Кубак нацый Калінiнград: бронза — за беларускай Аховай
Кубак нацый Калінiнград: бронза — за беларускай Аховай
У чарговы раз каманда Дэпартамента аховы МУС Рэспублiкi Беларусь займае прызавыя месцы на спаборнiцтвах па футзале. На гэты раз у Калiнiнградзе з 15 па 18 студзеня на турнiры "Кубак нацый" хлопцы згулялi не толькi за родны дэпартамент, але i за ўсю Беларускую федэрацыю футзала. Аб спаборнiцтве расказвае прэзiдэнт Калiнiнградскай рэгiянальнай арганiзацыi КРАА "Федэрацыя футзала" Генадзь Баранаў: — Гэта першы такi Кубак не толькi ў Расii, але i ў Еўропе. У Калiнiнград з’ехалiся нацыянальныя зборныя Беларусi, Украiны, Расii, Абхазii. У рамках турнiру мы вырашылi правесцi таксама i мiжнародную сустрэчу каманд, у якой згуляюць прадстаўнiкi нацыянальных зямляцтваў i дыяспар, што пражываюць у Калiнiнградскай вобласцi — каманды украiнцаў, палякаў, малдаван, лiтоўцаў. У сваiм першым матчы каманда Дэпартамента аховы прайграла камандзе Украiны з лiкам 3:5, затым перамагла каманды Калiнiнграда i Абхазii — 6:2 i 8:0. У заключнай гульнi беларусы саступiлi Расii з лiкам 1:6. Такiм чынам, каманда заняла трэцяе месца, першае месца — у каманды Расii i другое — у каманды Украiны. Лепшым гульцом у камандзе Беларусi прызнаны капiтан каманды — старшы лейтэнант мiлiцыi Дзмiтрый Троцкi, iнспектар аддзялення iдэялагiчнай работы i падрыхтоўкi кадраў аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы. Прэс-афiцэр Дэпартамента аховы Юлiя Аксючыц.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чарговы раз каманда Дэпартамента аховы МУС Рэспублiкi Беларусь займае прызавыя месцы на спаборнiцтвах па футзале. На гэты раз у Калiнiнградзе з 15
|
|