як адзiн чалавек здолеў столькi ўсяго зрабiць. Ашаламляе толькi спiс разнастайных прац, якiя прачытаў вучоны: старажытныя граматы, летапiсы, рукапiсныя i старадрукаваныя кнiгi, археаграфiчныя выданнi, навуковыя працы, перыёдыка. Гэта дакументы, пачынаючы з 13-14 стагоддзя i заканчваючы творамi яго сучаснiкаў. Пры гэтым вучоны апiсваў пiсьмовыя помнiкi з лiнгвiстычнага i палеаграфiчнага бакоў, вывучаў сучасныя жывыя гаворкi. Мовавед, лiтаратуразнавец, фалькларыст, палеограф, бiблiёграф, педагог, грамадскi дзеяч — усё гэта ў адной асобе.

З пытаннем, чым ёсць для Беларусi гэта асоба зараз, я звярнулася да супрацоўнiка аддзела дыялекталогii i лiнгвагеаграфii Інстытута мовы i лiтаратуры Нацыянальнай акадэмii навук Веранiкi Курцовай.

— Па аб’ёме i характары таго, што ўвасобiў вучоны, "Беларусы"— найбагацейшы капiтал. Карскi даследаваў абсалютна ўсе ўзроўнi моўнай сiстэмы, пачынаючы ад фанетыкi, заканчваючы словаўтварэннем, апошняе, дарэчы на той час нiхто не распрацоўваў. Я. Карскаму i ў гэтай галiне вывучэння беларускай мовы належыць першынства. Ён бясспрэчны лiдар у тагачасным славянскiм мовазнаўчым свеце па колькасцi здзейсненага.

Карскi пэўным чынам зрабiў рэвалюцыю ў мовазнаўстве, распрацаваў абсалютна iншы падыход да ацэнкi моўных з’яў. Паглядзiце на карты, якiя былi створаны Яўфiмам Фёдаравiчам, гэта першыя ў свеце моўныя карты, ён паклаў пачатак новай навуковай дысцыплiне лiнгвагеаграфii. Вучоны адмовiўся ад ранейшай ацэнкi вызначэння пэўнай прыналежнасцi чалавека па рэлiгiйнай прыкмеце, паклаў у аснову вывучэння асобнага этнасу менавiта моўныя асаблiвасцi. Карскi вылучыў асаблiвасць беларусаў тэрытарыяльна i этнаграфiчна. Ён меў справу з найвялiкшаю колькасцю гiстарычных прац i карыстаўся крынiцай даследавання не толькi рэлiгiйнай лiтаратуры, як было прынята ў тыя часы, але i крынiцы, прысвечаныя штодзённым чалавечым адносiнам. Зыходзiў з пазiцыi, як моўныя асаблiвасцi, знойдзеныя ў разнастайных гiстарычных помнiках, дакументах, выступаюць у маўленнi. Ён працамi сваiмi даказаў, што наша мова найстаражытнейшая, што належыць яна асобнаму этнасу.

— Як працы Карскага спрыялi станаўленню сучаснай лiтаратурнай мовы?

— Карскi не даў нам граматыкi беларускай мовы, але не таму, што не мог зрабiць яе — магчыма, ён лiчыў, што, калi створыць базавы капiтал, на яго аснове iншыя даследчыкi змогуць стварыць такую працу. У "Беларусах" ён заклаў грунтоўны навуковы падмурак, каб на Беларусi стваралiся падручнiкi. Iм апiсаны сiнтаксiс, марфалогiя, фанетыка, лексiка. Чаму ж не скарыстаць гэта?

Чаму не пакласцi моўныя асаблiвасцi ў аснову тагачаснага правапiсу? Вы думаеце, што Бранiслаў Тарашкевiч на голым месцы стварыў сваю першую граматыку беларускай мовы? Не, гэты таленавiты даследчык абапiраўся на навуковыя працы Яўфiма Фёдаравiча. А колькi Карскi зрабiў для развiцця беларускай лiтаратурнай крытыкi! Гэта была шматгранная асоба.

— Што з Карскага яшчэ не даследавана?

— Калi мы задумалi выпускаць помнiкi нашага мыслення, нашай культуры, памятаючы, што гэта будзе перавыдавацца ў лепшым выпадку толькi праз паўстагоддзя, варта было б парупiцца, каб бясспрэчна ўся спадчына была ўключана ў гэта выданне, пачынаючы з першых захапленняў Карскага этнаграфiяй, з першай студэнцкай працы. Бо большага, наймаштабнейшага па сваiх асаблiвасцях помнiка, якi ўжо адлюстроўвае гiсторыю ў развiццi беларусаў, няма. Гэты твор гаворыць пра дынамiку развiцця i навуковага мыслення, i нашай культуры, i нашай мовы. "Беларусы", якiя выдадзеныя сёння,— гэта толькi крынiца, сам тэкст, створаны вучоным. Каб толькi даць каментары да гэтай працы, трэба правесцi мноства навуковых даследаванняў: лiнгвiстычных, этналагiчных, лiтаратуразнаўчых. Гэта i пошук, i вывучэнне пытання, якiмi карыстаўся Еўфiм Фёдаравiч, i вызначэнне, як думкi вучонага суадносяцца з вынiкамi даследаванняў у сучасным мовазнаўстве. Прадметам спецыяльнай навуковай працы можа стаць вывучэнне пытання, што з занатаванага Карскiм, засталося ў маўленнi, якiя лексiчныя сродкi, фанетычныя асаблiвасцi захавалiся. У Карскага шмат арыгiнальных думак, якiя могуць адкрыць пэўныя асаблiвасцi нашага маўлення, нашай мовы. Напрыклад, ён гаварыў, што словаўтварэнне — гэта ўтварэнне па аналогii, на аснове нашых асацыяцый. Сёння мовазнаўства толькi падышло да гэтага i праца ў такiм кiрунку чакае свайго адметнага даследчыка.

— Даволi часта ў лiтаратуры, ды ў тым жа iнтэрнэце, сустракаюцца негатыўныя водгукi аб Карскiм. Яго абвiнавачваюць у неаб’ектыўнасцi, у тым, што ён прагнуўся перад расiйскiмi ўладамi, многiх абурае, што ён назваў беларусаў "западнорусским племенем". Асабiста ў мяне склалася ўражанне, што аўтары ўсiх гэтых радкоў не маюць нiякага ўялення пра вучонага, i свае меркаваннi будуюць на аснове водгукаў такiх жа "мовазнаўцаў".

— Мы вельмi часта дазваляем сабе даваць ацэнку таго, з чым не сутыкнулiся. А ацэньваць Карскага як лiнгвiста павiнен лiнгвiст, як лiтаратуразнаўца — лiтаратуразнавец. Для спецыялiста, якi цiкавiцца набыткамi нацыянальнай духоўнай культуры беларусаў, каштоўныя запiсы гэтага вучонага. Гэта тое, што не паўторыцца, многае з таго, што паспеў занатаваць Карскi, сёння ўжо шмат у чым зруйнавана, маўленне змянiлася. А ў кожным слове — дух, памяць майго народа. Маючы такiя шэдэўры, мы можам адказаць на пытаннi, чаму беларусы вылучылiся, што здолелi захаваць, аб чым думалi. У нас часта блытаюць пазiцыю навукоўца, даследчыка i пазiцыю палiтыка. Ну не быў Карскi нацыяналiстам. Але ён зрабiў для Беларусi столькi, што дай нам Бог, каб мы паспелi стварыць у такой колькасцi. Ён не мог назваць нашу мову беларускай, таму што працаваў у рамках традыцыйнага тагачаснага параўнаўча-гiстарычнага мовазнаўства, паводле якога напачатку iснавала адзiная старажытная руская мова. Галоўнае, што Карскi стварыў той падмурак, якi дазволiў iншым даследчыкам ужо ўголас сцвярджаць, што беларуская мова — асобная, што мы — адметны народ.

Адна з праблем у тым, што мы не ўмеем як след дэманстраваць свае набыткi. Мы яшчэ не навучылiся паважаць людзей, якiя працавалi на культурныя здабыткi нашага народа. Вельмi важна, каб постацi нашай культуры, велiчныя асобы былi знаныя i вядомыя, пачынаючы ўжо са школьнага падручнiка. А хiба падаюцца якiя звесткi пра Карскага ў школе, ды яшчэ так, каб гэта грала працавала наш нацыянальны гонар? Каб мы маглi гаварыць: "Слухайце, аказваецца ў славянскiм свеце на пачатку ХХ стагоддзя "Беларусы" былi надзвычай грунтоўным навуковым даследаваннем. Мы куды больш паспелi згубiць, чым iншыя народы. Гэта асоба заслугоўвае мовазнаўчага, культурнага пiару. Гэта наш нацыянальны гонар.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 2006 года выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя" пачало выпускаць серыю "Помнiкi гiстарычнай думкi Беларусi", мэта якой — вярнуць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика