21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сiла любовi

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сiла любовi

Чытач — чытачу

Асабiстае

Сiла любовi

Ёсць у Іванаўскiм раёне вёска з цiкавай назвай — Яечкавiчы i ў ёй — невялiкая белая хатка. З ранняй вясны да позняй восенi там цвiтуць кветкi. Толькi сышоў снег — яркiя крокусы, потым цюльпаны, незабудкi, пiвонi, гладыёлусы, вяргiнi...

Гаспадыня Валянцiна Мiхайлаўна нiкому не шкадуе нарэзаць букецiк, з радасцю дзелiцца насеннем.

Гэта звычайная i, у той жа час, самая незвычайная жанчына. Звычайная яна таму, што ўсё жыццё жыве i працуе ў вёсцы настаўнiцай пачатковых класаў. А незвычайная таму — што гэта мая Мама.

З маленства, калi iншыя дзецi марылi быць касманаўтамi, лётчыкамi i артыстамi, я ўпэўнена гаварыла: "Буду вучыць дзяцей!" — як мама заходзiць у клас, пiсаць на дошцы крэйдаю, даваць адкрытыя ўрокi, выступаць на семiнарах, канферэнцыях.

Колькi iх было ў мамiным жыццi?! Колькi бяссонных начэй яна правяла, рыхтуючы гэтыя мерапрыемствы! У такiя днi нават я забывала пра гульнi i шаптала малодшаму брату: "Маме нельга перашкаджаць, у мамы семiнар дырэктараў!". Якiя важныя то былi словы! Як я ганарылася мамай! Тады i потым, ужо студэнткай: на занятках выкладчык прапанаваў прачытаць артыкул у часопiсе "Адукацыя i выхаванне". Папрацаваўшы над iм, я ўбачыла прозвiшча аўтара — "Мая мама!". Гэта было яе выступленне на Усесаюзным семiнары настаўнiкаў!

...Сямейную справу працягвае i мой малодшы брат. З дзяцiнства ён цвёрда заяўляў, што нiколi не будзе настаўнiкам, што гэта праца — не для яго. Скончыў ён медыцынскi тэхнiкум, працуе ваенным фельчарам, але цяпер атрымлiвае вышэйшую адукацыю i другая спецыяльнасць яго гучыць горда: "Настаўнiк фiзiчнай культуры". Лёс усмiхнуўся брату: "Ад мяне, маўляў, не ўцячэш!".

А я i не iмкнулася збегчы. З майго дзiцячага жадання вырасла юнацкая мара i пераўтварылася ў рэчаiснасць: вось ужо 9 гадоў я — настаўнiца пачатковых класаў. Шлях мне адкрыла мама, паказаўшы вялiкую сiлу любовi да сваёй працы, адкрыўшы дзверы ў свет дзiцячых мараў i надзей i навучыўшы трымаць сваё сэрца адкрытым. Нiзкi паклон табе, мама!

Алена СIМАНЧУК, г. Брэст.

г. Брэст.

 

У нас былi iншыя мэты

Я — вельмi даўнi падпiсчык "Звязды" i, можна сказаць, аднагодак яе — з 5 студзеня мне пайшоў 93-i год. Ваяваў, узнагароджаны ордэнамi "Айчыннай вайны" I-й i II-й ступенi, 25 медалямi. У вераснi на Курскай дузе атрымаў скразное раненне грудной клеткi i брушной поласцi, доўга лячыўся. Пасля быў камiсаваны, працаваў, маю ўзнагароды.

Прыкладна такi ж шлях — ва ўсiх маiх равеснiкаў. Яны — гераiчныя людзi! Бо прайшлi праз агонь вайны, не шкадуючы нi здароўя, нi нават жыцця змагалiся з ворагам, падымалi з руiн нашы гарады i вёскi. Яны паказвалi прыклад iншым, жылi i працавалi дзеля дабрабыту нашай Бацькаўшчыны, нашай Радзiмы...

Гэта цяпер многiя гатовы ўтапiць сваё, Богам дадзенае жыццё, у шклянцы гарэлкi, патрацiць яго на тое, каб нагрэбцi паболей грошай ды нагуляцца. У нас былi iншыя мэты.

Вось таму i хачу праз газету павiншаваць усiх, каму больш чым 80, чым 90, з тым, што мы дажылi да гэтага 2009 года, у якiм будзе адзначацца 65-годдзе нашай вялiкай Перамогi!

Здароўя вам, дарагiя равеснiкi! I дажыць да 100!

Павел Мiхайлавiч Ларыёнаў, г. Магiлёў.

г. Магiлёў.

 

Ёсць пытанне

Няўжо нам мала Чарнобыля?

Той, хто часта карыстаецца грамадскiм транспартам, не мог не заўважыць, колькi народу курыць на прыпынках, колькi едкага дыму праходзiць у салон з кабiны, калi смаляць кiроўцы. Атрымлiваецца, што курцы губяць не толькi сваё здароўе, але i наша.

Колькi ж можна паўтараць, што адна кропля нiкацiну забiвае такую моцную жывёлiну, як конь, колькi ж папярэджваць, што выкураная цыгарэта забiрае ў сярэднiм 14 хвiлiн жыцця, што ад нiкацiнавай атруты ў чалавека з’яўляюцца такiя хваробы, як астма, туберкулёз, рак горла i лёгкiх, цэлы рад iншых? Цi не час рабiць нейкiя захады? Няўжо нам мала Чарнобыля? Я прапаную забаранiць курэнне кiроўцам падчас руху аўтобусаў, увесцi сiстэму штрафаў для тых, хто курыць на прыпынках i ў iншых людных месцах. Iначай нiчога ў нас не будзе.

Аляксандр Абрамовiч, г. Баранавiчы.

г. Баранавiчы.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёсць у Іванаўскiм раёне вёска з цiкавай назвай — Яечкавiчы i ў ёй — невялiкая белая хатка. З ранняй вясны да позняй восенi там цвiтуць кветкi. Толькi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика