Новы год з зацьменнем
Новы год з зацьменнем
Згодна са старажытнай кiтайскай традыцыяй, Новы год прыходзiць у Паднябесную на другi маладзiк пасля зiмовага сонцастаяння. Сёлета змена года адбудзецца 26 студзеня у 9 гадзiн 55 хвiлiн i супадзе з яшчэ адной цiкавай з’явай — з сонечным зацьменнем. Як такая акалiчнасць адаб’ецца на асноўных характарыстыках года i на нашым жыццi? Адказвае астролаг Кацярына ФЛIКОП:— Увогуле Сонца ў астралогii ўвасабляе духоўнасць, волю i маральныя якасцi чалавека, а Месяц — нашы iнстынкты, эмоцыi, жаданнi i матэрыяльны аспект жыцця. Падчас сонечнага зацьмення, калi Месяц засланяе Сонца, прыземленае (матэрыяльнае) пачынае дамiнаваць над духоўным. У такi час у чалавека з’яўляецца спакуса пайсцi насуперак маральна-этычным нормам, паддацца эгаiстычным жаданням i памкненням. Ёсць рызыка зрабiць памылку, якую потым будзе вельмi цяжка выправiць. Сонечнае зацьменне, якое чакаецца 26 студзеня, на кiтайскi Новы год, будзе няпоўным. Убачыць яго змогуць жыхары Паўднёвай Афрыкi, Паўднёва-Усходняй Азii i Заходняй Аўстралii. Як любое няпоўнае зацьменне, "навагодняе", з пункту погляду астралогii, будзе слабей праяўляць свае якасцi, чым поўнае. А вось поўнае сонечнае зацьменне надарыцца 21 лiпеня а палове пятай гадзiны ранiцы. Яго будзе бачна ў Iндыi, Непале i Кiтаi. Многiя геапалiтычныя i фiнансава-эканамiчныя крызiсы ў гiсторыi чалавецтва адбывалiся менавiта ў перыяд поўных сонечных зацьменняў цi адразу пасля iх, таму астролагi раяць у гэты час праявiць асаблiвую асцярожнасць i абачлiвасць. Што датычыцца месяцавых зацьменняў, iх сёлета адбудзецца ажно 4 (летась было ўсяго два). Аднак толькi адно — 31 снежня — можна назваць сапраўдным, нягледзячы на тое, што i яно будзе частковым. Яго можна будзе разгледзець простым вокам на большасцi тэрыторыi Еўропы, Афрыкi, Азii i Аўстралii. Астатнiя тры зацьменнi (9 лютага, 7 лiпеня i 5 жнiўня) з’яўляюцца паўценевымi — iх можна ўбачыць толькi з дапамогай спецыялiзаванай оптыкi. Яны будуць значна слабейшымi за частковае снежаньскае, адпаведна i ўплыў на зямлян акажуць меншы. Падчас месяцавага зацьмення, калi цень Зямлi закрывае Месяц, духоўны аспект падаўляе матэрыяльны, што дае чалавеку магчымасць убачыць рэчаiснасць без зямных iлюзiй. Увогуле, зацьменнi — i сонечныя, i месяцавыя — вызваляюць у чалавеку пэўныя энергii. У перыяд, якi пачынаецца за тры днi да зацьмення i доўжыцца яшчэ тры днi пасля зацьмення, агульны энергетычны фон становiцца значна больш напружаным, што часта прыводзiць да эмацыянальных выплескаў, неабдуманых учынкаў i рашэнняў. Асаблiва небяспечныя ў гэтым плане сонечныя зацьменнi, падчас якiх бурлiвыя эмоцыi i жаданнi могуць засцiць розум. У названы перыяд (тры днi да — тры днi пасля зацьмення) трэба быць больш асцярожнымi ў словах, пачуццях i дзеяннях. У такiя перыяды мы можам радыкальна змянiць сваё жыццё, аднак выправiць наступствы нашых дзеянняў i рашэнняў пасля гэтага будзе вельмi складана, таму дзейнiчаць ва ўсiм трэба асцярожна, мудра i дальнабачна. Варта добра прадумаць усе свае крокi i не прымаць у гэтыя днi адказных рашэнняў. Калi ўсё ж — незалежна ад вашай волi — на час зацьмення ў вас выпадзе неабходнасць кардынальных перамен i адказных рашэнняў у справах, кар’еры, асабiстых адносiнах, трэба разумець, што гэта — не выпадкова. Значыць, надышоў час буйных перамен у вашым жыццi i гэта — адзiн з яе паваротных пунктаў. Як правiла, у час зацьменняў адбываецца шмат кармiчных (лёсавызначальных) падзей, якiя амаль не залежаць ад нас. Запiсала Iнга МIНДАЛЁВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна са старажытнай кiтайскай традыцыяй, Новы год прыходзiць у Паднябесную на другi маладзiк пасля зiмовага сонцастаяння. Сёлета змена года адбудзец
|
|