21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Захад

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Захад

Захад дзённага нябеснага свяцiла ў семантычным i сiмвалiчным аспектах з’яўляецца супрацьлегласцю яго ўзыходу. Калi ўзыход успрымаўся зарой, ранiцай жыцця, яго пачаткам, зараджэннем i адпаведна патэнцыяльным працягам, то захад параўноўвалi з фазай старэння, завершанасцi, закончанасцi, згасання прыродных i жыццёвых сiлаў, памежных са станам смерцi. Вiдавочна, менавiта гэтыя сэнсавыя i змястоўныя характарыстыкi заканчэння дзённага перыяду часу сталi асновай для ўзнiкнення шэрагу правiлаў рэгламентацыi i нават забароны ў абрадавых i побытавых паводзiнах нашых продкаў.

l Практычна ўсе работы на полi ўвесну пачыналiся ранiцай, на золку, але заканчвалiся не пазней за другую палову дня. Вечарам ужо нельга было сеяць, саджаць, касiць траву, складаць дровы, месцi двор цi хату.

l У асяроддзi беларусаў адным з найбольш тыповых вiдаў калектыўнай дзейнасцi была талака. Асаблiва шырока яна выкарыстоўвалася ў ходзе самых складаных i працаёмкiх работ на полi, перш за ўсё на пачатку цi на заканчэннi жнiва. Лiчылася, што дажынкi неабходна закончыць да захаду сонца, iнакш поле магло страцiць свае пладаносныя сiлы ў будучынi.

l Лiчылася непажаданым прадаваць хатнюю жывёлу надвячоркам. Дазвалялася завяршэнне фiнансавых спраў куплi-продажу ў канцы дня, але звесцi набытую жывёлу з двара можна было толькi на ранiшняй зорцы (або амаль да абеду) наступнага дня.

l У славян шырока распаўсюджана забарона класцi дзiця спаць цi даросламу чалавеку прылегчы адпачыць на захадзе (сыходзе) дня. Лiчылася, што чалавек, задрамаўшы ў гэты час, можа не прачнуцца, а калi i ўстане, то з вельмi цяжкай галавой, у прыгнечаным стане.

l Разам з тым у народнай метэаралогii вечаровы час з’яўляўся носьбiтам даволi дакладнага прадказання стану надвор’я на наступны дзень:

— Калi на захадзе сонца хмары чырванеюць, то заўтрашнi дзень будзе ветраным;

— Калi ўвечары вельмi лагоднае паветра, то назаўтра трэба чакаць дажджу;

— Калi ўвечары крумкачы моцна каркаюць, пералятаючы з месца на месца — чакай дажджу;

— Калi рыба ўвечары гуляе i высока выскоквае з вады — будзе дождж;

— Калi з надыходам прыцемку певень праспявае цотную колькасць разоў, на наступны дзень трэба было чакаць добрага надвор’я, калi ж няцотную колькасць — чакай вялiкага ветру i дажджу (цi снегу).

l Акрамя таго, iснуе павер’е: калi першыя грымоты прагучаць на захадзе сонца, то лета будзе мокрае.

l Па народных уяўленнях, час нараджэння чалавека ўплываў або прадказваў працягласць яго жыцця. Калi дзiця з’яўлялася на свет у перыяд ад поўначы да поўдня — яно хутка пачне хадзiць, размаўляць, увогуле яму будзе спадарожнiчаць поспех. Наадварот, дзяцей, якiя нарадзiлiся ў другой палове дня i асаблiва ў час заходу сонца, поспех абыходзiў.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Захад дзённага нябеснага свяцiла ў семантычным i сiмвалiчным аспектах з’яўляецца супрацьлегласцю яго ўзыходу. Калi ўзыход успрымаўся зарой, ранiцай жы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика